24 верасня дзень нараджэння анархіста і сапраўднага беларускага героя Ігара Аліневіча.
Па плане сёння павінна была адбыцца прэзентацыя ўкраінскага перакладу яго кнігі "Еду ў Магадан", але планы часта разбураюцца сутыкнуўшыся з рэчаіснасцю. Асабліва калі плануеш нешта ў ахопленай вайной краіне.
Навошта перакладаць гэтую кнігу на ўкраінскую мову спытаеце вы. Усё проста, гэтая кніга, упершыню выдадзеная ва ўжо далёкім 2013 годзе, праз 10 гадоў усё гэтак жа выдатна паказвае суровую беларускую рэчаіснасць. Рэчаіснасць няволі, татальнага кантролю і сталага гвалту над чалавекам, як псіхалагічнага так і фізічнага.
Падзеі апісаныя ў "Еду ў Магадан" адбываліся ў турме, а сёння ахвярамі бесчалавечнай дыктатарскай машыны стаў кожны жыхар Беларусі.
Гэтая кніга дапаможа украінскім чытачам зразумець, што адбываецца на тэрыторыі паўночнага суседа і правесці паралелі з жыццём украінцаў на акупаваных тэрыторыях.
Да выдання 2013 года былі таксама дададзены тэксты Ігара, якія ён выпусціў восенню 2020 года, у разгар беларускага паўстання, перад тым, як узяўшы ў рукі зброю адправіцца наносіць удары па ненавіснай сістэме.
Нажаль Ігара і трох яго таварышаў затрымалі пасля некалькіх дзёрзкіх ударах па аб'ектах карнікаў. Сёння Ігар Аліневіч адбывае чарговы тэрмін у беларускай турме, на гэты раз 20-гадовы.
Гэты пераклад даніна павагі гэтаму гераічнаму чалавеку, яго барацьбе і яго пакутам на шляху да вашай і нашай свабоды.