🎄 Апошні івэнт 2024 года: як гэта было! 🎄
27 снежня мы ярка і душэўна адзначылі Каляды разам з нашымі гасцямі і Сержуком Доўгушавым. Вечар пачаўся з традыцыйнага каляднага абраду: з’явіліся Зорка, Мядзведзь, Жорав і, вядома, Казёл, якія прынеслі ў залу сапраўдны дух свята.
Пасля гэтага адбыўся незабыўны выступ Сержука Доўгушава, які зачараваў усіх гасцей сваёй музыкай пад гукі колавай ліры і дудак. Гледачы з захапленнем удзельнічалі ў зімовых гульнях і вясёлых карагодах, а конкурс на лепшую Калядную Зорку стаў адным з самых вясёлых момантаў вечара.
Вечар быў напоўнены цеплынёй, смехам і святочнай магіяй.
📸 Усе фотаздымкі з гэтага цудоўнага мерапрыемства можна знайсці на нашай старонцы ў Facebook.
Дзякуем усім, хто падзяліў з намі гэты незабыўны момант, і чакаем вас на новых падзеях у 2025 годзе! 🌟
📷 Photos by CreateCulture Studio