TGStat
TGStat
Введите текст для поиска
Расширенный поиск каналов
  • Язык сайта
    flag Russian flag English flag Uzbek
  • Вход на сайт
  • Каталог
    Каталог каналов и чатов Поиск каналов
    Добавить канал/чат
  • Рейтинги
    Рейтинг каналов Рейтинг чатов Рейтинг публикаций
    Рейтинги брендов и персон
  • Аналитика
  • Поиск по публикациям
  • Мониторинг Telegram
Classica Albaruthenica

30 Apr 2024, 17:22

Открыть в Telegram Поделиться Пожаловаться

Пра хорар у Авідыя

Мы добра ведаем Авідыя як майстра апісання метамарфозаў і напісання “Метамарфозаў”. У паэме ёсць і прагожыя трансфармацыі, і трагічныя, а часта прыгожа-трагічныя. Аднак з усіх выбіваецца апісанне ператварэння Сцылы, якое больш паходзіць на фільм жахаў.

Сюжэт такі: Глаўк прызнаецца ў каханні да гожай німфы Сцылы, тая нічога не адказвае і збягае ад марскога бога. Адвергнуты Глаўк прыходзіць да Цырцэі і просіць дапамагчы яму ў няшчасным каханні. Цырцэя разумее гэту просьбу па-свойму і ўжо сама расказвае пра сваё каханне — цяпер Глаўк аказваецца тым, хто адмаўляе закаханай. Праблему любоўнага трыкутніка Ээйская чараўніца развязвае ператварэннем Сцылы на пачвару :

Scylla venit mediaque tenus descenderat alvo,
cum sua foedari latrantibus inguina monstris
adspicit ac primo credens non corporis illas
esse sui partes refugitque abigitque timetque
ora proterva canum, sed quos fugit, attrahit una
et corpus quaerens femorum crurumque pedumque,
Cerbereos rictus pro partibus invenit illis:
statque canum rabie subiectaque terga ferarum
inguinibus truncis uteroque exstante coercet.
Metamorphoses, XIV 59-67


Cцыла па самы жывот у сярэдзіну
пасткі заходзіць,
бачыць — нявечаць улонне яе і брэшуць пачвары,
і не можа паверыць, што гэта ейнага цела
члены. У страху бяжыць, уцякае, баіцца сабачых
ярасных пысаў, але бегучы за сабою іх цягне,
цела спрабуе шукаць жаночае, ногі і лыткі —
Цэрбера пашчаў ашчэр замест там толькі знаходзіць.
Шал і віскат сабак яе акружае, вылазяць
з чэрава гідкіх звяроў хвасты, калечаць улонне.
“Метамафрозы”, 14 59-6
7

Непадробны жах у гэтай
сцэне выклікае не столькі сам выгляд монстра, колькі адчуванне адчужэння ад уласнага цела, немагчымасць збегчы/перамагчы/забіць пачвару і кантраст паміж прагожым чалавечым і агідным манструозным.

Ужо цяплее і хутка адкрыццё купальнага сезону, таму мараль на сёння: будзьце абачлівыя з выбарам месца для плавання!

м.

63 0 0 4
Каталог
Каталог каналов и чатов Подборки каналов Поиск каналов Добавить канал/чат
Рейтинги
Рейтинг каналов Telegram Рейтинг чатов Telegram Рейтинг публикаций Рейтинги брендов и персон
API
API статистики API поиска публикаций API Callback
Наши каналы
@TGStat @TGStat_Chat @telepulse @TGStatAPI
Почитать
Академия TGStat Исследование Telegram 2019 Исследование Telegram 2021 Исследование Telegram 2023
Контакты
Справочный центр Поддержка Почта Вакансии
Всякая всячина
Пользовательское соглашение Политика конфиденциальности Публичная оферта
Наши боты
@TGStat_Bot @SearcheeBot @TGAlertsBot @tg_analytics_bot @TGStatChatBot