Тэрыторыя правоў


Channel's geo and language: not specified, not specified
Category: not specified


🌐 Канал пра правы чалавека: адукацыя і магчымасці развіцця для кожнага і кожнай.
🔅 Сувязь: @terytoryja_admin
🔅 Інстаграм: www.instagram.com/terytoryja_pravou/

Related channels

Channel's geo and language
not specified, not specified
Category
not specified
Statistics
Posts filter


🫰 Міжнародная акадэмія правоў моладзі: прыём заявак адкрыты!

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (OHCHR) запрашае маладых лідараў і лідарак з усяго свету на Youth Rights Academy 2025, якая пройдзе з 7 па 11 ліпеня 2025 года.

🟠 Што гэта?
Гэта інтэнсіўны курс для маладых людзей, якія актыўна займаюцца пытаннямі правоў чалавека. Акадэмія прапануе платформу для вывучэння міжнародных стандартаў і механізмаў абароны правоў чалавека, а таксама для абмену досведам і ідэямі.

🟠 Для каго?
• Маладыя лідары і лідаркі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў.
• Тыя, хто актыўна працуе ў галіне правоў чалавека або хоча паглыбіць свае веды і навыкі.
• Удзельнікі_цы павінны вольна валодаць ангельскай мовай.

🟠 Што прапануе акадэмія?
• Навучанне ад экспертаў_к OHCHR афлайн у Женеве.
• Семінары, дыскусіі, а таксама розныя іншыя заняткі і пазакласныя мерапрыемствы.
• Сеткавыя магчымасці з іншымі ўдзельнікамі_цамі з розных краін.

🟠 Як падаць заяўку?
Запоўніце анлайн-форму і прадставіце неабходныя дакументы да 12 студзеня 2025 года.

📝 Больш падрабязнасцяў і форма падачы заявак тут!


🖥 Два вэбінары — дзве важныя тэмы, якія варта абмеркаваць з Юрыдычным клубам Rule of Law for Belarus!

🟠 19 снежня а 18:00 СЭТ — Гендэрныя квоты: міфы і рэальнасць
Запрашаем на вэбінар з экспертам па выбарах Аляксандрам Шлыкам, каб разабрацца, чаму гендэрныя квоты выклікаюць столькі спрэчак.

🔎 Для каго?
• Для тых, хто падтрымлівае гендэрную роўнасць і хоча разумець механізмы квот.
• Для тых, хто сумняецца і лічыць квоты «неабходным злом».
• Для катэгарычных праціўнікаў, якія хочуць пачуць аб'ектыўныя аргументы.

Паглыбленне ў тэму: факты, сумленныя абмеркаванні і розныя пункты гледжання.

*Форма рэгістрацыі тут!
____

🟠 20 снежня а 15:30 СЭТ — Як зразумець, што закон супярэчыць Канстытуцыі?
Юрыст і праваабаронца Максім Палавінка растлумачыць, як адрозніць праблему ў законе ад яго няправільнага прымянення.

Абмяркуеце:
• Якія правы гарантуе Канстытуцыя?
• Абавязкі дзяржавы па абароне гэтых правоў.
• Няправільнае прымяненне закона vs. неканстытуцыйнасць закона.
• Як вызначыць, што закон супярэчыць Канстытуцыі?
• Практычныя прыклады і новы механізм аспрэчвання законаў.

Важна! Вы пазнаёміцесь з апошнімі рашэннямі Канстытуцыйнага суда і разбярэмся ў крытэрыях ацэнкі законаў.

*Форма рэгістрацыі тут!

📱 Шукайце яшчэ больш навінаў і абвестак пра падзеі ў беларускім юрыдычным свеце у Тэлеграм-канале Юрыдычнага клуба Rule of Law for Belarus 👉 @legal_discussion_club.


👨‍🎓 Летняя праграма для лідэраў: Stanford Summer Fellows on Democracy and Development! 🔥

Цэнтр дэмакратыі, развіцця і вяршэнства права (CDDRL) пры Стэнфардскім універсітэце абвяшчае набор на 2025 Fisher Family Summer Fellows Program. Гэта унікальная магчымасць для лідэраў з усяго свету, якія працуюць над пытаннямі дэмакратыі, развіцця і правоў чалавека.

