Aleś Karoza Ҩ KRZ


Гео и язык канала: Польша, Белорусский
Категория: Блоги


Аляксандар Кароза
Дыджытал-разнарабочы, дызайнер, экс-прадпрыемец, публіцыст. Пішу аб айці, дызайне, тэхналёгіях і жыцці.
Асабістыя: @karozas

Связанные каналы

Гео и язык канала
Польша, Белорусский
Категория
Блоги
Статистика
Фильтр публикаций


А цяпер і мэта на год выканана, найбольш спадабаліся: Падарожжа ў БНР, User Friendly, Львы, Залатое, Свінні.

Ну і даволі смешна, што за два апошнія гады я прачытаў прыкладна столькі ж, колькі за ўсё жыццё да таго.


Зменшыць паток лічбавага шуму

Я выдаліў амаль усе аплікацыі (мабільныя праграмы, прыкладанні, прылады, застасункі, etc.) сацыяльных медыя, нават YouTube. Засталіся толькі Reddit і BeReal, бо яны не выклікаюць залежнасці. Я ўсё яшчэ магу карыстацца гэтым праз мабільны браўзер, але гэта не вельмі прыемна.

Дзякуючы гэтаму, час за экранам тэлефону знізіўся на дзве гадзіны.

Таксама я адпісаўся ад 60% Тэлеграм каналаў. Яшчэ 10% карысных каналаў і чатаў, якія я не чытаю, але хачу зберагчы, адправіў у архіў. Раней я баяўся выдаляць праз страх упушчанай выгады (FOMO).

Цяпер я магу прачытаць усе каналы ў Тэлеграме, і раблю гэта амаль кожны дзень. То-бок праз ачышчэнне я стаў спажываць больш карыснага ці цікавага, а не менш.

Ну і стаў больш чытаць кнігі, гэта ўсё яшчэ лепшы спосаб перадачы інфармацыі Ҩ #dumki #parady


Першыя сто кніг

Я быў упэўнены, што першыя сто кніг я прачытаў яшчэ ў гадоў 14. Але насамрэч гэта здарылася ўчора. Калі трэкаеш розныя рэчы, то бачыш праўдзівую карцінку значна лепш Ҩ #nazirańni


Дошка задач

Я не разумею як некаторыя кампаніі дажылі да 2024 году не карыстаючыся дошкамі задач, накшталт Asana, Trello, Jira, Notion, Airtable, ці Basecamp. У параўнанні з вуснай пастаноўкай задачы кіраўніком і трыманнем усяго ў памяці выканаўцай, ці чатам кампаніі — гэта абсалютна іншы ўзровень арганізацыі.

Канбан-дошка — гэта такі прасунуты эмулятар дошкі са стыкерамі, або, іншымі словамі, таск-мэнэджар. Пераважна прызначаны для кіравання працэсамі ў камандах, але карысны таксама для персанальнага выкарыстання.

Калі не спрабавалі, то рэкамендую паспрабаваць Trello або любы іншы таск-мэнэджар, каб не забываць важныя рэчы і павысіць прадукцыйнасць, не важна для бізнесу ці персанальных задач Ҩ #parady


Карпарацыі, адчапіцеся ад майго часу

Мяне раз’юшвае, што менеджары карпарацый пачулі, што час праведзены ў сэрвісе — гэта найлепшая метрыка, і вымяраюць ёй свой поспех. Нават банкі цяпер маюць такую метрыку, што максімальна абсурдна. Але мне патрэбны мой час, я не хачу дарыць яго Меце ці Байдэнсу.

Такі падыход робіць бізнес і кліентаў ворагамі, бо інтарэсы абсалютна не супадаюць.

Ад банку я хачу надзейнае збераганне грошай і хуткія пераводы, а не сторысы і артыкулы ў аплікацыі (мабільнай праграме, прыкладанні, дадатку). Я хачу праводзіць у апцы як мага менш часу, а не больш.

Добрай метрыкай для мэсэнджару ёсць колькасць і працэнт паспяхова і хутка дастаўленых паведамленняў, а не час які я згубіў у гэтым мэсэнджару. Я не хачу сторысы, я хачу пісаць людзям, і атрымліваць паведамлення ад людзей.

