RozUM Media


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Незалежнае беларускае выдавецтва
Сайт: https://rozum.media
ТГ канал: https://t.me/RozUMmedia
Почта: rozumpublisher@proton.me
Контакт: @RozUmP

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Автор о своей новой книге

https://dream.rozum.media






Начинаем новый сезон с новой книги:

Премьера!

ЗА ГРАНИЦЕЙ МЕЧТЫ
Автор: Алексей Носов

Книга которая меняет историю и расширяет сознание!

🌿 Беларусь будущего — не миф, а возможная реальность.
Представьте страну, где демократия победила, где люди живут в гармонии с природой и наукой, а жизнь наполнена любовью, романтикой и вдохновением.

ЗА ГРАНИЦЕЙ МЕЧТЫ
📖 Эта книга — лёгкое и захватывающее путешествие в мир, каким он может быть. Мечтайте о суперспособностях, о новом мире, о будущем, ведь оно зависит только от нас.

✨ Автор обещает: если после прочтения вы не начнёте мечтать, он вернёт вам деньги.
А все средства от продаж пойдут на важное дело для беларусов.

Лучший способ превратить скучный перелёт или длинную дорогу в удивительное приключение — взять с собой эту книгу.

https://dream.rozum.media


Сустракайце! Востры гумар на роднай мове, на прыгожай тарашкевіцы.

📖 «КРЫПТАСТВАЛЫ»
Аўтар: Зьміцер Бурбуць

Беларуская рэчаіснасьць, паказаная праз сьмех, узбройвае і надае сілы.
Маразм і ідыятызм вэртыкалі рэжыму ва ўсіх фарбах!
Сьмех скрозь сьлёзы, які дорыць свабоду.

Кніга ўжо даступная ў розных фарматах — электронным і друкаваным:
👉 https://crypta.rozum.media

#Крыптаствалы #ЗьміцерБурбуць #тарашкевіца #сатырыналукашызм #сьмехскрозьсьлёзы #чытаембеларускае #RozUMMedia #сваямова #свабоднытэатар




Неўзабаве: прэм’ера сатырычнай п’есы Зьміцера Бурбуця «КРЫПТАСТВАЛЫ» на сапраўднай, роднай мове.

І ня проста на беларускай, а на тарашкевіцы: вольнай, шчырай, жывой.
Мове, у якой ёсьць і сіла, і іронія, і сьлёзы сьмеху.

За пераклад падзяка Пятру Уманскаму.

Ужо зусім хутка, яшчэ трошачкі цярпеньня.

Бо сьмяяцца па-беларуску нашмат прыемней.

#Крыптаствалы #тарашкевіца #пʼеса #ЗьміцерБурбуць #ПётрУманскі #сваямова #свабоднытэатар #сатырыналукашызм #кнігагатовая #чытаембеларускае


Кароткія вынікі нашай працы за 4 месяцы:
выдавецтва RozUM Media ужо выдала 4 кнігі і дзьве зь іх адразу на дзьвюх мовах. І гэта толькі пачатак.

📚 "РАЗ ДВА ТРЫ ЧАТЫРЫ ДВА"
https://342by.rozum.media
Турэмны аўтабіяграфічны раман палітвязьня, які прайшоў праз 2020 год і камэры Валадаркі. Успаміны ад першай асобы, боль, роздум, філязофія і надзея. Пра тое, як выжыць і захаваць сябе, нягледзячы ні на што.

📚 "ТОП-СТОП. Мы подошли из-за угла"
https://topstop.rozum.media
Документальная хроника репрессий против бизнеса в Беларуси. Реальные уголовные дела, фамилии, сроки, факты. Десять лет давления в одной книге. Архив преступлений режима против предпринимателей.

📚 "КРЫПТАСТВАЛЫ"
https://crypto.rozum.media
Скандальная сатыра на абсурд беларускай рэчаіснасьці. Музычная група выпадкова ўразаецца ў вэртыкаль улады. Гумар, гратэск, трэш і палітычны сюррэалізм. Сьмех як спосаб выжываньня.