Што прапануе праграма?
• Трохтыднёвае інтэнсіўнае навучанне ў Стэнфардзе (Каліфорнія, ЗША).
• Лекцыі, семінары і дыскусіі з вядучымі экспертамі_камі і прафесарамі_камі Стэнфарда.
• Практычныя веды па дэмакратычным развіцці, вяршэнстве права і кіраванні.
• Міжнародная сетка кантактаў з іншымі лідарамі і экспертамі.

Хто можа ўдзельнічаць?
Праграма разлічана на:
• Грамадскіх лідараў_ак і актывістаў_ак.
• Палітыкаў і ўраднікаў.
• Супрацоўнікаў_ц арганізацый грамадзянскай супольнасці.
• Прадстаўнікоў_ц медыя і навукоўцаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:
• Досвед працы ў галіне дэмакратыі, развіцця або правоў чалавека.
• Лідарскі патэнцыял і ўплыў у сваёй супольнасці.
• Вольнае валоданне ангельскай мовай (уся праграма праводзіцца на ангельскай).

Даты праграмы: 20 ліпеня — 8 жніўня 2025 года.
Месца: Стэнфардскі ўніверсітэт, Каліфорнія, ЗША.

🌟 Дэдлайн падачы заявак: 16 студзеня 2025 года да 17:00 па ціхаакіянскім часе.

⚡️ апісанне праграммы тут!
📩 а падаць заяўку можна тут!

Не ўпусціце шанец атрымаць веды і досвед у адной з самых прэстыжных навучальных устаноў свету! 🚀




🏛 Універсітэт Лаёла ў Чыкага прапаноўвае гібрыдную адукацыйную праграму «PROLAW»: Вяршэнства Права для Развіцця (Rule of Law for Development Program).

⚖️ «PROLAW» — гэта ўнікальная, арыентаваная на практыкаў праграма, якая аб’ядноўвае тэорыю права з найноўшымі ведамі аб тым, як прасоўваць вяршэнства права ў розных сферах. Праграма выкладаецца вядомымі экспертамі ў галіне права, якія ўвасабляюць свой вопыт у гэтай вобласці падчас курсаў.
Вы зможаце атрымаць глыбокія практычныя і тэарэтычныя веды, неабходныя для працы на складанай прававой арэне ў развітых і развіваючыхся краінах; такія як:

- правядзенне даследванняў і ацэнак прававых сітуацый;
- распрацоўка канцэпцый для рэформ і прапаноў для прэктаў у галіне права;
- распрацоўка і кіраванне праграмамі і стратэгіямі вяршэнства права.


🌱 Іншыя магчымасці:
- Магчымыя напрамкі: Магістр Права (LLM) ці Магістр Юрыспрудэнцыі (MJ)
- Навучанне онлайн і на кампусе ў Рыме, Італія
- Комплексныя і практычныя курсы (падрабязнае апісанне праграмы можна знайсці тут)
- Фінансавая падтрымка для студэнтаў (больш інфармацыі па спасылцы)

✍️ Запоўніць аплікацыйную форму можна тут; дэдлайн для заявак на асенні семестр - 1 жніўня 2025.


🖋 Конкурс для журналістаў і даследчыкаў: Research Award Eastern Europe 2025!

Арганізацыя n-ost запрашае журналістаў і аўтараў далучацца да конкурсу Research Award Eastern Europe 2025 — магчымасць рэалізаваць унікальныя праекты, прысвечаныя рэаліям і выклікам Усходняй Еўропы.

🟡 Для каго?
Для журналістаў і даследчыкаў, якія ствараюць глыбокія і пранікнёныя матэрыялы, звязаныя з:
- паўсядзённым жыццём людзей у рэгіёне;
- наступствамі эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў;
- умовамі жыцця маргіналізаваных груп.

