• ЗЯРНЯТКІ • Дзецям па-беларуску


Channel's geo and language: not specified, not specified
Category: not specified


Беларускамоўны канал для дзяцей

Related channels

Channel's geo and language
not specified, not specified
Statistics
Posts filter


Не ведаеце, што пачытаць, што паглядзець і што наведаць з дзецьмі?

Рубрыка "Наш канал рэкамендуе" дапаможа знайсці адказы на гэтыя пытанні.

І сёння мы распавядзём вам пра Першую Біблію, бо ніколі не бывае рана дзеткам усё больш і больш даведвацца пра нашага Бога і Яго цудоўную любоў.

Калі вы хочаце набыць сабе такое выданне, напішыце ў каментарах слова Біблія, і мы падкажам, дзе яго можна знайсці.


Вітаем, сябры!

Штопятніцу вас будуць чакаць цікавыя гісторыі. Час першай з іх ужо прыйшоў: сёння вы пазнаёміцеся з казачкай з альтаначкі пра тое, як Міхал пайшоў у школу.

Глядзіце, слухайце і абмяркоўвайце ўсёй сям'ёй!




Знаёмім вас з яшчэ адной рубрыкай нашага канала - "Крыжаванкі-маляванкі".

Тут вы знойдзеце разнастайныя заданні паводле біблійных гісторый. І першыя маляванкі прысвечаны, канечне ж, стварэнню свету.

Прапануем наступны план дзеянняў: перагледзьце ўчарашні мультфільм "Стварэнне", раздрукуйце заданні і пачынайце выконваць!


Прапануем вывучаць Біблію разам! Тут, у канале, кожны аўторак - час біблійных гісторый.

І пачнём мы з самага пачатку - з першага раздзелу першай кнігі Бібліі "Быццё". У мультфільме "Стварэнне" паказана, як Бог з вялікай любоўю ствараў наш свет: нябёсы, зямлю, святло, зоркі, птушак, рыб, жывёл і, канечне ж, чалавека.


Панядзелак у нас у канале - дзень спеваў і танцаў, якімі ў радасці можна (і трэба!) славіць нашага Госпада!

"Бог стварыў нябёсы" - цудоўны спеў, які абвяшчае, што ўсё створана Богам з вялікай любоўю і клопатам, што Ісус Хрыстос - наш Збаўца і Ён заўсёды з намі.

Мы славім Яго, бо ўдзячныя за ўсё добрае, што маем. Радасць перапаўняе нас, таму нам цяжка сядзець на месцы. Давайце будзем спяваць і танчыць разам!


Пачынаем тыдзень з цудоўнага спеву, які адлюстроўвае асноўную ідэю нашага канала: дзеткі - зярняткі Божай любові, надзеі і веры, і ім зараз час расці ў добрай глебе, каб пасля стаць часткай Божай справы на гэтай зямлі.




Шаноўнае спадарства, вітаем вас у “Зярнятках"!

“Зярняткі” - канал для самых маленькіх (дашкольнікаў і малодшых школьнікаў) і іх бацькоў. Мы робім захапляльны кантэнт, які дапаможа дзецям больш даведацца пра Бога і Яго любоў, а бацькам прапануе варыянты, як цікава і з карысцю правесці час са сваімі дзецьмі.

Што вас чакае?
🎵 Спевы і танцы, каб ў радасці славіць нашага Госпада.
📖 Біблійныя гісторыі ў якаснай агучцы.
📚 Казачкі з альтаначкі.
🧩 Крыжаванкі і маляванкі.
🧑‍🍳 Лёгкія рэцэпты смачных страў.
💡 Рэкамендацыі кніг, фільмаў і імпрэз.

Безумоўна, на гэтым мы не плануем спыняцца. Верым, што канал будзе расці і развівацца і хрысціянскага кантэкту для самых маленькіх па-беларуску будзе станавіцца ўсё болей.

Падпісвайцеся на наш тэлеграм- і ютуб-каналы, каб не прапусціць ніводнай цікавосткі! Будзем радыя вашай падтрымцы, каментарам і прапановам. Распавядайце пра гэты канал сябрам і знаёмым. Хай як мага больш людзей з дзяцінства маюць магчымасць вывучаць Божае Слова і славіць Бога на роднай мове!






АНОНС!

Праз 10 дзён стартуе новы ўнікальны беларускамоўны праект для дзяцей 🙌

Усе навіны будуць тут. Чакайце! 😉



13 last posts shown.

96

subscribers
Channel statistics