Forward from: Беларусізацыя
TUT.BY не горш за чарнасоценскія рэсурсы перакручвае факты, выстаўляючы беларускую мову ў негатыўным святле. Сёння на партале быў апублікаваны артыкул пад назвай «За 20 лет население страны сократилось на 630 тысяч человек, все больше белорусов родным считают русский язык». Вось толькі паводле перапісу 2019 года працэнт беларусаў, якія назвалі беларускую мову роднай, павялічыўся ў параўнанні з 2009 годам з 60,8% да 61,2%. У артыкуле чамусьці апошні перапіс параўноўваецца з перапісам 1999 года, калі беларускую мову прызнавалі роднай 85,6% беларусаў, і замоўчваецца пра рост адносна перапісу 2009 года. Нягледзячы на гучную назву, параўнальныя звесткі пра «роднасць» рускай мовы для беларусаў у артыкуле адсутнічаюць.