Сонечнага ўсім дня! 📀 Знаёмімся з ВАЛАЧОБНАЙ песняй "Валачобнічкі валачыліся" ад гурта "Варган" (г. Полацк)
🎧
https://tradycyja.bandcamp.com/track/singers-came-singing-easter-songs.
☀Валачобнічкі валачыліся,
Зялён явар, дуброва! *
Пад вакошачкі станавіліся,
Ці ты спіш, ляжыш, пане хазяін?
Устань раненька, ўмыйся беленька,
А што на тваём дварку дзеецца,
Цэркаўка стаіць да ўсё новая,
А ў той цэркаўкі да прастол стаіць,
А на прастоле Госпад Бог сядзіць.
Госпад Бог сядзіць, кнігу чытаець,
Кнігу чытаець, святы злічаець,
Якому святу й напярод ісці.
А йшоў напярод да й святы Ізбор,
А святы Ізбор – бяжыць вада з гор,
Святы Яўдакеі зіму рушылі,
Святы Саракі – не йдзі да ракі.
Благавешчанне да заворваець
Вараным канём, залатой сахой,
Свята Вярбіцка ў цэркаў хадзіла,
У цэркаў хадзіла, вярбу свянціла.
А Вялікадня – Хрыстоў дзянёчак.
Кладзі кладачку, заві ў хатачку,
Дай, Божанька, жыць весяліціся,
Кароў гадаваць, дачок аддаваць,
А святы Юр’я зямлю адмыкаў,
А святы Мікола поле абсяваў,
А Ўзнясеннійка жыта раўнуець,
Святое Пятро жыта спяліла,
Святая Ілля жыта нажала,
Багародзіца намалаціла,
Святы Макавей бульбы накапаў,
Бульбы накапаў, рабят накарміў.
Фальклорны гурт "Варган" - "Музыка Полаччыны"(Tradycyja 2018г.)
#варган #валачобнікі #вялікдзень #tradycyja