🟡 Што вы атрымаеце?
- Фінансаванне праектаў да 7 000 еўра.
- Партнёрскую падтрымку ад n-ost у розных краінах.
- Магчымасць пашырыць сваю прафесійную сетку і павысіць кваліфікацыю.

🟡 Чаму гэта важна?
Вашыя праекты могуць дапамагчы адкрыць новыя бакі Усходняй Еўропы, прыцягнуць увагу да ключавых праблем і змяніць грамадскую дыскусію.

Дэдлайн падачы заявак: 15 студзеня 2025 года.

📎 Даведацца больш і падаць заяўку можна тут!


⚖️ 10 снежня свет адзначае Дзень правоў чалавека — дзень, які нагадвае пра важнасць свабоды, роўнасці і справядлівасці. Для нас вельмі важна менавіта сёння расказаць вам пра Алеся Бяляцкага — чалавека, чый жыццёвы шлях стаў увасабленнем гэтых каштоўнасцей.

🕊 Алесь Бяляцкі — выбітны беларускі праваабаронца і нястомны змагар за свабоду і правы чалавека. Ён з’яўляецца заснавальнікам аднаго з найбуйнейшых праваабарончых цэнтраў Беларусі. Акрамя гэтага, Алесь спрычыніўся да стварэння шэрагу літаратурных, культурных і грамадска значных ініцыятыў, якія аказалі і працягваюць аказваць значны ўплыў на беларускае грамадства.

🗓 10 снежня 2022 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. Алесь Бяляцкі быў ушанаваны гэтай найвышэйшай узнагародай за сваю шматгадовую барацьбу за правы чалавека.

На жаль, ён не змог асабіста прыняць узнагароду, бо знаходзіцца за кратамі. Замест яго ўзнагароду атрымала яго жонка Наталля Пінчук, якая выступіла з кранальнай і натхняльнай прамовай ад імя мужа.

👉 Гартайце карусель і даведайцеся больш пра жыццё і дзейнасць Алеся Бяляцкага!


💛


Трэнінг для праваабаронцаў: HRDAP 2025 — гібрыдная праграма ад ISHR 🌍

Міжнародная служба па правах чалавека (ISHR) запрашае праваабаронцаў з усяго свету на гібрыдны трэнінг HRDAP 2025!

Што гэта?
HRDAP (Human Rights Defender Advocacy Program) — інтэнсіўны курс, які спалучае анлайн-навучанне і вочную частку ў Жэневе. Праграма накіравана на ўзмацненне ведаў і навыкаў у галіне адвакатавання і абароны правоў чалавека.

Фармат:
Анлайн: 14 красавіка - 8 чэрвеня 2025 года.
Афлайн: вочная частка ў Жэневе 10-20 чэрвеня 2025 года.

Што атрымаюць удзельнікі?
- Практычныя веды па выкарыстанні міжнародных механізмаў абароны правоў чалавека.
- Развіццё навыкаў адвакатавання і працы з міжнароднымі арганізацыямі.
- Моцная сетка кантактаў з іншымі праваабаронцамі і экспертамі.

⚡️ Дэдлайн падачы заяўкі: 10 студзеня 2025 года

🖇 Даведацца больш і падаць заяўку можна тут!


🔥 Ужо сёння: вэбінар «Правы чалавека ў лічбавую эпоху»! 💡

Сёння ўвечары мы пагаворым пра тое, як тэхналогіі змяняюць нашы правы і свабоды, і што можна зрабіць, каб абараніць сябе ў лічбавым свеце.

Калі: 5 снежня
Час: 20:30 (па Менску)

🎙 Спікер: Аляксей Казлюк — эксперт у галіне правоў чалавека і лічбавай прыватнасці.

🔸 Што абмяркуем?

- як тэхналогіі ўплываюць на нашы правы?
- якія сучасныя выклікі існуюць у інтэрнэце?
- як абараніць сябе і свае даныя?