📚 "Тихий шелест слов"
https://love.rozum.media
Короткие рассказы, написанные в эмиграции. Свет, любовь, внутренняя свобода. О том, как среди мрака находить чувства, которые лечат. Искренняя литература о самом главном.

🔜 Уже в сентябре новая премьера:
"За границей мечты"
https://dream.rozum.media
научно-фантастическая повесть Алексея Носова об альтернативной реальности и выборе будущего. О том, как возможно изменить мир, если по‑настоящему захотеть.

Наша місія — даць магчымасьць выказацца тым аўтарам, якіх сёньня забараняюць у Беларусі.
Выдаваць тыя кнігі, якія немагчыма надрукаваць на Радзіме.
Падтрымліваць беларускую культуру, ствараць новае, вольнае, жывое слова.

Мастацтва заўсёды было шчытам і мячом на шляху да Свабоды.
Мы не спынімся. Праўда мацней за страх!

Падтрымайце нас:
— Падпісвайцеся на сацсеткі
— Дзяліцеся спасылкамі
— Купляйце і чытайце нашыя кнігі
— Расказвайце сябрам

І памятайце: разам мы набліжаем той дзень, калі межы зноў адчыняцца,
і "Я — Беларус" зноў будзе гучаць годна і вольна.

Жыве Беларусь!

https://rozum.media

#RozUMMedia #беларускаялітаратура #ЖывеБеларусь #кнігі #рэпрэсіі #сатыра #эміграцыя #свабода #новаябеларусь #чытанка #чытайбеларускае


Устали от плохих новостей, политики и бесконечного негатива?

🧠💔 Мозг и сердце просят не только чернухи, но и живых эмоций.

😂❤️ Смех и любовь продлевают жизнь.

В нашей серии RozUM Art пополнение!
📚 Новинка: художественная книга для души — «Шелест тихих слов».

Маленькие истории о большой Любви.

⏱️ Минимум времени на чтение — 💫 максимум приятных ощущений и светлого послевкусия.
Читайте и наслаждайтесь теплом, которое возвращает ощущение счастья.

🌍 Даже в эмиграции можно и нужно жить не только тревогами и новостями, но и любовью, радостью и моментами человеческого тепла.

✨ Дайте себе шанс на вдохновение, верните себе вкус жизни и силу улыбки.
Порой одна книга может стать началом перемен.

📖 Доступна в электронном и печатном виде.
👉 Книга здесь: https://love.rozum.media

#RozUMArt #новинка #книга #чтение #любовь #счастье #эмоции


📚 СКАНДАЛЬНАЯ САТИРА теперь в EPUB

🎭 Провинциальная рок-группа ворвалась на главную сцену страны.
Но вместо музыки ославилась чем-то другим.

«КРИПТОСТВОЛЫ»

⚡ скандальная сатира на абсурд сегодняшней реальности
💥 острый юмор, взрывающий мозг
🕵️‍♂️ секреты государственного устройства с изнанки

💡 Теперь в удобном формате EPUB.
Читайте на телефоне, планшете или ридере и берите с собой хорошее настроение.

🛒 Скачать: https://crypto.rozum.media/

Смех обезоруживает страх, обнажает абсурд и возвращает свободу.
Смеяться значит побеждать!

#скандальнаясатира #криптостволы #электроннаякнига #юмор #театр


🎭 Провинциальная рок-группа ворвалась на главную сцену страны…
Но вместо музыки получилось… в общем, получилось то, что получилось.

Если всё время серьёзно относиться к идиотам — можно сойти с ума.
Смех спасает! И возвращает право называть вещи своими именами.

«КРИПТОСТВОЛЫ» — сатирическая пьеса о том, как за пару месяцев можно:
• покорить музыкальный Олимп,
• пролезть в телевизор,
• оказаться на главной сцене Сильной и Независимой…
и при этом утонуть в инструкциях, отчётах и партийных установках.

В этой истории:
• чиновники рвутся выслужиться любой ценой;
• здравый смысл заменяют идеологические галочки;
• талант мешает, а отсутствие нотной грамоты помогает;
• узнаваемые лица и диалоги, от которых сложно удержаться от смеха.

💬 Как творчество «заряжают» патриотизмом и любовью к мирному небу?
💬 Что пошло не так у музыкантов ВИА «Криптостволы»?
💬 И при чём тут Коллективный Запад?

