Памятка Антыкрызіснага Цэнтра “Беларускі Дом”
Аб гуманітарнай візе ў Польшчы
Гуманітарная віза Польшчы прадастаўляецца беларусам, каб аблегчыць працэс атрымання статусу бежанства. Але гэта зусім не значыць, што адразу пасля перасячэння мяжы вы трапляеце пад праграму абароны бежанцаў. Алгарытм дзеянняў на думку польскіх уладаў павінен выглядаць наступным чынам:
Чалавек перасякае мяжу Польшчы падаўшы дадзеную візу. У гэты момант ён НЕ з'яўляецца бежанцам, а з’яўляецца простым турыстам.
Ён абавязаны за прыватныя кошты знайсці памяшканне пад каранцін на 10 дзён.
Потым дабрацца ў Варшаву, звярнуцца ў Групу Абслугоўвання Замежнікаў у Варшаве (для асоб, якія карыстаюцца паслугамі за межамі цэнтра) ul.Taborowa 33, 02-699 Warszawa.
Устаць там у чаргу на разгляд сваёй заявы аб прадастаўленні бежанства.
Дачакацца сваёй чаргі і толькі пасля гэтага чалавек трапляе ў праграму падтрымкі бежанцаў і цалкам пераходзіць на ўтрыманне дзяржавы. Груба кажучы вы можаце што-то прасіць у Польскай дзяржавы толькі пасля таго, як у вас забралі пашпарт Рэспублікі Беларусь і выдалі часовае пасведчанне. Да гэтага моманту вы не чым ня адрозніваецеся ад звычайнага турыста ў Польшчы і ўсе свае выдаткі павінны аплачваць самі. На жаль, многія беларусы не ведаюць гэтай інфармацыі і бягуць у Польшчу фактычна без грошай, пасля чаго аказваюцца ў складанай сітуацыі, у чужой краіне, без ведаў мовы і разумення што рабіць. Што ж можна зрабіць, калі ў вас на руках гуманітарная віза, у вас не хапае грошай і вам трэба тэрмінова бегчы з краіны. Па-першае. Просіце аформіць вас як бежанца яшчэ на мяжы. Нагадваю - пакуль у вас не забралі пашпарт і не выдалі часовы дакумент - вы не з'яўляецеся бежанцам, а па факце просты турыст. Памежнікі не абавязаны афармляць вас як бежанцаў пры наяўнасці дадзенай візы, але калі вы угаварыце іх зрабіць гэта, то ільвіная доля вашых праблем адразу будзе вырашана. Таму просіце іх аформіць вас на мяжы. Растлумачце, што вам пагражае небяспека і вам прыйшлося збегчы з Беларусі без грошай і сродкаў да існавання. Тут вялікую ролю адыгрывае чалавечы фактар - як да вас паставіцца памежнік, які прымае дакументы. То бок усё залежыць ад таго, якое ўражанне вы зрабілі на мяжы. Калі ж памежнікі катэгарычна адмаўляюцца аформіць вас на мяжы (яны маюць на гэта поўнае права), просіце даць вам каранцін. У памежнай службы ёсць шэраг дамоваў з агра сядзібамі і гасцініцамі аб прадастаўленні памяшканняў пад каранцін. Калі вы дакажыце, што вам нельга вяртацца ў Беларусь і ў вас няма грошай, што б самастойна зняць памяшканне пад каранцін, вас адвязуць у такое месца за кошт памежнікаў. УВАГА! Калі вас не аформілі як бежанца, але пагадзіліся адвезці ў месца каранціну за кошт памежслужбы, спрабуйце дабіцца даць вам кантакты рускамоўнага/ беларускамоўнага юрыста, які займаецца справамі бежанцаў. Па ідэі вам не павінны адмовіць. Апынуўшыся ў карантыне вам трэба звязацца з такім юрыстам, растлумачыць сітуацыю і папрасіць запоўніць прашэнне аб разглядзе вашай справы ў мясцовым аддзяленні бюро па справах бежанцаў. Гэтак жа папытаеце тэлефон бюро і загадзя пазваніце туды, і папытаеце прыняць вас адразу пасля заканчэння карантыну. Далей 10 дзён вы можаце адпачываць, але просім ўлічваць, што пасля 10 дзён вас проста выставяць за дзверы і вы зноў застанецеся сам-насам са сваёй праблемай у чужой краіне. Таму раю не губляць час дарма і пралічыць свой шлях ад пункту праходжання каранціну, да кропкі інтэрв'ю на бежанства. Улічвайце, што тут вельмі не любяць, калі кандыдат на дапамогу спазняецца. Калі вы абцяжарваецеся выехаць самастойна - раю знайсці бліжэйшы супольнасць беларусаў у Польшчы ў тэлеграме. Як прыклад магу прапанаваць
https://t.me/wyborybialapodlaska. Там можна папрасіць дапамогі ў мясцовых беларусаў і ёсць вялікая верагоднасць, што вам дапамогуць. Адзінае прашу з гэтым не цягнуць, і напісаць людзям яшчэ ў першыя дні. Усё ж такі гэта не дзяржаўныя службы, а простым людзям трэба яшчэ знайсці спосабы дапамагчы вам. Беражыце сябе!
Чаты беларусаў па гарадах:
Уся Польшча
@BelarusyPL Варшава
@belinwaw