АЛЬГЕРД МАЛІШЭЎСКІ. ЭПОХА
7 ліпеня ў 18.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта Беларускага саюза мастакоў “Альгерд Малішэўскі. "Эпоха”, прымеркаваны да 100-гадовага юбілею вядомага мастака і настаўніка. Выстава падрыхтавана пры падтрымцы Мінскага дзяржаўнага мастацага каледжа імя А.Глебава.
У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя работы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, ветэрана вайны Альгерда Адамавіча Малішэўскага (1922 – 1989) з калекцыі Беларускага саюза мастакоў і з сямейнага збору Эліны Малішэўскай.
Акрамя твораў А.Малішэўскага ладную частку выставы складаюць работы яго вучняў у Мінскай мастацкай вучэльні імя А.Глебава, дзе мастак выкладаў з 1953 па 1981 гады – былых дыпломнікаў, студэнтаў. Сярод іх З.Літвінава, С.Каткова, Г.Скрыпнічэнка, М.Селяшчук, У.Гардзеенка, М.Рагалевіч, В.Сумараў, У.Уродніч, М.Апіёк, У.Зінкевіч, М.Цудзік, Мікалай і Марыя Ісаёнкі, С.Малішэўскі, Г.Козел, У.Куфко, А.Назаранка і інш.
Выстава працягнецца да 24 ліпеня.