Dapamoga


Гео и язык канала: Литва, Белорусский
Категория: Другое


🏰 Замак | Дапамога палітуцекачам 🤍♥️🤍 у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні,
▫️Шэлтар,
▫️Адаптацыя,
▫️Гуманітарны склад,
▫️Мерапрыемствы.
📍Savanoriu, 134B (Naujoji Riovoniu,10), Vilnius
✌🏻 Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Литва, Белорусский
Категория
Другое
Статистика
Фильтр публикаций


Пікет у панядзелак а 14-й каля амбасады ЗША.

Зараз той момант, калі ў нас ёсць апошні шанец на нешта паўплываць. Калі вы таксама лічыце, што нельга адмяняць санкцыі, асабліва, з такімі ўмовамі, якія сёння з'явіліся ў СМІ, то далучайцеся.

"Мы супраць адмены санкцыяў у дачыненні да Лукашэнкі. Мы амаль 5 гадоў патрабуем увесці новыя, яшчэ больш жорсткія санкцыі за кожнага палітзняволенага, за кожнага забітага на вуліцах і закатаванага да смерці ў турмах, за кожнага, хто застаўся без уласнага дома. Мы вымушаны маўчаць і хаваць свае твары нават у іншых краінах, таму што яны забіраюць нашу маёмасць, прыходзяць да нас дадому, усё там знішчаюць і скрадаюць грошы, затрымліваюць нашых родных і бацькоў, ставяць іх на калені, збіваюць і адпраўляюць у турмы. Мы супраць паліцэйскай дзяржавы і дыктатуры ў цэнтры Еўропы!".

❗️Заяўка на 15 чалавек, таму, калі ласка, напішыце ў прыват пра свой намер прыйсці - @dotykby

🗓 17 лютага
📍 Akmenų g. 6


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🏰 Крыху Замкавага бэкстэйджа вам у стужку, сябры! :)

❤️ Беларускі музыка, былы палітвязень Аляксандр Казакевіч завітаў учора ўвечары ў госьці да жыхароў Замка, дзе разам з Сяргеем Космасам імправізавана зладзіў канцэрт ля каміна.

✨ Вось такі беларускі мэджык: мы самі ствараем вакол сабе і адзін для аднаго тое, што хочам, чаго прагнуць нашыя сэрцайкі і ў гэтым нашая моц, якую ніхто акрамя нас саміх у нас ня можа забраць.

😽 Заходзьце у госьцейкі, даражэнькія!

#замкавыбэкстэйдж


Беларусы Вільні павіншавалі літоўцаў са святам, разгарнуўшы нацыянальны літоўскі сцяг падчас урачыстасцяў ля Палацу прэзідэнта, і прайшоўшы калонай па вуліцах сталіцы.

Жыве Беларусь!

Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga.
🔺PayPal pay@dapamoga.Lt
🔺Paysera: LT263500010016529238
SWIFT EVIULT2VXXX
Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva
VŠĮ Dapamoga Lt
_____________

https://youtube.com/shorts/XnRV6oDPHxo?feature=shared


Увага!

⚡️ Сённяшняе 16 лютага (нядзельнае) пляценне сетак у Замку

❗️пераносіцца ❗️

на заўтра, 17 лютага, панядзелак!

🤍 Заўтра замкавая супольнасць пляце "на выезде" ў нашых партнёраў - Віленскіх павукоў.

🙏 Наша бязмежная падзяка ім за падтрымку, кансультацыі і матэрыялы для пляцення сетак у Замку.

Разам за нашу і вашу свабоду!
Разам для Украіны!
Kartu už mūsų ir jūsų laisvę!
Kartu už Ukrainą!

🇱🇹❤️🇺🇦

Запрашаем беларусаў далучацца!

🗓 17 лютага
🕐 18:00 - 21:00
📍
Гандлёвы цэнтр CUP,
4 паверх
Upes g. 9




🇱🇹 Сегодня, 16 февраля Литва празднует День восстановления государства/Lietuvos valstybės atkūrimo diena!

В эти минуты на площади перед президентским дворцом проходит церемония поднятия флагов стран Балтии.
Благодарим всех, кто подписался на наш YouTube - канал под названием «Прогулка с Natalex. #vilnius», и ждём новых гостей:)


https://youtube.com/shorts/g_hb5a5fgzM?feature=shared


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram


Репост из: В Р
Беларусы разгарнулі вялікі літоўскі сцяг тут

Далучайцеся!!!

❤️🇱🇹 https://maps.app.goo.gl/yWCnhL9CsHiUBhAb8


Репост из: Dapamoga
Запрашаем наведаць спектакль "Цесля. Гісторыя сям'і, гісторыя краіны"

❤️‍🩹 Жыў-быў сабе чалавек. Жыў, як умеў, і быў, як хацеў... Але час мяняецца, людзі знікаюць, і мінулае жыццё немагчыма ні захаваць, ні аднавіць...

Гэта спектакль пра чалавека, які збіраецца пераязджаць. Але змена месца жыхарства — гэта не толькі фізічны рух у прасторы. Маленькае роднае мястэчка не так проста памяняць на вялікі горад у чужой незнаёмай краіне.

Гэта спектакль пра лёс шматлікіх беларускіх сямей, падзеленых і ў часе, і ў прасторы. А мяжа заўсёды пралягае наўпрост пасярэдзіне чалавека.

