Мой ліст чакання разросся да такіх маштабаў, што я ўжо далей не магу адкладаць. Я абвяшчаю зімовы набор на анлайн-курсы беларускай мовы!!!
Яны інтэрактыўныя, цікавыя, сяброўскія, утульныя, але пры гэтым даволі насычаныя не толькі лексікай, але і граматыкай. Самае галоўнае, што кожны з удзельнікаў мне настолькі дарагі, што пасля 2 месяцаў я не ўяўляю, як гэта – развітацца... Буду прыдумваць надалей нешта цікавае. Для выпускнікаў базавага курса – паглыблены, а для паглыбленага – нешта новае, але не менш захапляльнае.
Увосень месцы ў некаторыя групы разляцеліся за 2-3 дні!!! Спяшайцеся, калі хочаце далучыцца да зімовага набору!
Усе падрабязнасці з праграмай і цэнамі на сайце.
І я буду вельмі ўдзячная, калі вы падзеліцеся гэтым допісам у сваіх сацсетках і чаціках, каб зноў на курсах сабралася самая цёплая ў свеце аўдыторыя.