📖 Печатная версия — уже доступна! (print-on-demand)
🛒 Заказать книгу: https://crypto.rozum.media/

Смех обезоруживает страх, обнажает абсурд и даёт свободу.
Смеяться — значит побеждать.

#премьера #криптостволы #сатирическаяпьеса #беларусь #юмор #театр


Август выдался очень урожайным.
Еще одна книга вышла из типографии.

«ТОП-СТОП мы подошли из-за угла»
Иногда публицистику читать интереснее, чем художественную литературу. Книга, где только факты.
И в этих фактах вся правда о том, как десятилетиями уничтожали беларусский бизнес, разрушали экономику, ломали судьбы людей.
Это не просто хроника геноцида — это документ времени, который невозможно читать без боли и злости.

Мы предлагаем вместе заглянуть в эти «черные» страницы и всерьёз задуматься: как нам всё-таки это изменить?

Эта книга о тех, кто выживал, строил, падал, возвращался.
В условиях, где успех нужно прятать. Где капитал — это приманка, а известность — почти приговор.
О деньгах, которые не любят шума, и о власти, которая не терпит лишней самостоятельности.

Здесь вы не найдете бизнес-историй с глянцевых обложек.
Только портреты тех, кто сделал деньги в стране, где бизнес похож на подводное плавание: глубоко, опасно — и без права на всплытие.
Беларусь. Деньги. Молчание.
И те, кто выжил между этими линиями.
Или не выжил.

Электронная версия доступна на нашем сайте:
https://topstop.rozum.media

Бумажная книга на полке в Варшаве:
https://knihauka.com/top_stop


На гэты раз не было пакорлівага чаканьня — «усё бу-
дзе як заўсёды».

Увечары 9 жніўня людзі пачалі збірацца каля сваіх выбарчых участкаў, каб на ўласныя вочы пабачыць папярэднія вынікі галасаваньня, каб пераканацца ў праўдзівасьці свайго выбару. Ішлі гуртамі — сем’ямі,
з сябрамі, з суседзямі. Да моманту завяршэньня афіцыйнага часу галасаваньня ля многіх участкаў назіраліся вялізныя натоўпы людзей.

Я ня мог заставацца ў баку — занадта моцным быў эмацыйны ўздым апошніх месяцаў.
Апынуўшыся ў натоўпе каля сярэдняй школы, дзе выбарчая камісія вяла падлік галасоў, я акунуўся ў атмасфэру радаснага прадчуваньня і натхнёнага хваляваньня.

Мы так і не дачакаліся пратаколаў падліку.
Нам іх проста не паказалі.
Прыехаў аўтобус з байцамі АМАП.

І мы пабеглі. Дарослыя, сур’ёзныя людзі.
Мужчыны. Жанчыны. Дзеці. Сябры. Суседзі.
Мы пабеглі ў рассыпную па дварах.
Бо хто захоча добраахвотна падставіць сябе пад дубінкі і трапіць у аўтазак?

Нешта падобнае адбывалася паўсюль.
Людзі каля выбарчых участкаў патрабавалі абвясьціць сумленныя вынікі
галасаваньня. А «доблесныя» сілавікі разганялі іх.

У той вечар, у тую ноч, на Стэле «Менск — горад-герой», адбылося першае сур’ёзнае сутыкненьне. Першая кроў. І пачалася перманэнтная, сюррэалістычная, вар’яцкая рэальнасьць.
Дні, тыдні, месяцы — падзеі разьвіваліся ўпоперак здароваму сэнсу.

Ніколі ня думаў, што ў дарослага чалавека можа зьявіцца такая дзіўная сумесь пачуцьцяў: здзіўленьне, крыўда, страх, абурэньне, злосьць, спачуваньне, пагарда, боль, гнеў, гонар — і ўсё гэта адначасова.

Зьдзіўленьне ад таго, што наўвогуле адбываецца.

Крыўда за Радзіму і за людзей.

Страх за родных.

Абурэньне дзеяньнямі так званай «улады».

Злосьць — тупая, цёмная злосьць на адмарозкаў.

