WARTA – беларускае нацыянальнае медыя


Channel's geo and language: not specified, not specified
Category: not specified


WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя, створанае дзеля пашырэньня беларускага кантэнту, нацыянальнай палітычнай аналітыкі і асьветы.
YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus
Facebook: https://www.facebook.com/wartabelarus
Email: info@warta.media

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
not specified, not specified
Statistics
Posts filter


Міліцэйскі вышук у вольных краінах: забойцы, гвалтаўнікі, рабаўнікі.

Міліцэйскі вышук у акупаванай Беларусі: вядомыя музыкі, фатографы, стэндап-комікі...


Сярод тых, каго шукае міліцыя, комік Слава Камісаранка, музыка Сяргей Міхалок, вядомыя фатографы Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік і іншыя прыстойныя людзі.


У Менску беларус зьнішчыў афіцыйны агітацыйны плякат, прысьвечаны "выбарам"

Сцвярджаецца, што ўначы ў Мінску на прыпынку па вуліцы Аранскай мужчына сарваў агітацыйны плакат з інфармацыяй аб кандыдатах на выбарах.

Як пішуць праўладныя тэлеграм-каналы, дзеяньням мінчука будзе дадзена прававая ацэнка.

Выбар народа — Байкот.


Параза Украіны абыдзецца ЗША на $808 млрд даражэй, чым дапамога краіне, — Bloomberg

Выданьне са спасылкай на справаздачу-аналіз Амерыканскага інстытута прадпрымальніцтва піша, што ў выпадку перамогі Расіі ЗША трэба будзе выдаткаваць $808 млрд на стрымліваньне патэнцыйнай расійскай агрэсіі ў Еўропе, што рэзка павысіць бягучы пяцігадовы план Пентагона з $4,4 трлн да $5,2 трлн.

"Кароткатэрміновыя выдаткі на аказаньне дапамогі Украіне ў абароне ад расійскай агрэсіі значна менш, чым доўгатэрміновыя выдаткі на тое, каб дазволіць Расіі перамагчы", — гаворыцца ў дакуменце.


Высокапастаўлены іранскі генерал заявіў, што Расея ў Сірыі бамбіла не супернікаў дыктатара Башара Асада, а пустыню

Адзін з камандуючых Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі брыгадны генерал Бехруз Эсбаці падчас выступу ў мячэці ў Тэгеране абвінаваціў Расею ў дэзінфармацыі аб праведзеных аперацыях супраць антыўрадавых сіл у Сірыі, піша The New York Times.

Паводле яго слоў, Расія заяўляла, што расейскія самалёты нібыта бамбуюць сірыйскіх паўстанцаў, але на самой справе проста скідалі бомбы на пустэльню.

Акрамя таго, паводле слоў Эсбаці, летась, калі Ізраіль наносіў удары па іранскіх цэлях у Сірыі, Расія "адключыла радары", спрыяючы гэтым атакам.

Сяброўства па-маскоўску.


❗️Чаму вучыць досвед краін, куды аднойчы ступіў бот «рускага міратворца» — вялікі аналіз імперскай палітыкі Расеі

Расійская Федэрацыя з пачатку свайго існаваньня развязвае адну вайну за другой, пры гэтым называе сябе міратворцам і дэкларуе імкненьне да міру. Як пры Ельцыне, так і пры Пуціне гэтая краіна заваёўвае суседнія краіны альбо цалкам – і тады анэксуе іх, альбо часткова. У другім выпадку ствараюцца падкантрольныя "бананавыя" рэспублікі.

Пры гэтым сцэнары войн РФ з 1991 года стаяць на двух кітах: або "ўшчамленьні рускай мовы" ў краіне-ахвяры, або гістарычнай прысутнасьці на тэрыторыі будучых акупаваных "рэспублік" расійскіх войскаў. Пры гэтым пачатак мірных перамоваў з Расіяй ніколі не спыняе яе і не памяншае яе апетытаў, а толькі адцягвае працяг агрэсіі — прамой або гібрыднай.

"Галоўрэд" распавядае пра тое, як Расея вядзе "мірныя перамовы" насамрэч і што пасля адбываецца з краінамі, з якімі РФ падпісала мірныя пагадненьні.

