Год заканчваецца. Чамусьці слова, якое круціцца на языку - grit. Цвёрдасць характару, настойлівасць, вытрымка - усё ў адным кароткім grit. Здольнасць, нарабіўшы памылак, паглядзець на іх, зрабіць высновы, і зноў падняцца ды ўзяцца за справу.
З усіх якасцяў - напэўна, гэтая становіцца самай патрэбнай і ратаўнічай.
***
Хачу перад заканчэннем году пагаварыць пра памылкі 👀 - у ангельскай мове і ў вывучэнні ангельскай. Пра самыя папулярныя, якія занатоўвала за людзьмі, у мове, і памылкі ў стратэгіі вывучэння, якія зводзілі людзей у бок.
🍷 У чацвер, 30 снежня а 19.00 па беларускім часе, у фэйсбуку
https://www.facebook.com/kharytaniukn/ - я ж навучылася рабіць стрымы.
🙌 Запрашаю ўсіх ахвочых - далучацца.
***
І нагадваю таксама пра два курсы на студзень-люты -
☕️ All Ears (трэніроўка разумення на слых, Elementary - PI) and
🎈Vocabulary Boost (актывізацыя пасіўнага слоўніка, ад Intermediate і вышэй).
Яшчэ ёсць некалькі месцаў, пішыце, усім буду радая. Больш падрабязнай інфармацыі пра курсы - у папярэднім пасце.