Прэмія Стырлінга. Хто атрымаў прэстыжную брытанскую прэмію па архітэктуры ў 2023?
Кожны год Каралеўскі інстытут брытанскіх архітэктар(ак) (RIBA) – адна з найстарэйшых прафарганізацый у свеце (1834) – прысуджвае прэмію аўтар(цы) будынка «за значны ўнёсак у эвалюцыю архітэктуры і архітэктурнага асяроддзя». Геаграфія ўзнагароды, якая носіць імя брытанскага архітэктара Джона Стырлінга (1926-1992), абмежаваная тэрыторыяй Злучанага Каралеўства. Тым не менш шэрым, чыя праца і за што была абраная найлепшай некалькі тыдняў таму.
Журы пад кіраўніцтвам архітэктаркі і партнёркі архітэктурнай кампаніі OMA Элен ван Лун прызначыла прэмію Стырлінга бюро Mæ за будаўніцтва Цэнтра Джона Мордана – шматфункцыянальнай пабудовы дзеля людзей сталага ўзросту, якія знаходзяцца ў нястачы і жывуць побач, у Каледжы Мордана (1695). Mæ выкарыстоўвалі пераважна цэглу і дрэва, каб збудаваць Цэнтр з адсылкамі да гістарычнага ландшафту мясцовасці: каланады, спецыфічны дах, чырвоная муроўка ды комін (прыстасаваны для вентыляцыі). Галоўная канцэпцыя – стварыць драўляны светлы калідор («хрыбет»), які б злучаў цагляныя павільёны з кафэ, медычным цэнтрам, пакоямі адпачынку, адміністрацыйнымі памяшканнямі і холам.
Кароткі відэагляд Цэнтра можна пабачыць па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=z_tqQTnS0Mw. Дзяліцеся вашымі ўражаннямі пра галоўны будынак Злучанага Каралеўства 2023 года ў каментах.
Фота ўзятыя з: mae.co.uk.