Сапраўдная метрыка гэта даход, які вы атрымалі, а не мой час Ҩ #dumki


Адмова ад цукру

Ужо гадоў 10 я не дадаю цукар у чай, таму салодкі чай дзейнічае для мяне як энергетык. А раней клаў па чатыры лыжкі ў гарбатку, і ніякага эфекту не было. Ад такой адмовы ніякіх негатыўных эфектаў, толькі пазітыўныя. Не разумею, навошта раней псаваў гарбату цукрам.

Два разы ў маім жыцці былі перыяды амаль поўнай адмовы ад цукру, адзін раз дзеля эксперыменту, а другі каб панізіць цукар у крыві.

Эксперымент па поўнай адмове ад цукру працягнуўся тры тыдні, але не таму, што арганізму складана без цукру, цалкам цярпіма. Праблема ў чым, што цукар дадаюць усюды, нават у соевы соус, а салодкае з заменнікамі цукру каштуе ў 5 разоў даражэй за цукровае. За гэтыя тры тыдні значна палепшылася якасць скуры і агульна стаў выглядаць больш здаровым, але з’явілася стома. Праз нязручнасць і стому прыпыніў эксперымент.

Другі раз я проста перастаў есці ўсё, дзе яўна ёсць цукар: пламбір, печыва, булкі, пончыкі, і таму падобнае. Гэта панізіла ўзровень цукру ў крыві да абсалютнай нормы, і пазітыўна паўплывала на развіццё рэцэптараў смаку, цяпер я адчуваю значна больш адценняў у ежы ці гарбаце.

Цяпер я проста трошачкі абмяжоўваю ўжыванне салодкага, паглядзім, як гэта паўплывае на аналізы. Калі будуць горш за папярэднія, вярнуся да абмежавання. 

Ні да чаго не заклікаю, я не маю медычнай адукацыі, не з’яўляюся дыетолагам, проста дзялюся досведам Ҩ #nazirańni


Азнаёміцца і прааналізаваць

З матэрыялам можна азнаёміцца, а можна прааналізаваць. Азнаёміцца — проста прачытаць, паглядзець, паслухаць. Прааналізаваць — уважліва азнаёміцца, зрабіць канспект, падумаць над гэтым, запісаць свае думкі, абмеркаваць з кімсьці.

Проста азнаёміўшыся з матэрыялам не атрымліваеш ніякіх ведаў, у такіх выпадку любы кантэнт з’яўляецца забаўляльным, не важна што ён нібыта прафесійны ці навукова-папулярны.

У мяне здаралася такое, што я бачыў нейкі класны падкаст ці відэа а дызайне ці тэхналогіях, але не ўключаў яго, бо не маю часу ці энергіі на аналіз. Страх упушчанай выгады (FOMO) не даваў мне пачаць.

Але цяпер я прыдумаў, што ўсё адно буду гэта глядзець, і калі падчас прагляду зразумею, што кантэнт варты аналізу, то дадам у плэй-ліст «На разгляд», а пасля падрабязнага разгляду і канспекту ў Ноўшыне, перакіну ў плэй-ліст «Разгледжана».

З першага разу ўсё адно амаль нічога не магчыма засвоіць паўнавартасна, таму нічога не губляецца Ҩ #dumki


Што за шрыфт?

Як даведацца што за шрыфт па відарысе?! Пункт 1: не пытаць у мяне; пункт 2: прачытаць гэты пост.

whatfontis.com — загружаем малюнак са шрыфтам, абазначаем літары, атрымліваем вынік;
myfonts.com/WhatTheFont — аналаг, але літары сэрвіс вызначае сам, дакладнасць меншая;
identifont.com — рэсурс для прафесіяналаў, адказваем на шэраг пытанняў і атрымліваем вынік.

Ҩ #dyzajn #іnstrumenty


5 = 7

Псіхалагічнае ўспрыманне адзнак адрозніваецца ад фактычнага, у еўрапейскай культуры сярэдняй насамрэч успрымаецца сямёрка, хаця павінна быць пяцёрка.

