Лютэранства і кальвінізм як дзве асноўныя галіны пратэстантызму.Рэфармацыя пачалася з ідэй
Лютэра, які асудзіў каталіцкія каноны і вырашыў, што яны занадта адышлі ад першапачатковых, апостальскіх, канонаў. Яго ідэі базаваліся на адмаўленні вартасці царквы як пасрэдніка ў справах выратавання чалавека. Ратуюць не добрыя справы, а асабістая вера. Ён прызнае
роўнасць усіх веруючых перад Богам, тым самым адмаўляючы царкоўнай іерархіі. Гэта былі першыя крокі пратэстантызму ў свеце
Яшчэ адной галінай пратэстантызму, таксама важнай, быў
кальвінізм. Яго заснавальнікам быў Ж. Кальвін, які адказваў патрабаванням тагачаснай буржуазіі. Адпаведна яго трактатам, для чалавека яшчэ да яго
нараджэння вызначаўся яго лёс. Або "выратавацца" , або "загінуць". Кальвінізм быў апраўданнем накаплення грош, але разам з гэтым асуджаў пышнасць і раскошу. Энгельс назваў гэтае імкненне "буржуазнай беражлівасцю".
Ідэі рэфармацыі паўплывалі і на нашыя землі. І адным з самых знакамітых рэфарматараў Беларусі з'яўляецца
Сымон Будны, ідэі якога былі блізкімі да кальвінізму. Ён быў антытрынітарыстам.
Рэлігійна-філасоўскія погляды Сымона Буднага былі наватарскія і не мелі прэцэдэнту ў еўрапейскай думцы. Ім зроблена спроба рэвізіі артадаксальнага вучэння пра Бога ў духу дэізму. Будны адхіліў традыцыйнае вучэнне аб Тройцы і абвясціў сапраўдным толькі Бога "Айца", а Бога "Духа" ператварыў з самастойнай і раўназначнай субстанцыі ў атрыбут і творчую сілу Бога "Айца". Найбольш радыкальна ён абышоўся з Хрыстом: выключыў яго з надсусветнага пачатку, абверг яго боскае паходжанне і прыйшоў да высновы, што ён быў не Богам, а самаадданым прапаведнікам
У сацыяльных поглядах Буднага бачны ідэі
рацыянальна-гуманістычныя. Але важна сказаць, гуманістычнымі на той час. Ён лічыў, што людзі павінны жыць у гармоніі, дзе ўсе саслоўі павінны мірна суіснаваць. Кожны чалавек павінен займаць сваё, адведзенае яму гістарычна, месца.