На Дзень Перамогі ў горадзе Лепелі Віцебскай вобласці выдалася яснае, сонечнае надвор’е, па небасхілу толькі перыядычна праплывалі невялікія кучавыя воблакі. Таму паўсюдна было цёпла і ўтульна, шматлюдна, у тым ліку і ў цэнтральным гарадскім парку, на ўлонні цудоўнай прыроды, маляўнічым узбярэжжы возера Лепельскае. Многія мясцовыя жыхары прыйшлі сюды сем’ямі, разам з дзецьмі, каб убачыць цікавыя святочныя імпрэзы, якія былі тут анансаваны. Прынамсі, на танцавальнай пляцоўцы была разгорнута літаратурна-канцэртная праграма. Адкрыла яе ўступным словам кіраўнік народнага літаратурна-музычнага клуба “Выток” раённага Дома культуры Аксана Захаронак.
http://www.lepel-kraj.by/literaturno-koncertnaya-programma-na-beregu-lepelskogo-ozera/