👉 Далучайцеся сёння ўвечары, будзе карысна і цікава! (патрэбна папярэдняя рэгістрацыя)


🔄 IDREAM: падтрымка актывістаў і актывістак у абароне правоў чалавека 🌍

Праграма IDREAM ад CVT (Цэнтр аховы ахвяраў катаванняў) абвяшчае набор заявак на 2025 год! Гэта унікальная магчымасць для праваабаронцаў, якія працуюць з уразлівымі супольнасцямі, атрымаць падтрымку, развіць свае навыкі і ўмацаваць псіхалагічную ўстойлівасць.

🟢 Чым з'яўляецца IDREAM?
Гэта праграма, якая дапамагае праваабаронцам:
- Узмацняць устойлівасць да прафесійных і асабістых выклікаў.
- Развіваць навыкі лідыруючай працы і ўплыву ў супольнасцях.
- Паляпшаць псіхалагічны стан праз удзел у навучальных мерапрыемствах і сустрэчах.

🟢 Што прапануецца?
- Міжнародная сетка падтрымкі і абмену досведам.
- Навучанне і індывідуальная падтрымка ад экспертаў у галіне правоў чалавека і псіхалагічнай дапамогі.
- Інструменты і рэсурсы для працы з уразлівымі групамі.

🟢 Для каго?
Для актывістаў_к, праваабаронцаў, сацыяльных лідараў_к, якія пражываюць ў выгнанні з прычыны сваёй грамадскай або праваабарончай дзейнасці не менш за 10 месяцаў.

Дэдлайн падачы заяўкі: 31.12.2024

*Неабходна валодаць ангельскай мовай на ўзроўні дастатковым для актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах.

📎 Больш інфармацыі і форма рэгістрацыі тут!

А кіраўніцтва і інструкцыю для прэтэндэнтаў на ўдзел у праекце IDREAM на рускай мове можна праглядзець тут!


💡 Як тэхналогіі змяняюць нашы правы і свабоды? Ці ведаеце вы, як абараніць свае лічбавыя правы ў сучасным свеце?

Запрашаем вас на вэбінар «Правы чалавека ў лічбавую эпоху» ад Тэрыторыі Правоў!

📅 Калі? 5 снежня
Час? 20:30 (па Менску)

Што абмяркуем?

🔸 Ці існуюць асаблівыя лічбавыя правы?
🔸 Якія новыя тэхналогіі ствараюць сучасныя выклікі?
🔸 Як тэхналогіі ўплываюць на правы чалавека ў інтэрнэце?
🔸 Як абараняць свае правы і свабоды ў лічбавым свеце?

🎙️ Наш спікер:
Аляксей Казлюк – трэнер і эксперт у галіне правоў чалавека і лічбавай прыватнасці. Ён падзеліцца сваім досведам і адкажа на вашыя пытанні.

Чаму варта далучыцца?

👉 Зразумееце, як тэхналогіі змяняюць правы чалавека.
👉 Даведаецеся пра сучасныя сродкі абароны ў інтэрнэце.
👉 Атрымаеце практычныя рэкамендацыі для асабістага і прафесійнага выкарыстання.

🔗 Форма для рэгістрацыі тут!


👆 Анлайн-курс для самастойнага навучання “Курс на каштоўнасьці” ад арганізацыі “ІншыЯ”🔥

🟡Для каго: беларускія актывіст_кі; валантэр_кі; ўсе хто працуе ў грамадзкім сектары і/альбо хоча давецацца больш пра базавыя скразныя каштоўнасці некамерцыйных арганізацый.

🔜 Вы даведаецеся:
- што такое правы чалавека, інклюзія, гендарная роўнасць і экапрыязнасць
- чаму гэтыя каштоўнасці называюцца скразнымі
- як яны ўплываюць на вашу працу і як вы можаце ўлічваць іх у дзейнасці сваіх арганізацый

Пачатак курсу: 1 снежня 2024.

*Таксама 5 снежня можна далучыцца да тэматычнага вэбінару "Гендарныя палітыкі і практыкі" (у 16:00 па Менску).

📎Пачытаць больш можна тут; рэгістрацыя на курс і вэбінар па спасылцы.


🎉 Нас ужо больш за 200!

