MN | Minecraft Naviny


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Навіны, артыкулы, інструкцыі, пабудовы і іншае пра Minecraft ад перакладчыкаў гульні на беларускую мову.
Прапанаваць навіну ці даслаць паведамленне — @minecraft_naviny_bot
Падтрымаць канал — https://t.me/minecraft_naviny?boost

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


🐾Распрацоўшчыкі прыслухаліся да гульцоў!

У нядаўнім запісу ў Х, распрацоўшчыкі абвясцілі пра тое, што знешні выгляд браненосца будзе перапрацаваны пасля скраг гульцоў!

🏆🏆🏆 Новы выгляд браненосца больш падабаецца гульцам і яны вельмі чакаюць яго у наступных снапшотах і прэвью ў 2024 годзе!

#навіны


🦔 Браненосцы ўжо ў гульні!

У Minecraft Preview 1.20.60.23 былі дададзены браненосцы і браня для сабак. Што мы ведаем:

1) 👁️ Браненосцаў можна пачаставаць павучыным вокам;
2) 😥 Скідвае шчыткі як перыядычна, так і калі гулец пачэша (?) яго;
3) 😨 Згортваецца ў клубок, калі бачыць пагрозу. Пагрозай для яго з'яўляецца гулец ў чоўне ці ваганетцы; гулец, які бяжыць побач і нежывыя мобы. У такім стане ён не можа рухацца, яго нельга пакарміць ці інакш з ім узаемдзейнічаць. Праз 3 секунды, калі пагроўа знікае, ён разгортваецца;
4) 😐 Сам браненосец з'яўляецца ў саванах;
5) 🐕 Браня для сабак дапамагае яму перажыць моц выбуху крыпера.

Таксама распрацоўшчыкі выпусцілі відэа, дзе распавялі пра браненосцаў падрабязней

#навіны #Bedrock


🤬 Афіцыйная статыстыка сервероў Minecraft

Учора, кампаніяй Gamersafer і Microsoft💻, разам з 🖕 быў запушчаны сайт, які з'яўляецца афіцыйным дасведчыкам сервероў гульні ад саміх распрацоўшчыкаў.

Для таго каб трапіць на сайт, сервер павінен адпавядаць палітыкі кампаніі 🖕 і прайсці праверку. З асаблівасцей, можна адзначыць наяўнасць фільтра кросс-плея з Bedrock-выданнем, пошук па мове, бацькоўскі кантроль і спецыяльныя іконкі, як знак якасці сервера. Іх існуе 4: асновы супольнасці — за даданне email для сувязі, прахаджэння праверкі сайтам і сканчэння афармлення профіля; маяк бяспекі — за падтрымку сістэмы карыстальніцкіх скарг, актуальную (1.19.1+) версію гульні і сцвярджэння правіл і норм мадэрацыі камандай сайту; GamerSafer — за актывацыю антычыцерскай сістэмы ад GamerSafer; і, эксклюзіўная, альфа-заўзятар — за падтрымку праекта на альфа-стадыі.
P.S.:Беларуская мова для фільтраў прысутнічае!

#навіны


Trial spawner — гэта …
Опрос
  •   Рассаднік іспытаў (адпаведна пакоям/калідорам/залам іспытаў)
  •   Рассаднік выпрабаванняў (адпаведна пакоям/калідорам/залам выпрабаванняў)
  •   Выпрабавальны рассаднік пачвар
  •   Выпрабавальны рассаднік
61 голосов


Trial chambers — гэта …
Опрос
  •   Пакоі іспытаў
  •   Пакоі выпрабаванняў
  •   Калідоры іспытаў
  •   Калідоры выпрабаванняў
  •   Залы іспытаў
  •   Залы выпрабаванняў
60 голосов


🐏😑Як Вы ведаеце, а мабыць і не ведаеце, гэты канал ствараюць перакладчыкі 🔤🔤🔤🔤 на беларускую. Ужо зусім хутка мы пабачым новую структуру, новы рассаднік і Ветрыка.
З-за спецыфічнасці механікі, мы звяртаемся да вас! Дапамажыце даць назву новай структуры і рассадніку!

#апытанка


Репост из: UNIJA | навіны👨🏻‍💻
👻 Пераклад BlazeandCave's Advancements Pack на беларускую мову!

Прайшло амаль паўгады ад таго, як пачалася праца па перакладу вялізарнага датапаку, які дадае больш за 1000 розных дасягненняў у гульню. І вось той момант, пераклад быў афіцыйна даданы распрацоўшчыкам у сам датапак. Спампаваць яго можна тут.

