⛄️ Крочым далей насустрач ужо зусім блізкім калядным святам! 🎄
🌲 У суботу 21 снежня цягам дня ў Беларускім доме на Vilniaus 20 — святкаванні з прысмакамі ды карнавальнымі строямі, а ўвечары — музычным выступленнем паэта і літаратара Андрэя Хадановіча!
📚І, вядома ж, наша тутэйшая бібліятэка — да вашых паслуг, таму начасна запасаемся кнігамі, каб на доўгіх утульных выходных гартаць цікавыя старонкі пад гарбату.
✍🏻 Пра падборкі дзіцячых кніжак да святаў — тут. А сёння распавядзем пра яшчэ колькі выданняў для каляднага настрою і тым, хто больш дарослы, і хто зусім дарослы, але верыць у цуды 😉
Дзеткам малодшага і сярэдняга ўзросту абавязкова прыйдзецца даспадобы
📕 "Снежная сястра". Нарвежская пісьменніца Мая Лундэ разам з мастачкай Лісай Айсата стварылі чароўны свет, у якім знайшлося месца і цёплым пачуццям, і горкім сямейным перажыванням, і чаканню каляднага цуду, што заўсёды спраўджваецца. Любоў і сяброўства перамогуць боль ад страты — так вучыць нас гэтая прыгожая і кранальная калядная гісторыя, якая ўмомант стала сусветным бестселерам.
Падлеткам прапануем
📕 "Хронікі Нарніі. Леў, Вядзьмарка і гардэроб" Клайва Стэйплза Льюіса.
Першая з гэтай серыі кніг Клайва Стэйплза Льюіса пачынаецца надзвычайным падарожжам дзяцей у краіну вечнай зімы, дзе ніколі не бывае Калядаў…
А дарослым нагадае пра чароўныя часы дзяцінства
📕 "Калядны стол" Зараславы Камінскай.
Кніга, чытаючы якую вы ўзгадаеце пра любімыя стравы, забытыя месцы і людзей, з якімі дзялілі ежу і сваё жыццё. Што любілі есці, калі былі маленькімі, хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз. А што вы елі апошнім разам, калі адчувалі сябе шчаслівымі? Калі не можаце ўзгадаць, пачніце чытаць, і ўспаміны з’явяцца над гэтымі старонкамі, нібыта пара над гарачым рондалем.
☺️ Знаходзім радасць у кнігах і дзелімся ёю з роднымі і блізкімі!
#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #каляды #адвент #дзіцячыякнігі #кнігідзецям #калядныстол #зараславакамінская