Дзякуй вам за давер, актыўнасць і цікавасць да нашага канала! 💛

Мы імкнёмся дзяліцца з вамі карыснай інфармацыяй, натхняльнымі гісторыямі і магчымасцямі, якія дапамогуць рабіць свет лепшым. Менавіта Ваша падтрымка матывуе нас развівацца і рухацца наперад!

Дзяліцеся каналам з сябрамі і сяброўкамі і заставайцеся з намі — наперадзе шмат цікавага! 😊

Шчыры дзякуй за тое, што вы з намі! 😊


📎 Ужо сёння: вебінар пра лічбавую прыватнасць і GDPR!

Не прапусціце размову пра тое, як працаваць з персанальнымі данымі і выконваць правілы GDPR!

📅 Калі: 28 лістапада
Час: 20:30 (па Менску)

👤 Спікер: Аляксей Казлюк — эксперт у галіне лічбавай прыватнасці!

☝️ Яшчэ ёсць час далучыцца па спасылке вышей, каб сёння а 20:30 даведацца пра GDPR больш!


👩‍💻 Вэбінар «Міфы аб гендэрных квотах» — ўжо 27 лістапада! 🌟

Калі: 27 лістапада а 15:30 СЕТ
Дзе: Zoom
Мова вэбінара: ангельская з сінхронным перакладам на беларускую.

Пра што пагаворыце?
На гэтым івэнце вы даведаецеся, чаму гендэрныя квоты застаюцца важным інструментам для дасягнення роўнасці. Удзельнікі і ўдзельніцы паглыбяцца ў тэму і развенчаюць распаўсюджаныя міфы❗️, такія як:
1️⃣ Адбор кандыдат_ак павінен праходзіць толькі на аснове іх кампетэнцыі.
2️⃣ Квоты — гэта прывілея.
3️⃣ Квоты дыскрымінуюць дамінантныя групы.
4️⃣ Квоты не вырашаюць праблему няроўнасці.
5️⃣ Уводзіць квоты — недэмакратычна, рашэнне павінен прымаць электарат.

Хто ж спікер?
Вэбінар правядзе Марэта Бабохідзэ — праваабаронца з больш чым 20-гадовым досведам у галіне правоў чалавека, гендэрнай роўнасці і крымінальнага правасуддзя. Яна таксама з’яўляецца эксперткай па гендэрных пытаннях, распрацоўвае палітыкі і навучае па тэмах барацьбы з дыскрымінацыяй і гендэрнай роўнасці.

❗️ Чаму гэта важна?
Вы даведайцеся пра рэальны ўплыў квот, разбурыце міфы і абмяркуйце, як рухацца да роўнасці.

📨 Рэгіструйцеся і далучайцеся тут!


💡 Многія з нас чулі пра лічбавую прыватнасць і GDPR, але ці дакладна вы разумееце, як гэта працуе?

Запрашаем вас на вебінар, прысвечаны лічбавай прыватнасці і правілам GDPR!

📅 Калі: 28 лістапада
Час: 20:30 (па Менску)

Што абмяркуем?
🔹 Як клопат аб персанальных даных стаў не толькі пытаннем каштоўнасцяў, але і юрыдычным стандартам.
🔹 Асновы рэгулявання персанальных даных у ЕС.
🔹 Як грамадскім арганізацыям і прыватным асобам працаваць у адпаведнасці з GDPR і пазбегнуць памылак.

🎤 Наш спікер:
Аляксей Казлюк – эксперт у галіне лічбавай прыватнасці, трэнер і кансультант па GDPR (DPP). Ён адкажа на вашы пытанні і дасць практычныя рэкамендацыі па апрацоўцы персанальных даных.

Чаму варта далучыцца?
👉 Выявіце «падводныя камяні» GDPR.
👉 Разбярыцеся з прынцыпамі бяспечнай працы з данымі.
👉 Навучыцеся паляпшаць практыкі апрацоўкі даных у вашай дзейнасці і асабістым жыцці.

📥 Для ўдзелу просім зарэгістравацца тут!


⚖️ Анлайн-курсы «Прававой Ініцыятывы»!

