Forward from: Dapamoga
Заклікаем прыняць удзел у акцыі 27 лістапада а 12:00 каля Сейму Літвы ў падтрымку Васіля Верамейчыка!
Сітуацыя з затрыманнем у В'етнаме і экстрадыцыяй у Беларусь Васіля Верамейчыка, грамадзяніна Беларусі і ўцекача з радзімы з-за палітычнага пераследу, абурае. Васіль, вядомы пад пазыўным "Пацук", змагаўся за нашу і вашу свабоду ў складзе Зброеных Сіл Украіны.
Мы мусім звярнуцца да кампетэнтных органаў у Літве, Украіне, Польшчы, краінах Еўрапейскага Саюзу с запытам на максімальнае садзейнічанне вызваленню Васіля Верамейчыка і забяспячэнню яго бяспекі.
Васіль трапіў у рукі прарасейскага рэжыму Лукашэнкі праз абыякавасць, бюракратыю і непаразуменні. Мы настойваем на тэрміновых і актыўных дзеяннях па выратаванні Васіля.
Заклікаем міжнародную супольнасць:
- Змяніць падыходы да разгляду спраў аб міжнароднай абароне, акцэнтуючы ўвагу на індывідуальным аналізе абставін кожнага выпадку.
- Разарваць супрацоўніцтва з сілавымі структурамі Рэспублікі Беларусь.
- Прыпыніць двухбаковыя дамовы аб экстрадыцыі і прававой дапамозе з Рэспублікай Беларусь.
- Уключыць Васіля ў абменны фонд для абмену на палонных расейскіх вайсковаслужбоўцаў.
Нашы патрабаванні:
1. Забяспечыць, каб ветэраны і ваяры ЗСУ беларускага паходжання, якія ахвяравалі сваім здароўем і крывёю дзеля агульных каштоўнасцяў, не прызнаваліся пагрозай і не высылаліся з краіны.
2. Стварыць празрыстыя працэдуры для справядлівага і гуманнага падыходу да тых, хто змагаўся за дэмакратыю і шукае прытулку ў Літве.
3. Забяспечыць, каб дэзінфармацыя, якую распаўсюджвае расейская прапаганда, не фармавала літоўскія рашэнні, якія маглі б нашкодзіць барацьбе за агульныя каштоўнасці.
Мы просім Літву праявіць лідэрства і забяспечыць належнае прызнанне і падтрымку змагарам за свабоду. Мы верым у дэмакратычныя каштоўнасці і салідарнасць, якія натхняюць увесь рэгіён.
Далучайцеся да акцыі і падтрымайце Васіля Верамейчыка!
🗓 27 лістапада, 12:00
📍 Gedimino pr. 53, Vilnius
❗️Падтрымаць сям'ю Васіля "Пацука" Верамейчыка вы можаце праз асабістую карту ягонай жонкі:
LT047300010173692355
Yauheniya Verameichyk
Swedbank LT