Але калі ў фільма 5 з 10, то гэта дрэннае кіно, а не сярэдняе, а калі ў рэстарана 2,5 з 5, то туды не пойдзеш. Калі вучань прынёс да дому пяцёрку, то яго свараць, а не кажуць: «ну акей, сярэдні рэзультат».

Думаю, усё праз тое, што людзі хочуць усё навокал вышэй за сярэдняе, нават калі статыстычна гэта не магчыма Ҩ #nazirańni


#ekspierymient Ҩ 10/12 Эмодзі-шыфр

🫀😟👂
🇧🇾😱
💭⛪️✨
🤬🐎

🐎💨🌊
🐎💨😤
🏇🇧🇾
❌💔❌⏸️❌🛑

🌌🐎💨
⏳⬅️ ⏳➡️
👥❓🏇💨
🛤❓

🇧🇾🐎💨
👶➡️🏇💨
🙈🇧🇾❌
💰➡️🚫

🫀⚔️💥
❌👽
🌙🫀👂
🇧🇾🏡😢

🤱❤️, 🤱🇧🇾
😢❌
🙏🤱👦
⚔️⚔️💀

🐎💨💨
💫🛡🔔
🏇🇧🇾
❌💔❌⏸️❌🛑

Здагадаліся што гэта зашыфравана ў эмодзі?


Pakazać adrazu

U mieniu Telegrama jość ceły punkt jaki raskazvaje ab fičach premijuma. Naprykład, ab dadatkovych ikonkach.

Ale čamu ja nie mahu adrazu vybrać ikonku z hetaha mieniu?! Ci chacia b mieć spasyłku na punkt mieniu z vybaram ikonak. Navošta mnie pakazvajuć vidarys?! Čamu ja pavinien sam šukać dzie heta znachodzicca?!

I takoje sustrakajecca nia tolki ŭ Telegramie Ҩ #dyzajn


Прычына чаму я не люблю „гатовыя“ шаблоны нумар 128

Каб пачаць нешта шукаць трэба клікнуць на слова Search, увесь іншы блок не працуе, і нават іконка не працуе. Затое гатовы кампанент, зручна і хутка 👌

Ҩ #dyzajn


Персанальныя рэкамендацыі

Рэкамендацыі ў ТыкТоку, Ютубе, Інстаграме і іншых сацыяльных медыя амаль бескантрольныя. Можна паведаміць што табе нешта падабаецца ці не, але нельга наладзіць іх як табе хочацца. Было б крута мець рэкамендацыі на базе вялікіх моўных мадэляў, каб простымі словамі пісаў, што хочацца, а яно гэта рэкамендавала.

Напрыклад: «не рэкамендаваць відэа на расійскай мове», «рэкамендаваць глыбокія разборы тэхналогій, ігнаруючы паверхневыя распакоўкі і агляды», ці «рэкамендаваць відэа пра еўрапейскае кіно».

То-бок каб рэкамендацыі не толькі задавальнялі базавыя патрэбы, а дазвалялі развівацца ў правільным кірунку, які ты задаеш сам, а не праз біг-тэк. Кантэнт вельмі моцна ўплывае на думкі, а значыць і на дзеянні і лад жыцця, таму хацелася б мець больш кантролі над гэтым, але не быць пазбаўленым зручнасці алгарытмічных стужак Ҩ #dumki #dyzajn


Лаяльнасць да Apple

Калісьці я працаваў у канторы, якая абслугоўвала медыя-складавую musical.ly (цяпер TikTok) у рэгіёне, і мы рабілі рэкламу нейкаму кітайскаму брэнду тэлефонаў. Брэнд раздаў тэлефоны топавым блогерам, аплаціў пералёт на астравы, арэнду віл — толькі здымайце кантэнт, і рэкламуйце нашыя тэлефоны раз на 5-10 ролікаў.

