Forward from: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Былому палітвязню патрэбна дапамога для пераезду ў Польшчу з сям’ёй
Ягоную гісторыю распавядае BYSOL.
Падтрымаць збор
Ягоную гісторыю распавядае BYSOL.
«Пасля выбараў, якія ў нас скралі, я стаў часткай грамадзянскага пратэсту. За мой удзел у пратэсным руху рэжым «узнагародзіў» мяне 4 гадамі пазбаўлення волі.
Адбыўшы тэрмін амаль усе былыя палітвязні падвяргаюцца палітычнаму пераследу. Не абышло гэта і мяне. Спачатку гэта былі адзнакі ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі па месцы жыхарства, а потым пачалося – татальны кантроль з боку работнікаў міліцыі і прафілактычныя гутаркі з празрыстымі намёкамі аб тым, што наперадзе новая электаральная кампанія і «ўсялякае можа адбыцца».
Я разумею, што на бягучы момант выратаваць сябе і сям'ю можна, толькі выехаўшы з краіны. Але гады турмы вельмі моцна пагоршылі наш фінансавы стан і нам проста няма на што з'ехаць і жыць.
Я прашу дапамагчы мне і маёй сям'і з пераездам. Нам няма на каго разлічваць зараз, акрамя вас, каб вырашыцца на пераезд і адаптавацца ў новай краіне».
Падтрымаць збор