🔥🔥🔥Альфрэд Станіслававіч і Ірэна Станіславаўны Ходасы былі першымі жыхарамі вуліцы 17 верасня ў Міёрах. Пераехалі сюды восенню 1973 года. Праз дарогу пасяліўся іх старэйшы сын, малодшы таксама ўладкаваўся на Міёршчыне. Сямейная пара ўласнымі рукамі стварала свой дабрабыт і гэтаму ж вучыла дзяцей.