Шаноўныя дарослыя і дзеці!
Запрашаем 21 снежня святкаваць Каляды ў Беларускім Доме!
Можна далучыцца ў любы час на любую частку праграмы😉🎄✨
У праграме:
13:00 - 14:00 – Дзіцячы Калядны Кірмаш (дзеці могуць прадаваць вырабы, зробленыя сваімі рукамі)
14:00 - 14:30 – Батлейка
14:30 - 15:30 – Супольны абед* і традыцыйныя калядныя варожбы
15:30 - 16:00 – Калядаванне** і гульні з Казой
16:00 - 17:30 – Святочны канцэрт навучэнцаў Школкі і іх настаўнікаў
17:30 - 18:00 – Да нас прыйдзе ў госці святы Мікола! Гульні і падарункі пад ялінкай.
18:30 - 20:00 – Выступ Андрэя Хадановіча
* Вельмі вітаецца прыносіць з сабой да абеда прысмакі.
Тэма вечарыны: калядныя стравы народаў свету! Вы можаце прынесці традыцыйныя беларускія стравы, ці французскія, ці гішпанскія, а мо, нават японскія ці габрэйскія!😉 Адзінае абмежаванне: мерапрыемства безалкагольнае.
** Вітаецца прыносіць з сабой пачастункі для Казы (цукеркі, печыва, яблычкі, арэхі, мандарынкі – Каза імі падзеліцца з дзеткамі на падвячорак).
👨👩👧👦 Будзем вельмі ўсцешаныя, калі вы зможаце апрануць нешта ў традыцыйным беларускім стылі (вышываныя кашулі, вышыванкі, іншая вопратка ў беларускім стылі; таксама прапануем
прыходзіць у калядных касцюмах – казы, мядзьведзя, зайца, ваўка, бусла, жорава, каня, быка і г.д.; ці проста апранайцеся святочна😊).
✨ Цягам усяго мерапрыемства дзеці (і дарослыя) могуць атрымаць невялічкія, але вельмі прыемныя падаруначкі.
✨ Таксама шукайце пад ялінкай падарункі ад патаемнага Міколы!😉
Рэкамендаваны данат: 5 эўра.
Шчыра запрашаем і чакаем!😊