ТРАСЯНКА


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана



Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
МАНАЛЁГ САБАКІ

Яна сыйшла... Прыйшла пара
Мне падымаць гаспадара,
А ён упарта, безь яе,
Не устае... Не устае...
Ён безь яе трымаецца,
Ён сьпіць – не падымаецца.

22 жніўня 2023 г.


Так было да 19 сьнежня 2007 г. калі імя Вінчэнцы Пастарэлі загучэла ў сродках масавай інфармацыі ў крымінальным кантэксьце. 42-гадовая Вінчэнца была арыштаваная карабінэрамі за арганізацыю прастытуцыі і злачынстваў зьвязаных зь незаконным абаротам гераіну й какаіну. Разам зь ёй у кайданках апынуўся ейны 29-гадовы сужывéц Паскуале Трэвізі.
Каб завербаваць дзяўчат для заняткаў прастытуцыяй Пастарэлі і Трэвізі публікавалі ў газэтах аб’явы пра пошук масажыстак. Калі дзяўчаты прыходзілі на гутаркі, ім тлумачылі, што ім трэба будзе выконваць любыя, нават самыя гарачыя, патрабаваньні кліентаў... Кошт паслуг вагаўся ад 60 эўра за просты сэксуальны акт да 500 еўра за групавы сэкс. У кожным салоне працавалі па 4 дзяўчыны ўзростам ад 30 да 35 гадоў. Значную частку аплаты пара клала ва ўласныя кішэні.
Пад час суду пракурор прасіў для Вінчэнцы 4 гады зьняволеньня. Далі 3. Потым яна падала на апэляцыю...
Чым усё скончылася я ня ведаю. У сацыяльных сетках пісалі пра ейную невінаватасьць наагул, маўляў усё гэта штукарствы паліцыі.
Дарэчы, апэрацыя карабінэраў пад час затрыманьня й арышту Вінчэнцы называлася “Чорная котка”.
І апошняе. Пераслухайце песьню й параўнайце мэлёдыю першых радкоў з мэлёдыяй Шаінскага да “Песні Чабурашкі”...

20-21 жніўня 2023 г.


А што ж першая выканаўка Вінчэнца Пастарэлі?
Яна нарадзілася 28 лютага 1965 г. ў італянскай камуне Гуан’яна (Guagnano), што знаходзіцца ў рэгіёне Апулія (іт. Puglia) і падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Лечэ (Lecce). Калі глядзець на мапу – гэта самы абцас італянскага бота.
Пасьля перамогі ў згаданым ужо конкурсе яна, праўдападобна, як і ўсе дзеці скончыла школу. Потым працавала картачнай варажбіткай на тэлебачаньні, спрабавала стаць пісьменьніцай, настаўніцай у пачатковай школе ў раёне Павіі (поўнач Італіі). Мела свой бізнэс – тры масажныя салоны.


Я ХАЦЕЛА ЧОРНАГА КАТА
Тэкст. Франка Марэска.
Музыка Арманда Сарычыла й Фрамарыё (Франчэска і Марыа Пагана).

Я мела кракадзіла,
Сапраўдны алігатар,
Яго аддаць дакладна
Хацела я табе,
Але з аднэй умовай:
За кракадзіла ты
Аддаць ката мне мусіў
Бы чор-на-га.

Мне коцік трэба чорны, чорны, чорны,
Ты белага прынёс мне –
Пакрыўдзіў а-я-я.
Мне коцік трэба чорны, чорны, чорны,
З такім, як ты, манюкам
Больш не гуляю я.

Ня мела я жырафы,
Каб з плястыку – тканіны.
Сапраўднага жырафа
Табе б я аддала,
Але з аднэй умовай,
Што за жырафа ты
Аддаць ката мне мусіў
Бы чор-на-га.

Мне коцік трэба чорны, чорны, чорны,
Ты белага прынёс мне –
Пакрыўдзіў а-я-я.
Мне коцік трэба чорны, чорны, чорны,
З такім, як ты, манюкам
Больш не гуляю я.