А для тых хто гуляе на UNIJA і хоча бачыць пераклад са спасылкамі на нейкія унутрасерверныя падзеі ці мясціны можа ўсталяваць асобны пераклад: BACAP_LanguagePack_UNIJA_edition.

Дзякуй 8ISKUP за працу і ўнёсак у развіццё беларускай.❤️


Сёння, 24 кастрычніка, спаўняецца 11 гадоў найбольш вядомаму і старому багу гульні — MC-4. Віншуем супольнасць з яшчэ адной вехай гісторыі гульні!


🥳🥳🥳Вынікі Minecraft Live 2023

•🖕 Новае абнаўленне (1.21) будзе звязанае з баявымі прыгодамі.
- Новая працэдурна генераваная структура — trail chamber.
- Новыя варыяцыі медзі і туфу, мядзяная лампа, люкі і дзверы, з якіх складаецца гэтая структура.
- Структура будзе складацца з шматлікіх розных комнат, набор якіх будзе ўнікальны для кожнай структуры (як і ў лясных палацаў).
- У структуры будуць генеравацца спецыяльныя рассаднікі (спаўнеры), якія будуць выклікаць розных мобаў (на трансляцыі былі паказаныя бадзяга і слімак), а потым даваць узнагароду за іх забойства.
- У структуры будзе спаўніцца новы моб — Ветрык (Breeze).
- У моба будзе ўнікальная механіка атакі — ён будзе ствараць спецыяльныя снарады з паветра (падобныя на снарады шалкераў), якія будуць падкідваць гульцоў пры трапленні ў блокі, але не прычыняць шкоду гульцам і асяроддзю, і будуць шкодзіць гульцам пры трапленні непасрэдна у іх хітбокс.
- Снарады таксама будуць выдаваць рэдстоўн-сігнал (з дапамогай якога яны будуць здольныя, напрыклад, адчыніць люк), а таксама змогуць актываваць нават рычаг.

•⚒ Асобна ад баявой і прыгодніцкай тэматыкі стаіць вельмі карысны для аўтаматызацыі ферм блок — аўтаматычны варштат ці крафтар (Crafter). З дапамогай механізмаў рознай складанасці можа будзе наладзіць аўтаматычны крафт любых рэцэптаў варштата, што дазволіць стварыць, напрыклад, поўнасцю аўтаматычную печ на блоках ламінарыі і будзе карысным пры стварэнні, напрыклад, раздавальнікаў (для крафта выкарыстоўваюцца лукі, якія займаюць вельмі шмат месца ў інвентары, таму стварэнне вялікай колькасці такіх блокаў можа стаць праблемай).

•🎉 У галасаванні перамог браненосец 🦔. Ягоны рэзультат склаў 42.3%, што, па прыблізным падлікам, складае каля 2 115 000 галасоў. Гэты моб таксама будзе дабаўлены ў гульню ў 1.21.

•💰 Распрацоўшчыкі паведамляюць, што было афіцыйна прададзена больш за 300 мільёнаў копій Minecraft.

•🫥 Выйдзе новае абнаўленне для Minecraft Legends. Яго анонс не заняў шмат часу, як гэта было на мінулай трансляцыі, але стала вядома, што пасля яго можна будзе пагладзіць усіх гульнявых жывёл, а таксама з'явяцца новыя безкаштоўныя квэсты.

•🏳️ Для Minecraft Bedrock анансавана платнае DLC ў сэтцінгу Star Wars.

• 🌎 Таксама працяг у выглядзе безкаштоўнага DLC «Planet Earth III» («Планета Зямля 3») атрымае аднайменны супольны праект Minecraft Education і BBC Earth.

#навіны #minecraft_live


Трансляцыя скончылася!
Чакайце вынікі на нашым канале праз некаторы час.




ПЕРАМОГ БРАНЕНОСЕЦ!!!


Атака новага моба - "паветраныя зарады" не наносяць шкоды паверхні ў якую трапляюць, толькі гульцам. Таксама, гэтыя паветраныя кулі могуць узаемадзейнічаць са светам (адкрываць/зачыняць люкі ці актываваць рычагі пры трапленні ў іх)


Новы моб - Ветрык


У гульне з'явіцца аўтаматычны варштат, які будзе працаваць на рэдстоўне!


Новы спаўнер, прызывае мобаў, колькасць якіх залежыць ад колькасці гульцоў з ім побач


Гэтыя блокі разам з новым спаўнерам будуць генеравацца ў новай працэдурна-генераванай структуры — Trial Chambers!


Новыя блокі з медзі!




Пінгвін прайграў

Показано 20 последних публикаций.

177

подписчиков
Статистика канала