5. Трэба жыць у гатовасьці да найгоршага
Трэба быць гатовымі да вайны ў Беларусі і да анэксіі Беларусі з боку РФ. І калі вы будзеце мець такую гатовасьць, тады дзесьці ўнутры адчуеце штосьці падобнае да, як бы гэта сказаць, расчараваньня-з-адваротным-знакам, калі (што магчыма) нічога ня спраўдзіцца і вам раптоўна давядзецца зноў зьмяняць пляны і наладжаную жыцьцёвую траекторыю, вяртацца назад у Беларусь, шукаць там жытло і школу дзецям, перавозіць туды створаныя вамі беларускія бібліятэкі і стартапы.
Рыхтуючыся да горшага, трэба моўчкі спадзявацца на лепшае. Мабыць, менавіта ў гэтым павінен быць сакрэт беларускай непатапляльнасьці і беларускага аптымізму. Бел-чырвона-белы сьцяг немагчыма перакуліць дагары нагамі.
Айцец Аляксандар Надсан, Натальля Арсеньнева, Вітаўт Кіпель ці Янка Запруднік памерлі ў эміграцыі, так і не вярнуўшыся ў Беларусь і так і не пабачыўшы яе свабоднай. Дзеля іхных шматгадовых высілкаў і стоячы на іхных тытанічных плячах, трэба працягваць працу, барацьбу і жыцьцё. Да таго ж, нешта падказвае, што ім за сваё пражытае актыўнае жыцьцё, прысьвечанае Беларусі, дакладна не было б сорамна ў любым выпадку.