Індыйскі слон сапраўдны,
З сапраўдным балдахінам,
Быў у мяне у садзе,
Табе б яго дала,
Але з аднэй умовай:
Слана узяўшы ты,
Аддаць ката мне мусіў
Бы чор-на-га

Мне коцік трэба чорны, чорны, чорны,
Ты белага прынёс мне –
Пакрыўдзіў а-я-я.
Мне коцік трэба чорны, чорны, чорны,
З такім, як ты, манюкам
Больш не гуляю я.

Была адна умова:
За ўвесь зьвярынец ты
Аддаць ката мне мусіў
Бы чор-на-га.

Мне коцік трэба чорны, чорны, чорны,
А гэты кот, ён белы,
Якога ты мне даў.
Я чорнага хацела.
Ды чорны або белы –
Яго я забіраю
А ты пабудзеш так.




1969 год. Італія. Чатырохгадовая Вінчэнца Пастарэлі (Vincenza Pastorelli) на тэлеконкурсе “Залаты дукат” або “Залаты цахін” ("Zecchino d'Oro") няўмела сьпяваючы прэзэнтавала песьню “Я хацела чорнага ката” (Volevo un gatto nero) і заняла трэйцяе месца. Затое сама песьня, як выявілася, ледзь не адразу стала дзіцячым гітом.
У тым самым годзе японскі хлопчык Асаму Мінагава (Osamu Minagawa) перасьпяваў і запісаў на кружэлку, чорнага ката па-японску. Там песьня называлася “Танга чорнага ката”. Ня ведаю, што гэта быў за пераклад, але чуў, што маленькі сьпявак ад пачатку думаў, што Танга – гэта катовае ймя. Цягам першага году ў Японіі было прададзена больш як 3 мільёны кружэлак! У 2010 годзе у Японіі й Італіі выйшла некалькі рэлізаў песенькі.




У лютым 2022 г. Максім Пакроўскі выступіў супраць уварваньня Расеі ва Ўкраіну. Выпусьціў антываенныя песьні: “Нам не патрэбная вайна!”, “Літара Зю”, “Пакаленьне Z”, “Гіман асуджаных (Гойда, оркі!)”, “Назад, Расея!” і “Украіна”.
31 сакавіка 2023 г. Мінюстам РФ унёс яго ў рэестр г.зв. “іншаагэнтаў”.


"МАЎЧАНЬНЕ ЯГНЯТ"

Глядзіце, нашы тушы
Пускаюць з малатка.
Ратуйце нашы душы
Ці можа хоць бы ДНК.

Вас ведаў я слабодных…
Ды хтось злавіў атрутны чад,
Выцьцё ваўкоў галодных
Ёсьць змоўкнасьцю ягнят.

Ходнікі крывёю нашай мылі.
Ў сэрцы нам прыкладамі гручалі.
Мы любові словы спрэс згубілі,
То ж таму, што шмат гадоў маўчалі.

А нашыя абліччы
Блядней ад маскаў на сьцяне.
Нічога нам ня сьніцца –
“Тытанік” смачна сьпіць на дне…

Я чуў нас мужных слаўных. .
Размоў сьмяшлівы лад
Ды хор сяброў нядаўных
Стаў змоўкнасьцю ягнят.

Ходнікі крывёю нашай мылі.
Ў сэрцы нам прыкладамі гручалі.
Мы любові словы спрэс згубілі,
То ж таму, што шмат гадоў маўчалі.

Ёсьць час вяртаньня!
Ёсьць час вяртаньня!
Ён зь летам нашым!
Мы ўспыхнем з раньнем!
Мы ўспыхнем з раньнем!
Днём інакшым!

Ходнікі крывёю нашай мылі.
Ў сэрцы нам прыкладамі гручалі.
Мы любові словы спрэс згубілі,
То ж таму, што шмат гадоў маўчалі.

