Ужо толькі адно тое, што найвялікшага знаўцу чалавечага роду празвалі "сабакам", даказвае, што чалавек ніколі не меў дастаткова мужнасці прымірыцца з уласным абліччам і што ён заўсёды бесцырымонна адмаўляў ісціну. Дыяген выкараніў у сабе ўсялякае фіглярства. Якой жа ён ад гэтага стаў пачварай у вачах іншых людзей! Бо для таго, каб заняць ганаровае месца ў філасофіі, трэба быць кампдыянтам, трэба паважаць гульню ў ідэі і натхняцца несапраўднымі праблемамі. У любым выпадку, чалавек як такі — гэта не па вашай частцы, спадары філосафы!
Вось, што сказаў Дыяген Лаэрцкі:
"Неяк на Алімпійскіх гульнях вяшчальнік абвясціў:"Дыёксіп перамог людзей". На што Дыяген адказаў:"Ён атрымаў перамогу над рабамі, а людзі — гэта на маю частку".
І, насамрэч, ён, ня меўшы ніц, апроч кайстры, жабрак з жабракоў, сапраўды святы ў сферы выскаляння, перамагаў людзей так, як ніхто іншы, прытым значна болей жахлівай, ніж у захопчыкаў, зброяй. Нам трэба радавацца такому выпадку, што ягонае з'яўленне было раней, ніж пачалася хрысьціянская эра. Бо хто ведае — не з'явіўся б ён раней, пазней вызваліцца ад свету і падпарадкаваўшыся хваробнаму спакусу прыгодам, што знаходзяцца за мяжой чалавечых магчымасцей, усяго толькі звычайным аскетам, як б кананізавалі пасля смерці, і ён б паспяхова згубіўся б у календары пасярод іншых блажэнных. Вось менавіта тады ён бы і стаў сапраўдным вар'ятам, ён, нармальны чалавек, які не адносіць сябе ні да якіх вучэнняў, ні да якой дактрыны. Паказаўшы сабою вобраз непрывабнага чалавека, ён адзіны паказаў нам, што ўсе мы такія. Варожая да довадаў відавочнасці рэлігія не пажадала годнасці кінізму. Але зараз прыйшоў час супрацьпаставіць ісцінам сына Боскага ісціны "нябеснага сабакі", як называў Дыягена адзін з сучасных яму паэтаў"
Э. М. Чаран. "La tentation d'exister"