Адмова ад цукру
Ужо гадоў 10 я не дадаю цукар у чай, таму салодкі чай дзейнічае для мяне як энергетык. А раней клаў па чатыры лыжкі ў гарбатку, і ніякага эфекту не было. Ад такой адмовы ніякіх негатыўных эфектаў, толькі пазітыўныя. Не разумею, навошта раней псаваў гарбату цукрам.
Два разы ў маім жыцці былі перыяды амаль поўнай адмовы ад цукру, адзін раз дзеля эксперыменту, а другі каб панізіць цукар у крыві.
Эксперымент па поўнай адмове ад цукру працягнуўся тры тыдні, але не таму, што арганізму складана без цукру, цалкам цярпіма. Праблема ў чым, што цукар дадаюць усюды, нават у соевы соус, а салодкае з заменнікамі цукру каштуе ў 5 разоў даражэй за цукровае. За гэтыя тры тыдні значна палепшылася якасць скуры і агульна стаў выглядаць больш здаровым, але з’явілася стома. Праз нязручнасць і стому прыпыніў эксперымент.
Другі раз я проста перастаў есці ўсё, дзе яўна ёсць цукар: пламбір, печыва, булкі, пончыкі, і таму падобнае. Гэта панізіла ўзровень цукру ў крыві да абсалютнай нормы, і пазітыўна паўплывала на развіццё рэцэптараў смаку, цяпер я адчуваю значна больш адценняў у ежы ці гарбаце.
Цяпер я проста трошачкі абмяжоўваю ўжыванне салодкага, паглядзім, як гэта паўплывае на аналізы. Калі будуць горш за папярэднія, вярнуся да абмежавання.
Ні да чаго не заклікаю, я не маю медычнай адукацыі, не з’яўляюся дыетолагам, проста дзялюся досведам Ҩ #nazirańni