Спачуваньне нявінна пацярпелым.

Пагарда — нават да самога сябе, за слабасьць і цярплі-
васьць.

Боль — ныючы, рвучы душу боль ад таго, што бачыш наўвокал.

Гнеў ад нахабства і беспакаранасьці. І сапраўдны гонар — за тых герояў, што побач.

Гэта яшчэ ня ўсе пачуцці.
Але гэта — тое што на паверхні.

Спачатку ты адчуваеш сябе часткай Народу!
Натхненьне. Вера. Надзея. Эйфарыя Перамен!
2020-ты — безумоўна, год Трансфармацыі. І здаецца, што зьмяніцца можа нават тое, што здавалася непахісным.

Потым — ты асьцярожна, але ўдзельнічаеш, выказваеш свой голас, патрабуеш, жадаеш быць пачутым, як і ўсе хто с табой побач.

Пасьля — ты разам з імі бяжыш. За табой гоняцца ўзброеныя людзі ў чорным.
Што гэта? Кінафільм? Не. Гэта рэчаіснасць.
Бянтэжная, дзікая, варожая рэчаіснасць.

І вось прыходзіць разуменьне: Рэвалюцыя.
Здаецца страшна.
Але гучыць годна.
І абнадзейвае.
Унікальная Беларуская Рэвалюцыя!
Толькі наш Народ мог так — мірна, цярпліва, адказна.
Зранку — на працу. Увечары — дадому.
І толькі потым — на пратэст.

«Рэвалюцыя ў вольны ад працы час».
«Рэвалюцыя без зброі».
«Белая Рэвалюцыя».

Фэномэн мірнага Народу Сінявокай.
Да глыбіні душы ўражвае!

Пасьля сам с сабой разважаеш: «Добра, “Вайна — справа маладых” — яны на барыкадах, яны перамогуць.
Я — побач. Падтрымліваю — маральна ці матэрыяльна».

Але — яшчэ адзін фэномэн.
Калі ты не ідзеш да Пераменаў — Перамены самі ідуць да цябе.

І калі нешта пачынае адбывацца наўпрост пад тваімі вокнамі — гэта, сябры мае, зьмяняе ўсё.

У парку, дзе ты карміў качак, катаўся на ровары, дзе калісьці гуляў з дзіцячай калыскай… цяпер — вайскоўцы. Кідаюць гранаты ў мірных грамадзян.
Пад тваімі вокнамі — людзі ў чорным. Зграяй забіраюць міралюбівага пешахода, што чакае зялёнае сьвятло.

Прыяжджаюць аўтазакі — людзі разбягаюцца ад лаўкі, дзе ты яшчэ нядаўна сядзеў і гутарыў з суседам.

Ты націскаеш клаксон — проста ў знак падтрымкі.
Ты падымаеш руку — проста каб прывітаць іншых сваіх.
І ўжо разумееш: за гэта можаш атрымаць — ці то ў плечы, ці то ў галаву… ці кулю, нават калі і гумовую.

І вось тады абурэньне перараджаецца ў Гнеў.
А калі глядзіш відэа, слухаеш знаёмых, чытаеш навіны… унутры зараджаецца Лютасьць.

Ты больш ня можаш заставацца ў баку.
Што далей?
Бо ўжо трэці-чацьвёрты дзень пасьля выбараў.
Тады я бачыў толькі два сцэнары…

- - - - - - - - - -


Успаміны пра 2020-ты і тое, што адбывалася далей — ў гэтай кнізе

https://342by.rozum.media


Набыць нашы кнігі цяпер яшчэ прасьцей.

Яны ўжо даступныя ў сапраўднай беларускай кнігарні КНІГАЎКА.

https://knihauka.com/raz_dva_bel

Чытайце сапраўдныя кнігі на сапраўднай беларускай мове.


