Запрашаем далучацца да новага праекта!
http://volnajamova.online/"Вольная мова" - гэта праект вольных размоў на роднай мове.
Калі вы дрэнна гаворыце па-беларуску, але хацелі б, каб вашая родная мова стала больш актыўнай, то вам да нас!
Як гэта працуе.
Кожны дзень мы арганізуем некалькі онлайн сустрэч на самыя розныя тэмы. Вы выбіраеце найбольш цікавую для вас, рэгіструецеся і ў азначаны час прыходзіце на гутарку.
Гутаркі праходзяць у невялікіх групах па 5-6 чалавек.
Заводзіць і кантралюе сустрэчу вядучы - актыўны беларускамоўны беларус, які будзе вам дапамагаць.
Мінімум тэорыі, толькі жывыя размовы. Павольныя, жывыя размовы з памылкамі.
Пачаць гаварыць на любой мове можна толькі так. У тым ліку і на роднай.