Natatki Vajšunda


Channel's geo and language: not specified, not specified
Category: not specified


Мова, гісторыя, традыца
Без палітыкі!

Related channels

Channel's geo and language
not specified, not specified
Category
not specified
Statistics
Posts filter


Літоўскамоўная Віленшчына


Forward from: Paville | Pavilenščyna
Павілле знаходзіцца на мяжы сярэдне- ды паўночнабеларускіх гаворак, а таксама ўваходзіць у паўночна-заходнюю моўную зону (раён г. зв. гістарычнай Літвы).

Вось некаторыя асаблівасці, якіх нямае ў літаратурнай мове:

Ганаруся мышэй (замест мышшу)
Ядзём, дадзём (замест ядзім, дадзім)
Наяўнасць словаў "паўшаста", "паўпята", "паўсяма".
Тэй (замест той)
Ходзя, робя, нося (ходзіць, робіць носіць)
Уступіцца (замест абуцца)
Еча (стрававод)
Стрэлка (страказа)
Жыгала, жыгадла (джала)

Гаворка Івянеччыны (а таксама Койданаўшчыны, ды амаль усёй Меншчыны):

За хатамы, агародамы, нажамы
Агубленне гука 'а' у пазіцыі перад 'ў': проўда, узёў, абувоўся
Жвакуе (жуе)


Трошкі цікавых словаў: шальбабон (фасоля, ад літоўск. šabalbonas), жужла (жук), кніпці (кіпцюры)


pkvhgin2dldd1.png
1.2Mb
Генеалёгія літоўска-крыўскіх князёў


Шыза Моўныя ізгалосы. Акрамя зах. Палесься, можна заўважыць, шо вылучаецца паўночна-усходняя вобласьць (якая шчэ адышла па 1 падзелу РП), віцебшчына й Гарадзеншчына (Дайнава)


Моўныя кантынэўмы Эўропы


Ну блен(


База!


Валодзіна: “Да такіх дзяцей [пазашлюбных] ставіліся ўсё ж асьцярожна. Верылі нават, што тая дзяўчынка, якая нарадзілася па-за шлюбам у трэцім пакаленьні (г.зн.
ейныя і маці, і бабуля былі байстручкамі), будзе сапраўднай, прыроджанай ведзьмай. У асобных месцах гэтыя страхі набываюць нават эсхаталягічны характар: пазашлюбная дачка ў сёмым пакаленьні народзіць антыхрыста, што будзе перад канцом сьвета хадзіць па зямлі.”


Аналагічнае нашым калядам сьвята ў Грэцыі былі сьвяты прысьвечаныя Дыонісу: сьвята праводзілася ў сьнежні і там таксама хадзілі ў масках жывёл




Згодна з паданнем, запісаным А. Сержпутоўскім, чалавек лічыўся «святым», калі не наведваў царкву, не маліўся там, а маліўся ў гумне


Forward from: Naračanščyna | Нарачанскі край
Вёска Маргі

Выпадак калі дэпрэсіўная не толькі назва, але і само паселішча. Бо з 2018 года вёскі не існуе. А сто гадоў таму было аж 116 жыхароў і праходзіла вузкакалейка. Пасля яе разабралі, і з-за таго што побач не было буйных дарог і паселішчаў, вёска вымерла. Цяпер тут некалькі старых хат, якія выглядаюць даўно не жылымі. Вакол усё ўтрававеўшы, шмат крапівы, мошак, цяжка агледзіць хаты і гаспадарчыя пабудовы. Каля вёскі калгаснае поле, і з ім яна цалкам аточаная лесам.


Беларус хоч хрысціянін і набожны, а між тым ён напалавіну паганец, бо
спаўняе верна ўсе абрады паганскія...


Карусь Каганец 1904


Беларус

Гэй, русіне! Што так зажурыўся?
Чы пра Русь ты сваю шчэ не забыўся?
— Ша! Як смееш такое гадаці
І такія рэчы ў голас павядаці?!
Хіба ты забыўся, як цар праваслаўны,
Айцец — бацюшка Расіі праслаўны —
Усім русінам прыказ такі даў
І рукою уласнай яго падпісаў,
Што б русінаў болей не было на свеце
А ўсе расіяне — маскоўскія дзеці,
А хто ся адважыць русінам ся зваці,
Таго у ссылку або расстраляці!

3/ІХ. 1899 г. Карусь Каганец


Пярун, наш бацька! Ясны божа грому,
Даруй нам!.. Жрацы Хрыста нас ашукалі,
Мы бязьвінны! Мы табе малілісь, залатому,
Нас мячамі ксьцілі і ў вадзе купалі.

Каб мы не чапалі белых сьцен Царграда,
І каб коні нашы не тапталі вуліц Рыма,
Каб у гневе правым не скрышылі мы варага-гада, —
Нас зачаравалі зяньнямі прастолаў, ў золаце дзьвярыма.

Волю ў нас скавалі, розум атруцілі…
Сьвятой помсты ўцеху нам забаранілі…
Як краты, мы сьлеплі, мечы апусьцілі,
Для ўладык-чужынцаў мы рабамі былі…

Але ў душах нашых, у сьвятых глыбінах,
Дзе таёмна мроіць Прадчуцьцёў Парог,
Мы пабудавалі Твой аўтар ў нізінах, —
Там Ты жыў ў пашане, як наш стары бог.

Блізіцца дзень помсты… Дай нам, божа, сілы!
Мы для Сьветлай Помсты здаўна куем меч.
Памажы, Пярун, нам, бог наш грозны, мілы,
Цяць галовы гадам ад чванлівых плеч.

Кастусь Езавітаў (14 лютага 1925 г., Рыская турма)


Чорны крыж
на белым полі...
Край распяты
на крыжы?
"Смерць ці воля,
смерць ці воля" —
Грозна звоняць палашы.
На харугву йдзе харугва
I на раць кладзецца раць.
"Пастаім жа, брацці-другі!
Яшчэ рана паміраць".
Вось і дождж прайшоў спагадны
Над крывавай малацьбой.
I ажыў
падляшскі латнік,
I паўстаў
мсціслаўскі вой.
Чорны крыж
на белым полі...
Не распяць нас
на крыжы!
Смерць ці воля,
смерць ці воля —
Вырашаюць палашы.
Вырашае меч булатны
I татарская страла.
Вырашае просты ратнік —
Сейбіт з ціхага сяла.
I нястрымная Пагоня,
Што ўразаецца ў крыжы...
Не затопча нашы гоні
Бот чужы!

Алесь Пісьмянкоў 1986

16 last posts shown.