«Прававая ініцыятыва» прапануе анлайн-курсы, прысвечаныя важным і складаным тэмам, якія закранаюць правы чалавека і прававую абарону. Гэта ўнікальная магчымасць даведацца пра псіхалагічныя і юрыдычныя аспекты, якія дапамогуць абараніць сябе і іншых.

🔹
Курс «Супраць хатняга гвалту»


➡️
Міфы пра хатні гвалт і як распазнаваць яго прыкметы.
➡️
Барацьба з гвалтам праз заканадаўства Беларусі і міжнародныя прававыя стандарты.
➡️
Што такое асертыўнасць і як ахвяра можа сябе абараніць і паставіць межы.


🔹
Курс «Грамадзянін і С
ледства»

➡️
Асноўныя тактычныя і псіхалагічныя прыёмы, якія выкарыстоўваюцца падчас следства.
➡️
Як разумець працэсуальныя дзеянні і адчуваць сябе больш упэўнена ў кантактах са следчымі.


📚 Фармат: курсы праводзяцца ў анлайн-фармаце і дасяжныя ў любы зручны час, з тэарэтычнымі і практычнымі матэрыяламі, каб вы маглі адразу прымяняць атрыманыя веды.

🌎 Даведацца пра анлайн-курсы можна больш вось тут!


✏️ Варкшоп: «Інклюзіўная журналістыка – як пісаць пра ўразлівыя групы і не нашкодзіць»

6-7 снежня ў цэнтры Вільнюса пройдзе інтэрактыўны варкшоп для журналістаў і журналістак, прысвечаны інклюзіўнай журналістыцы. Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмяркуюць, як вярнуць у медыя «нябачных» людзей з уразлівых груп, і выпрацуюць практычныя рашэнні, незалежна ад даступных рэсурсаў.

🔎 Што будзе на варкшопе?

💛Маніторынг: Аналіз кейсаў, як некарэктная лексіка і стэрэатыпы пагаршаюць сацыяльную ізаляцыю.
💛Эксперымент: Пошук новых падыходаў у фармаце Living Labs.
💛Практыка: Інструменты для распазнавання мовы варожасці і паляпшэння якасці матэрыялаў.
💛Бонус: Тэхнікі інтэрв’ю, чэк-лісты і карысныя рэсурсы для стварэння інклюзіўных гісторый.

Калі?
6 снежня: 10:00–17:00
7 снежня: 10:00–14:00

📍 Дзе?
Цэнтр Вільнюса (дакладны адрас будзе паведамлены ўдзельні_цам пасля адбору).

✈️ Падтрымка ўдзельнікаў:
Пакрываюцца выдаткі на дарогу (цягнік/аўтобус) і пражыванне.

🔗 Рэгістрацыя адкрытая да 20 лістапада (якое ўжо заўтра 😳) ўключна па спасылцы.

Мерапрыемства ладзяць арганізацыя ІншыЯ і Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus.

Больш інфармацыі пра мерапрыемства вось тут!


⚡️ Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Future Unconference 2024 для абмеркавання таго, як змяніць сябе, каб змяніць Беларусь!

*️⃣ Пра што пойдзе размова?
Сёння грамадскім акторам важна перагледзець сваю ролю, знайсці новыя падыходы і зразумець, як рухацца наперад. Гэтая антыканферэнцыя стане пляцоўкай для адкрытых дыскусій, абмену ідэямі і пошуку аптымізму, але без ілюзій.

*️⃣Што чакае ўдзельнікаў?
Падзея аб’яднае грамадскіх актывістаў і актывістак, журналістаў, сацыяльных прадпрымальнікаў і ўсіх, хто неабыякавы да будучыні Беларусі. Асноўная частка мерапрыемства — паралельныя дыскусіі ў фармаце World Cafe, прысвечаныя розным сферам грамадскага сектару: якая іх роля сёння, што трэба змяніць і як гэта зрабіць.

Калі: 23/11/2024, з 13:30 да 18:30
Дзе: Centrum Kreatywności Targowa (Warszawa, Targowa 56)

📌 Спікераў і праграму шукайце на сайце: bfunconf.live
👉 Рэгістрацыя будзе тут!

20 last posts shown.