Яшчэ цёплыя, толькі з друкарні!
Прыехалі папяровыя асобнікі кнігі «РАЗ ДВА ТРЫ ЧАТЫРЫ ДВА» Пятра Уманскага

Дакранаешся да вокладкі і быццам адчуваеш шурпатасьць турэмных сьценаў

Пяць гадоў мінула з тых падзеяў, што сталі штуршком да яе напісаньня
Тры гады прайшло з таго моманту, як першыя радкі зьявіліся на аркушы з турэмнага сшытку

І вось яна пасьпела акурат да гадавіны
Жнівень 2020-га. Пяць гадоў таму ўсё пачалося

Пяць гадоў болю
Пяць гадоў рэпрэсіяў
Пяць гадоў змаганьня
Дзясяткі забітых
Тысячы скалечаных лёсаў
Дзесяткі тысяч выгнаных з дому

Сьвет ніколі не будзе ранейшым
Але гэта наш новы Сьвет (с)


https://342by.rozum.media


Мы разумеем, што ваша бяспека на першым месцы і клапацімся аб гэтым.

Цяпер нашы электронныя кнігі можна набыць у адзін клік і цалкам бяспечна.
Націсьніце кнопку на старонцы кнігі і аплаціце банкаўскай карткай або праз PayPal.
Спасылка на спампаванне будзе адпраўленая на ваш email.

Мы не запытваем імя, адрас або іншыя персанальныя зьвесткі; патрэбны толькі дзейны email.
Плацяжы абслугоўвае надзейны і бяспечны сэрвіс Payhip.

Наша Палітыка Бяспекі:
https://privacy.rozum.media/

Нашы электронныя кнігі даступныя ў сэрвісах:
• Apple Books
• Kobo
• Lulu
• Smashwords
• Tolio
• Vivlio
• Fable
(шукайце па назве кнігі)

Папяровыя выданьні (print-on-demand):
• Amazon
• Barnes & Noble
• Lulu і дзясятках іншых платформаў

Кнігі даступныя для замовы на сайце:
https://rozum.media/

Чытайце праўду! Чытайце бяспечна!


Ужо ў жніўні — друкаваны наклад двух нашых кніг!

РАЗ ДВА ТРЫ ЧАТЫРЫ ДВА
палітычны аўтабіяграфічны раман
(на беларускай мове)

ТОП-СТОП мы подошли из-за угла
найноўшая гісторыя генацыду беларускага бізнэсу
(на рускай мове)

📖 Абедзьве кнігі хутка зьявяцца ў кнігарнях.

А пакуль: можна замовіць электронную вэрсію або друкаваную копію (print-on-demand) праз спасылкі на нашым сайце:

🔗 https://342by.rozum.media
🔗 https://topstop.rozum.media

#кнігі #Беларусь #свабода #гісторыя #літаратура #RozUMMedia #РАЗДВАТРЫЧАТЫРЫДВА #ТОПСТОП #беларускібізнэс #палітычнаяпраоза #аўтабіяграфія


Євген Магда — вядомы ўкраінскі палітоляг, гісторык, журналіст, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі, напісаў рэцэнзію на кнігу “ТОП-СТОП мы подошли из-за угла”.


❗ Хватит бояться. Хватит страдать.
⠀
😢 На то, что происходит у нас на Родине, порой невозможно смотреть без слёз…
😅 Но и без смеха тоже.
⠀
😊 А смех, между прочим, продлевает жизнь и укрепляет здоровье. Нам это ещё очень пригодится, чтобы строить Новую Беларусь, когда весь этот абсурд наконец закончится.
⠀
Повод для смеха более чем достойный: уже очень скоро увидит свет наша новая книга — сатирическая пьеса «КРИПТОСТВОЛЫ».
⠀
📖 Автор — Дмитрий Бурбуть
🎭 Жанр — беларусская сатира с элементами антиутопии
⠀
Гарантируем заряд отличного настроения!
⠀
Присоединяйтесь: подписывайтесь, следите за новостями и станьте первыми читателями этой потенциальной классики беларусского абсурда.
⠀
👉 Листайте фото в карусели и знакомьтесь с героями.
⠀
🔗 crypto.rozum.media
⠀
P.S. Сначала книга выйдет на русском.
Беларускую версію таксама рыхтуем 😉
⠀
#Криптостволы #сатирическаяпьеса #новаякнига #беларусскийабсурд #RozUMMedia #Беларусь #сатира

Показано 20 последних публикаций.

30

подписчиков
Статистика канала