Ходнікі крывёю нашай мылі.
Ў сэрцы нам прыкладамі гручалі.
Мы любові словы спрэс згубілі,
То ж таму, што шмат гадоў маўчалі.




У свой час Максім Пакроўскі падтрымаў спробу рэвалюцыі ў Беларусі ў 2020 г., асудзіў жорсткасьць уладаў у дачыненьні да мірных пратэстоўцаў, запісаў песьню і выпусьціў кліп “Маўчанне ягнят”.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Тэлеграм-канал “Не ТВ” выставіў кароткае відзіва. Пад ім подпіс:
“Максім Пакроўскі “Ногу свело!”
Так, я ведаю, што шматлікія ўкраінцы чэшуць усіх расейцаў пад адзін грабянец, але шматлікія расейцы, вельмі хвалююцца... Не, ня так. Якія не толькі вельмі хвалююцца, з-за таго, што робіць іхная краіна, але й намагаюцца дапамагчы Украіне чым толькі могуць".
На самой жа стужцы Пакроўскі гаворыць пра збор ягоным гуртом сродкаў на перамогу. Сваю кароткую прамову ён канчае словамі: Слава Ўкраіне і Жыве Беларусь!


ПЛОТАЎ СЯРГЕЙ, сын Юрыя. Нарадзіўся 25 траўня 1961 г. ў Омску. Скончыў Омскую музычную вучэльню ім. В. Я. Шабаліна па спэцыяльнасьці “Актор драматычнага тэатра» (1982). Працаваў у Хабараўскім ТЮГу, у Чалябінскім тэатры лялек, дзе разам з Аляксандрам Барокам стварыў “Чорны Тэаар”. Для яго сябры прыдумалі напісалі і паставілі спэктаклі: “Спакуха, Маша!” (рок-опэра паводле аповесьці А. С. Пушкіна “Дуброўскі”), “Апавяданьні пра Леніна”, “Рэч” (паводле Д. Хармса), “Міжвольныя пераклады з Шэкспіра” (“Гамлет”, “Атэла”). Апрача гэтага Плотаў напісаў і паставіў іншыя спэктаклі ў іншых тэатрах. Ягоная праца была неаднойчы ўшанаваная рознымі прызамі й адзнакамі.
У 2003-05 жыў у Маскве. Як паэта працаваў на радыястанцыі “Рэха Масквы”. Быў шэф-рэдактарам і аўтарам серыялаў “Мая цудоўная няня” і “Хто ў хаце гаспадар?”. Пісаў сцэнары для фільмаў, зьнятых вядомымі рэжысэрамі. Быў аўтарам мюзіклаў, напісаных у суаўтарстве з рознамі вядомымі кампазытарамі. Ягоныя п’есы былі пастаўленымі ў Маскоўскім тэатры Сатыры і ў тэатры імя Яўгена Вахтангава. На працягу доўгага часу ён супрацоўнічаў з Віктарам Шэндэровічам у якасьці аднаго з аўтараў сатырычных праграмаў “Дармовы сыр” і “Плаўлены сырок”

***
Нечым ня тым гарым –
Пэўна заганны плян.
Ладзілі Трэйці Рым –
Выйшаў другі Пхеньян.

Дружна трымалі рад.
Пёрлі на поўны рост.
Рухалі на парад –
Рухнулі на пагост.

Моршчым цяпер чало.
Бачым: ня лёс, хіба…
А Гаўрыіл чаго?
Справа яго – труба.

***
Ня дай ім бог зразумець, што працавалі ня ў тым,
Верылі не таму, шыхтом ішлі не туды.
Лепей далей сядзець між цемнаты, нематы,
Цеснаты, сьвятой прастаты. Бо так без бяды.

Лепей з захопам зерыць* на міраж’ё,
А тым, хто ня зерыцца, глоткі зубамі драць,
Чымся уцям, што прасралі жыцьцё сваё –
Цалкам, усё, бяз можнасьці пераграць.

