БЕЛАРУСКІ КРОК


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Жыцьцё ствараюць крокі.

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций






Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
А вы паглядзелі ўжо інтэрвію з Юрам Стыльскім???


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram




Сябры, чакаеце інтэрвію з Юрам Стыльскім? Прызнавайцеся! А яно хутка будзе)


У гэты дзень, 5 лютага, два гады таму адыйшоў да Госпада пастар Эрнст Сабіла, пастар Беларускай эвангельскай царквы, колішні вязень савецкіх лагероў, які 13 гадоў быў за кратамі за веру ў Бога і беларускі патрыятызм.
Няхай дасьць Госпад яму вечны супакой.


4 лютага 1746 года нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка - нацыянальны герой Польшчы і Беларусі, ЗША, Францыі. Імя Тадэвуша Касьцюшкі (1746 - 1817) добра вядома за межамі Цэнтральнай Еўропы. Беларус па паходжанні, які змагаўся за незалежнасць Рэчы Паспалітай і ваяваў за незалежнасьць ЗША.

"Першы крок да зьнішчэньня рабства –
гэта мужнасьць быць свабодным,
першы крок да перамогі –
спазнаць свае сілы".

Тадэвуш Касьцюшка


Репост из: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
76-гадовы грэка-каталіцкі вернік атрымаў штраф за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

Грамадскі актывіст і вернік з Віцебску Барыс Хамайда аштрафаваны на 600 рублёў — раней яго паспелі ўтрымліваць 2 сутак у ІЧУ.

Але пасля гэтага судовага паседжання з прысудам штрафа мужчыну не пакінулі ў спакоі — яго зноў адвезлі ў РАУС і склалі новы пратакол па гэтам жа артыкуле. Суд у панядзелак.


2 лютага 1838 года.
Дзень нараджэння
Кастуся КАЛІНОЎСКАГА - нашага нацыянальнага героя, правадыра паўстання 1863 - 1864 гадоў.


Беларусь і расія дамовіліся пра “адзіныя падручнікі гісторыі” для школ і ВНУ. Пра гэта заявіў расійскі амбасадар Дзмітрый Грызлоў.

Па яго словаў, “дагэтуль ёсць розначытанні ў разуменні вельмі важных падзей у гісторыі і СССР, і Расійскай імперыі”.

Зусім хутка можна чакаць падручнікаў з параграфамі пра “польскае паўстанне” Каліноўскага, “перавагі” падзелаў Рэчы Паспалітай, “літоўскую акупацыю” часоў ВКЛ і г.д.


Репост из: ABA - Association of Belarusians in America
Сябры, запрашаем вас паглядзець новы выпуск "З намі цікАВА" з беларускім журналістам і блогерам з Нью-Ёрка - Алесем Пазьняком.
Падчас якога мы пагутарылі пра яго пераезд у ЗША, пра сытуацыю ў Беларусі і беларускую дыяспару ў ЗША. Таксама Алесь распавёў пра свой YouTube канал "Беларускі крок" і свае пляны на будучыню.

https://youtu.be/HIswUGEuQ6Q?si=iI2ti7AO2yJ4MfNR


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Сябры, хто яшчэ не паглядзеў інтэрвію з Маляванычам? Прызнавайцеся шчыра)






Сябры, выйшла чаканае інтэрвію з Маляванычам! Калі ласка, глядзіце, каментуйце, стаўце рэакцыі! Прыемнага прагляда)


Репост из: ABA - Association of Belarusians in America
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
- Каго любіш?
- Беларусь.
- То ўзаемна!

Да 161-й гадавіны пачатку антырасейскага паўстаньня 1863-га года беларусы ЗША разам прачыталі Ліст з-пад шыбеніцы Кастуся Каліноўскага


161 год таму,
22 студзеня 1863 пачалося паўстанне 1863-1864 гг. у Беларусі, Літве і Польшчы,
у нас знанае як паўстаньне Кастуся Каліноўскага!


Apple.

by Marco De Angelis


❗️Палітвязня Змітра Дашкевіча паўгода ўтрымлівалі ў карцары. Нядаўна яго перавялі ў калонію і адразу змясцілі ў ШІЗА

Наста Дашкевіч у сваім фэйсбуку напісала пра апошнія навіны пра мужа:

«Зміцер прабыў у Жодзіне паўгода ў бетоннай клетцы. Увесь час у карцары: ад ліпеня і да студзеня. Зараз яго перавялі зноў Навасады. Туды ж, дзе яму завялі крымінальную справу. Зараз ён зноў у шыза, дзе скардзіцца на дзікі холад. Кажа, што яму прыходзіцца па 8 разоў за ноч уставаць на зарадку, каб сугрэцца. А за гэта яму складаюць рапарты, што ён не ляжыць пасля адбоя…

…Я не ведаю, як даваць рады з усімі побытавымі пытаннямі і 4-мі дзецьмі без яго, як рабіць усе дамашнія заданні дзяцей, рабіць працу, даваць рады з кружкамамі і баршчамі, калі я ведаю, што мой муж трасецца ад холада ў навасадаўскай камеры? Я так і не навучылася з гэтым жыць. Я баюся за ягонае жыццё і ягонае здароўе...».

💌Падтрымаць Змітра: ПК № 14. 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады, вул. Міру, 1А

Показано 20 последних публикаций.

55

подписчиков
Статистика канала