Чытаць:
https://glavred.info/longrid/5-krovavyy-mirotvorec.html


Месца памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій на Смаленшчыне пад пагрозай зьнішчэньня

Пахаваньне ахвяр сталінскіх рэпрэсій, дзе ў 1929-1937 гадах былі расстраляныя сотні людзей, знаходзіцца паміж вёскамі Слабада і Крывалес у Шумяцкім раёне Смаленскай вобласьці.

Па дадзеных архіваў, толькі ў горадзе Рослаў, за гэты перыяд пакаралі смерцю 717 чалавек. У гэтым рэгіёне рэпрэсіі закранулі пераважна беларусаў і палякаў. Многія зь іх былі асуджаныя па палітычных артыкулах, як, напрыклад, за «шпіянаж» на карысьць Польшчы — распаўсюджанным абвінавачаньні падчас так званай «Польскай аперацыі» НКУС.

У канцы 1980-х гадоў намаганьнямі грамадскасьці на месцы пахаваньня быў усталяваны памятны знак, а ў 2009 годзе,-- паўнавартасны мэмарыял у памяць аб ахвярах палітычных рэпрэсій.

Аднак у апошнія гады доступ да гэтых зьвестак пачаў абмяжоўвацца: з інтэрнэту зьнікаюць матэрыялы, а зараз, паводле зьвестак прадстаўніка Смаленскага Рэспубліканскага Цэнтру Сяргей Фралова, існуе пагроза зьнішчэньня гэтага памятнага знака.

Падобныя дзеяньні, на думку Фралова, могуць быць часткай шырокай палітыкі па замоўчваньні гістарычных злачынстваў савецкага перыяду. Знос помніка і ліквідацыя інфармацыі аб ім стане яшчэ адным ударам па гістарычнай памяці, якая і так знаходзіцца пад ціскам.

Актывіст заклікае міжнародныя арганізацыі і праваабаронцаў да прыцягненьня ўвагі грамадскасьці да гэтай праблемы і абароны мэмарыялу.


У Вільні ў сутарэньнях сабора знайшлі таемнае сховішча з гістарычнымі скарбамі

Як піша Тэлеграм канал "ArchiDucatus: Вільня|Vilna", у сутарэньнях віленскага сабора Сьвятога Станіслава 16 сьнежня 2024 года знайшлі таемнае сховішча, дзе ў 1939 годзе, з пачаткам Другой сусьветнай вайны, былі схаваныя каралеўскія рэгаліі. Яны былі вырабленыя ўжо пасьля смерці манархаў і прызначаныя для пахавальных цэрэмоній.

Сярод знаходак — карона польскага караля і вялікага князя літоўскага Аляксандра, а таксама карона жонкі вялікага князя літоўскага і караля Польшчы Казіміра Ягелона — Лізаветы Габсбург, знойдзены яе ланцуг, медальён, пярсцёнак і шыльда з труны.

Таксама былі знойдзены карона, скіпетр, тры пярсцёнкі, ланцуг і дзве шыльды з труны Барбары Радзівіл — жонкі вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Аўгуста.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Рашысцкі тэрор супраць мірных украінцаў: расейскі дрон атакаваў гарадскі маршрутны аўтобус у Херсоне

У выніку расейскага ўдару па аўтобусе адзін чалавек загінуў, яшчэ 9 атрымалі раненьні. Пра гэта паведамілі ў Абласной ваеннай адміністрацыі.

Асьцярожна, на відэа жорсткія кадры.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
У інтэрв'ю амэрыканскаму журналісту Лексу Фрідману прэзідэнт Украіны Зяленскі распавёў пра размову з Лукашэнкам ў першыя дні вайны:

У першыя дні вайны Лукашэнка папрасіў прабачэньня і сказаў, што не вінаваты ў тым, што з тэрыторыі яго краіны былі запушчаны ракеты.


Васіль Быкаў без цэнзуры – новая кніга ад Камуніката

Фонд "Камунікат" рыхтуем да друку творы В.Быкава "Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыя».

Упершыню гэтыя аповесьці былі выдадзены без цэнзурных купюр ужо пасля сьмерці аўтара — у 2014-м. Чакалася, што ад гэтага часу быкаўскія творы будуць публікавацца выключна ў такой непадуладнай цэнзуры рэдакцыі.

Аднак гэтыя спадзяваньні аказаліся марнымі — Быкава ўсё адно друкавалі і друкуюць з праўкамі і купюрамі.