*Зерыць. Талопіць вочы, талопіцца, зерыць. Ласт. 122. Тое, што й казеліцца, вылупляцца, неадрыўна глядзець.

18 жніўня 2023 г.


Верш: Сяргей Плотаў.
Муз. Віктар Воранаў?

ЖНІВЕНЬ

Падаюць яблыкі. Падаюць яблыкі – гэта
Хутка, бы ў мальстве* цукерка, сканчаецца лета.
Мажныя дачнікі. Сьпеў. Невясёлыя словы.
Лётаюць восы ля дзёснаў лупін кавуновых.

Слава? Адвага? Харобрасьць? Няма і гаворкі.
Падаюць яблыкі. Падаюць норавы й зоркі.
Ціск падымаецца цэны таксама і толькі.
Лета сканчаецца. Неяк жывецца, ня болей.

Хмурны паэта маркотныя вершыкі піша.
Сочыва варыць жанчына. Вішнёвае. Ў сьцішы.
Час эпілёгу ў рамане, дзе словаў са жменю.
Жнівень стаіць ля парогу зь пяром у кішэні.

*Мальства – маленства. Слова распаўсюджанае на Беларускіх абсягах Пскоўшчыны, Смаленшчыны, Амсьціслаўшчыны, а магчыма й шырэй.
Крын.: Псковский областной словарь с историческими данными. Вып. 17. Стар. 381.
Словарь смоленских говоров / Под ред. А. И. Ивановой. Выпуск 6. (Лабазина-Надянькаться). Смоленск, 1993. Стар. 77.
Юрчанка Г.Ф. Народнае вытворнае слова. З гаворкі Мсціслаўшчыны. М-Р. Мінск “Навука і тэхніка” 1983. Стар. 9.




Яшчэ пару дзён таму ймя Сяргея Плотава было мне незнаёмае цалкам. Але ж во прыслала старая сяброўка песьню на ягоныя вершы... Паэзія... Ды сёньня гэтага мала. Паглядзеў іншыя, асабліва апошнія творы.
Можна перакладаць. Трэба перакладаць. Хаця б у падтрымку.
Але перш дасланае сяброўкай:


Сьпі сабе сама
Skryabin (Скрабін)

Бывае часам так, што хочаш пачуць ты
Рэчы, што век бы ня меў на ўвеце.
І цягне за рукі цябе у месца
Дзе думаеш: лепш бы вачэй ня меці.

Глядзіш ты на кухні на кран з вадою,
А праўда зь нікуль не выходзіць.
І гледзяць табе знаёмыя ў вочы,
А іхныя вочы тваім гавораць.

Сьпі сабе сама, калі ля цябе там мяне няма (4)

Бывае часам так, што ў магазіне
Ты хочаш крыкнуці – ну ў чым я павінна?
Цябе акідаюць спагадлівым вокам,
Дужа баліць, хаця і няўрокам.

І ты расьцеш, старэеш, канаеш,
А праўды той ты так і ня маеш.
Баісься яе, ад яе уцякаеш,
І ў сьценах сваіх ты адна засынаеш.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Марыюпаль. "Азоўсталь" Кацярына Палішчук (Пташка).




Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Легендарнаму Кузьму Скрабіну сёньня споўнілася б 55 гадоў На жаль, жыцьцё артыста абарвалася ў 2015 годзе ў Днепрапятроўскай вобласьці ў выніку дарожна-транспартнага здарэньня. “Старыя здымкі”, “Сьпі сабе сама”, “Людзі як караблі”, “Маршрут”, “Хлопцы-алігархі” і дзясяткі іншых песьняў назаўжды застануцца ў сэрцах прыхільнікаў Кузьмы.
Тэлеграм-канал: Реальна Війна | Україна. Для зв’язку – @media_ua

Показано 20 последних публикаций.

13

подписчиков
Статистика канала