Атрымала свой асобнік кнігі Алеся Белага «Самы цымус», гэта такая прыгажосць! Маляўнічыя ілюстрацыі адразу скралі маё сэрцайка, неверагоднае выданне з крутым і вельмі якасным афармленнем. Тут спалучаюцца і рэцэпты, і гістарычныя нарысы, і жарты-анекдоты — той тып кніг, якія прыемна трымаць недзе паблізу, каб час-адчасу ў яе зазіраць, чытаць раздзел-другі і, можа, спрабаваць прыгатаваць нешта па рэцэпту, адкрытаму наўздагад.
Выдатны падарунак для ўсіх, хто любіць смачна паесці і цікавіцца кулінарнай культурай ды гісторыяй. Замаўляла, калі што, тут ☺️
Выдатны падарунак для ўсіх, хто любіць смачна паесці і цікавіцца кулінарнай культурай ды гісторыяй. Замаўляла, калі што, тут ☺️