Палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць, піша «Вясна».
Мікіту затрымалі 11 жніўня 2020 года. Тады яму было 16 гадоў. У лютым 2021 года хлопцу прысудзілі 5 гадоў у выхаваўчай калоніі па крымінальнай справе аб «кактэйлях Молатава». Ён неаднаразова скардзіўся бацьку на катаванні .
Ужо ў ліпені 2021 года хлопца зноў асудзілі. Яго абвінавацілі ў нападзе на супрацоўніка СІЗА-3 па арт. 364 КК за «наўмысна зрабленую падножку супрацоўніку СІЗА». Пазней палітвязня перавялі з выхаваўчай калоніі ў папраўчую. Але ў хуткім часе Мікіту перавялі на турэмны рэжым.
Ужо 11 ліпеня ў Жодзіне над хлопцам пачнецца чарговы суд. Мікіту абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Кука. Яму могуць дадаць яшчэ 2 гады калоніі.