Музей Якуба Коласа


Channel's geo and language: not specified, not specified
Category: not specified


Афіцыйны канал Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
not specified, not specified
Category
not specified
Statistics
Posts filter




З 29 кастрычніка па 30 снежня 2021 года на сайте музея http://kolasmuseum.by/be/novyya-videa-na-nashym-kanale/anlajn-vysta-ka-grafiki-hmelita-raj-na-zyamli-z-fonda-dzyarzha-naga-muzeya-zapavednika-a-s-grybaedava-hmelita размешчана віртуальная выстаўка графікі "Хмеліта - рай на зямлі" з фондаў Дзяржаўнага музея-запаведніка А.С. Грыбаедава "Хмеліта".


Дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа музей традыцыйна адзначыць шматлікімі мерапрыемствамі.

3 лістапада 2021 года ў 9.30 адбудзецца ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка Якуба Коласа на плошчы яго імя.
У 10.30 распачнецца рэгістрацыя ўдзельнікаў ХХХV міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Каласавіны”, якая прысвечана 115-годдзю пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа і 100-годдзю першага выдання зборніка алегарычных апавяданняў “Казкі жыцця”. З 1985 года кожную восень у дзень нараджэння Якуба Коласа Дом-музей народнага паэта збірае лепшыя сілы навуковага коласазнаўства з усёй рэспублікі з мэтай даследавання і ўсебаковай прапаганды творчасці Песняра. Традыцыйна ў ёй прымуць удзел навукоўцы з розных рэгіёнаў Беларусі, супрацоўнікі ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры”, сталічных і абласных ВНУ і музеяў.
У 15.00 пасля заканчэння работы канферэнцыі сапраўдным падарункам для удзельнікаў і гасцей свята стане ўрачыстае адкрыцце часовай экспазіцыі “У той песні, шырокай, як свет…” да 100-годдзя першага выдання зборніка алегарычных апавяданняў Якуба Коласа “Казкі жыцця”.
Алегарычныя апавяданні Якуб Колас пісаў з 1906 года да апошніх дзён, хаця і з вялікім перапынкам у 1930-1940-я гг. Напрыканцы свайго жыцця пісьменнік рыхтаваў «Казкі жыцця» да перавыдання, якія асобнай кнігай апошні раз выходзілі только ў 1928 годзе. На экспазіцыі прадстаўлены гэты зборнік з праўкамі Якуба Коласа, пераклады некаторых апавяданняў на англійскую, французскую і таджыкскую мовы, ілюстрацыі маладой мастачкі А. Жыткевіч да апошняга выдання «Казак жыцця» 2020 года, а таксама графічныя работы беларускай мастачкі і педагога Людмілы Пятруль.
4 лістапада 2021 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на Радзіму Песняра.
У святочнай праграме: наведванне мемарыяльных сядзібаў, канцэрт з удзелам творчых калектываў Стаўбцоўскага раёна, ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу ў вёсцы Мікалаеўшчына.







6 last posts shown.

18

subscribers
Channel statistics