Дык вось, потым асноўнай працай было замазваць айфоны з усіх відэа, бо гэтыя тэлефоны бралі ў рукі толькі для рэкламы, хаця тэлефоны былі цалкам добрыя. Людзі, якія звыклі да Apple нават за велічэзныя грошы не гатовыя карыстацца чымсьці іншым Ҩ #nazirańni


Тэхналогіі → Магія

Сучасныя тэхналогіі ўсё больш нагадваюць магію, і не таму, што ўсё працуе чароўна хутка і плаўна. А таму, што нават распрацоўшчыкі не да канца разумеюць, чаму яно працуе і тым больш як. І з развіццём ноў-кода і неўрасетак гэта разуменне будзе станавіцца менш і менш.

Для таго каб прымусіць нешта працаваць трэба выканаць нейкі рытуал, напрыклад, выключыць і ўключыць, ці ўставіць нейкі сімвал у нейкае месца. Промпты для вялікіх моўных мадэляў натуральна заклінанні. Для карыстальніка гэта ўсё літаральна магічныя рытуалы, выканаў рытуал, і нешта здарылася.

Калі ў чалавецтва не знойдзецца нават групы людзей, якія талакой змогуць растлумачыць як працуюць тэхналогіі ад самага верхняга ўзроўню да самага нізкага, тэхналогіі канчаткова стануць магіяй.

Будзем чараўнікамі Ҩ #dumki


Негатыў ад ШІ

Калі раней я бачыў кнопку штучнага інтэлекту ў нейкай праграме, то я хацеў хаця б паспрабаваць як яно працуе. І амаль заўсёды яно працуе даволі дрэнна і было няздольнае вырашыць мае сапраўдныя задачы.

Гэтага досведу накапілася так шмат, што цяпер калі я бачу чарговую ШІ-функцыю ў чарговым сэрвісе, то мне цікава толькі як мага хутчэй гэта закрыць і карыстацца асноўнай часткай сэрвісу, куды ШІ пакуль не ўлез.

Галоўнае не забываць час ад часу правяраць, ці ШІ ўсё яшчэ нічога не можа, ці ўжо чамусьці навучыўся, бо негатыўныя дапушчэнні не робяць дабра Ҩ #dumki #nazirańni


«—»

Працяжнік пішацца вось так: — (Alt + 0151), а не як дэфіс: -. Яшчэ ёсць кароткі працяжнік – (Alt + 0150) для падзелу дат (1863–1864).

Французскія двукоссі, прынятыя ў беларускай мове, выглядаюць вось так: «» (Alt + 0171, Alt + 0187), таксама яны называюцца двукоссі-ялінкі. А "такія" двукоссі патрэбныя толькі праграмістам.

У Тэлеграме і некаторых іншых праграмах можна набраць два мінусы запар --, каб атрымаць працяжнік. І для двукоссяў Ҩ #dyzajn


Веданне інструментаў важна

Часта ад дызайнераў, якія лічаць сябе вельмі разумнымі, можна пачуць што галоўнае софт-скілы, галоўнае крэатыўнасць і штосьці там яшчэ, а вось гэтае веданне і ўменне карыстацца інструментамі, гэта ўсё лухта і гэтаму можна хутка навучыцца.

Фактычна важна і тое і тое. Важна ведаць дзе ёсць гатовыя наборы іконак, якімі інструментамі ствараюцца прыгожыя градыенты, якія ёсць тэхналогіі для генератыўнага арту, ведаць дзе ёсць прыгожыя калекцыі ілюстрацый, умець карыстацца шорткатамі ў Фігме, і наогул не тупіць дзесяць хвілін, калі трэба зрабіць нешта простае.

Тое самае і з іншымі прафесіямі, праграмістам добра разумець базу і прынцыпы праграмавання, але калі ім трэба два месяцы каб пачаць, бо яны не ведаюць патрэбную лібу, то той, хто ведае, будзе ў плюсе Ҩ #dumki




Пацвердзіць не адчыняючы

Прыемная ux-драбніца ад Гугла: у Гугл Пошце можна пацвердзіць акаўнт нават не адчыняючы ліст. Вельмі зручна і прыемна Ҩ #dyzajn

Показано 20 последних публикаций.