7 ліпеня 2022 года ў 17.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта “Мастакі паўднёвага горада” трох маладых мастакоў Брэстчыны, сяброў Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў – Пятра Кузьміча, Таццяны Патворавай, Ігара Скавародкі.
Брэсцкія мастакі прадстаўляюць гледачам жывапіс, графіку, скульптуру і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Аб’дноўвае творцаў – імкненне да дасканаласці, эксперыменты і пошукі ў матэрыяле, сюжэтах, кампазіцыі, каларыце. І, безумоўна, тое, што жывуць і працуюць яны ў горадзе Брэсце, самым паўднёвым цэнтры Беларусі.
Паўднёвае месцазнаходжанне Брэста несумненна ўплывае на светапогляд аўтараў. Цёплы подых з Атлантыкі, багацце сонечных дзён у беларускім горадзе вызначае мастацкую скіраванасць работ. У эмалях Пятра Кузьміча – гарачы агністы каларыт. Таццяну Патвораву вабяць залітыя святлом берагі паўднёвых краін. Беларускім сонцам прасякнуты жывапісныя работы Ігара Скавародкі.