А гэтая кніга, якуя ў студзені выйдзе ў Беластоку, усяго толькі другое непадцэнзурнае выданьне. Выпадак не такі ўжо часты для беларускай літаратуры — каб твор, хай сабе праз дзесяцігоддзі, але выйшаў без аніякага ўмяшальніцтва цэнзуры.

Замовы прымаюцца тут:

https://kamunikat.shop

Высылка – пасьля 20 студзеня 2025.


У Баранавічах беларус у навагоднюю ноч сарваў з будынка чырвона-зялёны лукашысцкі сьцяг

Паведамляецца, што яго затрымалі, мужчыне 43 гады.

Распачата крымінальная справа паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

Што ні робяць, як ні навязваюць фальшывую сымболіку беларускаму народу, а людзі яе не прымаюць і зьнішчаюць.


Сёньня дзень памяці Адама Мальдзіса

Тры гады таму, 3 студзеня 2022-га, пайшоў з жыцьця Адам Мальдзіс -- вядомы беларускі гісторык, пісьменьнік, літаратуразнаўца і грамадскі дзеяч.

Адам Мальдзіс займаўся даследаваньнем гісторыі беларускай літаратуры, культурных сувязяў Беларусі зь іншымі краінамі, у прыватнасьці, Польшчай і Летувой.

Мальдзіс зьяўляецца аўтарам шматлікіх навуковых прац, у тым ліку манаграфій, артыкулаў і эсэ, прысьвечаных беларускім пісьменьнікам і гісторыі беларускай літаратуры. Яго працы адрозьніваюцца грунтоўнасьцю даследаваньняў, шырокім выкарыстаньнем архіўных матэрыялаў і ўменьнем падаць навуковыя факты ў цікавай і даступнай форме.

Акрамя навуковай дзейнасьці, Адам Мальдзіс актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцьці Беларусі. Ён быў адным з ініцыятараў і заснавальнікаў некалькіх грамадскіх арганізацый, якія спрыяюць развіцьцю беларускай культуры і літаратуры.


З’явілася нейрамадэль агучкі беларускай мовы

З яе дапамогай можна рабіць агучку з тэксту, пры гэтым клануючы галасы і эмоцыі.

Паспрабаваць можна тут https://huggingface.co/spaces/archivartaunik/Bextts

А тут можна больш даведацца пра беларускі Штучны Інтэлект ды звязацца са стваральнікамі: https://t.me/belarusai/

460 1 16 1 21

Фінляндыя знайшла сляды якара на марскім дне, якія паказваюць на верагоднае пашкоджаньне кабеляў расійскім танкерам Eagle S, — Bloomberg

Старшы інспектар Нацыянальнага бюро расследаваньняў Самі Пайла заявіў, што сьлед даўжынёй дзясяткі кіламетраў пачынаецца ў месцы разрыву 170-кіламетровай лініі электраперадачы, якая злучае Фінляндыю і Эстонію.

Танкер Eagle S быў вызначаны як вінаваты ў аварыі. Адзін з якароў судна, які адсутнічае, як мяркуецца, зачапіўся за кабель 25 снежня. Таксама фіксуюцца збоі ў працы чатырох падводных кабеляў перадачы даных. З-за дрэннага надвор'я даследаваньне судна і марскога дна часова адкладзена.

Нагадаем, на танкеры Eagle S, затрыманым Фінляндыяй, было знойдзена шпіёнскае абсталяваньне для адсочваньня тэхнікі НАТА. Судна таксама падазраецца ў пашкоджаньні кабеля Estlink 2 і іншых дыверсіях на падводных камунікацыях.

Акрамя таго, раней крыніцы ў НАТА паведамілі фінскаму выданню Iltalehti Journal, што расея адпрацоўвае сцэнары нападу на Фінляндыю і іншыя краіны ўсходняга флангу НАТА. Мэтамі патэнцыйнага ўварваньня могуць стаць тэрыторыі да ракі Кюміёкі і праліў Пуумалан.


Рэжым прызнаў "экстрэмісцкімі" чарговыя раённыя чаты. Нюанс у тым, што гэта раённыя чаты... Варшавы

У
сьпіс патрапілі групы «Прага Беларуская ў Варшаве / Praga bialoruska w Warszawie», «Беларусы Віланува. Wilanow Bialoruski», «Беларусы во Влохах, Вва.Bialorusini we Wlochach», «Беларусы Урсынава (Варшава) / Bialorusiny Usrynowa, Wawa», «Беларусы Варшавы: Mokotow (мокотув) I ня толькі».