Cпектакль ідзе па-беларуску

❤️ Частка збораў ад спектаклю пойдзе на падтрымку беларусаў-эмігрантаў, што пацярпелі ад рэжыму ў Беларусі.
Шэлтар "Замак" вельмі ўдзячны за клопат 🙏

☑️ Замовіць квіткі тут >

🤍 рэжысёр: Андрус Дарэла
❣️ аўтар: Вольга Каралёнак
🤍 акцёры: Сяргей Тоўсцікаў, Віталь Лявонаў, Эмілія Пранскутэ, Аксана Чывялёва
cцэнаграфія: Таццяна Дарэла
святло: Веніямін Дзмітрошкін
афіша: HellKit
музыка: Dzieciuki
музычнае афармленне: Віталь Лявонаў
стварэнне дэкарацый: Пётр Макарчук
PR: Мікіта Пятніца
прадзюсер: Аляксандра Лер

🗓 16 і 17 лютага
🕑 19:00 - 20:30
📍 Meno erdvės VILEIŠIO18 •
P. Vileišio gatvė 18N Vilnius


Репост из: Dapamoga
Шаноўнае спадарства!
16 лютага, падчас штотыдневага мітынгу на плошчы Кудзіркі,
запрашаем далучыцца да святочнага шэсця прысвечанага Дню аднаўлення Літоўскай Дзяржаўнасьці - павіншуем Літву ад беларускай дыяспары з адным з самых галоўных нацыянальных святаў!

11:30 - збіраемся на плошчы Кудзіркі.
11:40 - пачынаем рух калоны, будзем несьці вялізны літоўскі сцяг з бчб-сцягамі.
12:00 - калонай прыходзім да плошчы Сімона Даўкантаса на цырымонію ўзняцця сцягоў трох краін Балтыі.

❤️ Бярыце з сабой нацыянальныя сьцягі

AČIŪ, LIETUVA!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

📆 16 лютага
🕑 Збіраемся 11:30 - 11:40
📍 Плошча Вінцаса Кудзіркі/
Vinco Kudirkos aikštė






Репост из: Dapamoga
Андрэй Хадановіч, вядомы паэт, перакладчык, літаратар у Замку з творчай вечарынай з расповядамі, чытаннямі вершаў, адказамі на пытанні і песнямі пад гітару.

Не прапусціце магчымасць сустрэцца з адметнейшым і яскравейшым прадстаўніком беларускай літаратурнай супольнасці!

🗓 Субота, 15 лютага
🕑 15:00
📍 Беларускі Замак,
Naujoji Riovonių 10


15 лютага ў межах фестывалю "Вершы на асфальце", які пройдзе ў Вільні, адбудзецца канцэрт гурта Syndrom Samazvanca з прэзентацыяй альбома “Radyjo Niamiha”.

Таксама музыкі сыграюць песні з першых двух альбомаў і прэзентуюць некалькі новых твораў. Класіка беларускага року на вершы паэтаў у псіхадэлічным пераасэнсаванні, краўтрок-фольк, псыхпанк і многае іншае.

Запрошаны госць — Віктар Сямашка.

Уваход вольны.

🕑 Пачатак а 18.00
📍 Клуб Paviljonas, Pylimo g. 21B

#вершы_на_асфальце2025


Репост из: Dapamoga
Каждая суббота 10:30 Центральная библиотека Вильнюса

Начал работу волонтерский проект, задача которого преодоление психологических барьеров в изучении литовского (или любого другого) языка.

Особо полезен тем, кому сдавать государственный экзамен по литовскому языку.

Руководитель проекта — Галина Галка.

По субботам в 10:30 Vilniaus miesto savivaldybės centrinė biblioteka
Žirmūnų g. 6, Vilnius.


Запрашаем на заняткі па ёзе ў Беларускім Замку! 🧘

Заняткі праводзіць інструктар Алесь.

Што вас чакае?
   •   Практыкі для цела і душы: мяккія расцяжкі, дыхальныя практыкаванні і расслабленне.
   •   Палепшанне гнуткасці, умацаванне цягліц і зняцце напружання.
   •   Балансаванне ўнутранага стану і зарад энергіі.

Чаму ёга карысная?
   •   Дапамагае пазбавіцца ад стрэсу і гарманізаваць розум.
   •   Умацоўвае фізічнае здароўе і паляпшае паставу.
   •   Павышае канцэнтрацыю і дапамагае знайсці ўнутраны баланс.

Прыходзьце, каб адчуць сябе лепш і пачаць дзень з клопату пра сябе!

🗓 15 лютага
🕒 10:30
📍 Беларускі Замак,
Naujoji Riovoniu 10


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram




Репост из: LRK Vilnius
📌 Lietuvos Raudonojo Kryžiaus приглашает мигрантов, проживающих или планирующих свое проживание в Вильнюсе, зарегистрироваться и принять участие в онлайн-семинаре "FAQ: Социальные выплаты в Вильнюсе", который состоится во вторник 18 февраля в 14:00!

Единовременное пособие на обустройство иностранца, ежемесячная компенсация для покрытия расходов оплаты обучения ребенка, социальная поддержка учащимся, детские пособия, денежная социальная помощь малоимущим - во время вебинара специалисты администрации самоуправления города Вильнюса раскроют вопросы получения этих и других социальных выплат в Вильнюсе.

👌Во время семинара можно будет задать вопросы спикерам.

📆 18 февраля | вт | 14:00-16:00
📍 Online
✍️ Участие бесплатное, по предварительной регистрации:

https://forms.office.com/e/j3jzYUNNND


Сёння, 14 лютага, у эфіры Радыё Рацыя будзе пашыраная перадача "Мы бачым" з удзелам дырэктаркі VšĮ Dapamoga Наталлі Калегавай.

Паслухаць перадачу анлайн можна сёння ў 21.30 па літоўскім часе праз сайт Радыё Рацыя.

Показано 20 последних публикаций.