Прывітанне. На сувязі Папа Бо і каманда новай ініцыятывы
Future Sounds of Belarus. Мы захопленыя беларускай музыкай і маем імпэт спрыяць яе развіццю праз забеспячэнне інструментамі, ведамі і рэсурсамі на прасоўванне, наладжванне кантактаў і пошук магчымасцяў, якія дапамогуць незалежным беларускім музыкам манетызаваць свае таланты на міжнароднай сцэне.
Каб ісці да пастаўленых мэт больш упэўнена, мы лічым важным даведацца пра вашу сённяшнюю рэальнасць, поспехі і праблемы, патрэбы і спадзяванні. Запоўніце, калі ласка,
анкету, гэта зойме ў вас не больш за 5 хвілін. Перашліце таксама спасылку сябрам і сяброўкам, якія адносяць сябе да беларускай музычнай супольнасці.
Вашы час і шчырасць зробяць вялікі ўнёсак у развіццё незалежнай беларускай музыкі — абяцаем! )
Для каго:- артыст_ак / музыкант_ак,
- менеджар_ак артыстаў,
- арганізатар_ак музычных падзей,
- прадстаўні_ц музычнай інфраструктуры.
Спасылка на анкету
Дэдлайн: 20 снежня 2023