❗️Зянон Пазьняк апублікаваў свой навагодні зварот, у якім заклікаў да спыненьня рэпрэсій ў Беларусі

"Спяшаймася рабіць добрыя справы!

Хай вечна жыве наш вялікі Беларускі народ!
Хай жыве Беларусь!
Слава Айчыне!"

https://youtu.be/N6UopdLAsj4?feature=shared

716 3 11 2 45



Forward from: ‡ Р У Х ‡
💬 30 сьнежня 1922 году ў Маскве быў створаны чырвоны монстар – СССР.

Ахвярамі камуністычнай дыктатуры, па розных падліках, сталі ад 600.000 да 1.400.000 забітых і рэпрэсаваных беларусаў. Былі зьнішчаныя шматлікія помнікі архітэктуры і гістарычнай забудовы, прыгнечаныя нацыянальная культура і ідэнтычнасьць, праведзена татальная русіфікацыя, навязана чужая гісторыя і сьвядомасьць.

Неасуджаны ў Беларусі ў пачатку 1990-ых гадоў камунізм стаўся адным з галоўных фактараў рэнесансу ва ўладзе нэасавецкіх прарасейскіх сілаў. Наступствы гэтага мы добра бачым і па гэты дзень. Зноў забіваюць лепшых прадстаўнікоў нацыі, тысячы палітычных вязьняў катуюцца ў турмах, сотні тысячаў чалавек вымушаныя былі зьехаць у эміграцыю, унутры краіны зьнішчаецца ўсё беларускае і нацыянальнае, працягваецца русіфікацыя ўсяго грамадзтва.

Выйсьцем з дадзенай сытуацыі зьяўляюцца лягічныя крокі: усьведамленьне таго, што саветчына і расейшчына зьяўляюцца ворагамі беларушчыны; адыход у мысленьні ад савецка-расейскіх наратываў і штампаў; паступовы пераход на родную мову ці частковае карыстаньне ёю; цікавасьць да беларускай гісторыі і культуры; падтрымка нацыянальных беларускіх сілаў, нашых добраахвотнікаў і палітвязьняў.

Гэтыя простыя крокі, які можа зрабіць кожны, вядуць да беларускай сьвядомасьці, а сьвядомы беларус ніколі ня стане на бок злачыннай і барбарскай саветчыны і расейшчыны. Бо цывілізацыйны выбар сьвядомага беларуса – гэта незалежная, дэмакратычная і нацыянальная краіна. Менавіта ўсё гэта і зьяўляецца антыподам таго, што несла чырвоная зараза і нясе сучасны "русский мир". Таму толькі праз беларускую сьвядомасьць мы зможам перамагчы і ня даць прыйсьці да ўлады новаму Лукашэнка.

☺️ Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу народзе, што тады толькі зажывеш счасліва, калі над табою маскаля ўжо ня будзе!

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |

🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾


«Усё, што я раблю, я раблю на голым энтузіязме». Аксана Акуневіч пра культурную прастору «аКсяродак» і беларускамоўную школу ў грузінскім Батумі

Няўрымслівая, усмешлівая Аксана Акуневіч заўжды ў акружэньні людзей. Кожны наведнік беларускай шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі імкнецца перакінуцца з ёй слоўцам. «аКсяродак» стаўся сапраўдным месцам прыцягненьня беларусаў Батумі, куды можна завітаць нават у вольны ад мерапрыемстваў час. Аксана Акуневіч нядаўна выехала ў Польшчу, каб атрымаць праязны дакумент. Пры гэтым і «аКсяродак», і беларуская школа працягваюць дзейнічаць.

Як удаецца кіраваць працэсам на адлегласці, што самае складанае і самае натхняльнае ў працы, Аксана распавяла ў інтэрв’ю для Budzma.org.
https://budzma.org/news/aksana-akunevich-pra-aksyarodak.html


Сёньня дзень народзінаў Паўла Севярынца

30 сьнежня 1976-га нарадзіўся Павал Севярынец, беларускі дзеяч, пісьменьнік, палітвязень.

На жаль, свой 48-ы дзень народзінаў Павал сустрэне ў лукашэнаўскай турме.
7 чэрвеня 2020 году Паўла Севярынца арыштавалі і пазьней абвінавацілі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. 25 траўня 2021 году яго асудзілі на 7 гадоў калёніі строгага рэжыму.

20 last posts shown.