СЯБРЫ!
Сёння, 6 ліпеня, а 18-й гадзіне ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу “ПРЫСВЯЧЭННЕ” Аляксандра Аляксандравіча Касцючэнкі (1958 - 2019) у рамках праекта “Класікі – Сучаснікі”, падрыхтаванага сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.
Мы маем магчымасць, дзякуючы агульнаму праекту галерэі і саюза мастакоў, згадаць выдатнага мастака, які шмат гадоў ствараў адметную, выразную і магутную сцэнаграфію Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, быў галоўным мастаком тэатра. Аляксандр часта гаварыў: “Тэатр – маё жыццё, мой другі дом”.
Але штодзень ён імкнуўся ў сваю майстэрню, якая знаходзілася побач з тэатрам. Лічыў, што жывапіс – найвышэйшая кропка ўнутранага стану мастака. Да апошняй хвіліны маляваў аблокі, якія бачыў у акне.