Репост из: Культура і Мастацтва
📍Новы праект Нацыянальнага гістарычнага музея для людзей з інваліднасцю
«Мы імкнёмся зрабіць даступны музей, які прыстасаваны для інклюзіўных праектаў і людзей з інваліднасцю. Да канца лета на першым паверсе Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіцца інклюзіўны праект. Ён будзе тычыцца абрадавых традыцый Беларусі», — сказаў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Аляксандр Храмой.
Па кожнай тэматыцы будзе зроблена зона, дзе дзякуючы шрыфту Брайля можна азнаёміцца з асноўнай тэмай раздзела, праз аўдыягід праслухаць інфармацыю і нават дакрануцца да прадметаў.
📌 Адзначым, што гэта не першы праект, які падтрымлівае людзей з інваліднасцю. Пазалетась выстава «Мой свет у фарбах» праходзіла ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры». Наведвальнікі ўбачылі больш за 40 прац людзей з інваліднасцю.