papury.bel | кнігі на беларускай мове


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Кнігі выдавецтва Папуры
На беларускай мове
Для дзетак і дарослых
Шукайце ў кнігарнях

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


Якую кнігу чакаеце?
Опрос
  •   Мае цудоўныя гісторыі на добры сон
  •   Як Меша знайшоў хвост
  •   Сабака Мані
  •   Беларускія нячысцікі. Лясныя
  •   Беларускія нячысцікі. Водныя і балотныя
  •   Тры таварышы
  •   На заходнім фронце без змен
  •   Самы багаты чалавек у Вавілоне
19 голосов


🔸Беларускія нячысцікі. Лясныя
🔸Беларускі нячысцікі. Водныя і балотныя
Аўтар і ілюстратар Артур Басак пры ўдзеле Аліны Длатоўскай
Легендарныя дзеннікі дасведчанага нячысціказнаўцы. Кнігі будуць шыкоўныя! Тканкавы карэньчык, залатое і срэбнае цісненне літар.
Ужо адпраўлены ў друк. Чакаем у канцы траўня

🔸Тры таварышы
Эрых Марыя Рэмарк
Пераклад на беларускую Уладзімір Папковіч
Гэта глыбокі і кранальны аповед пра сяброўства, каханне і здольнасць выжываць ў суровых рэаліях міжваеннай Германіі, які пакідае след у сэрцах кожнага чытача.
Яшчэ ідзе праца над кнігай.

🔸На заходнім фронце без змен
Эрых Марыя Рэмарк
Яшчэ ідзе праца над тэкстам. Пераклад на беларускую Сяргея Матыркі. Гэта пранізлівая і лірычная гісторыя пра страты, пакуты і расчараванні вайны.

🔸 Самы багаты чалавек у Вавілоне
Джордж Сэмюэл Клэйсан. Пераклад на беларускую Наталля Зайцава.
Сусветны бестселер пра грошы, які амаль сто гадоў займае верхнія радкі ў спісах найлепшых кніг па кіраванні фінансамі.
Яшчэ ідзе праца над кнігай.


Кнігі, якія выйдуць у выдавецтве «Папуры» ў гэтым годзе.

🔸Мае цудоўныя гісторыі на добры сон
Пераклад з французскай Кацярыны Маціеўскай
20 пяшчотных гісторый з чароўнымі ілюстрацыямі. Пацешаць дзетак і напоўняць іх сны ўтульнасцю і спакоем.
Адпраўлена ў друк. Чакаем у канцы траўня

🔸Як Меша знайшоў хвост.
Аўтар Надзея Ясмінска, ілюстратар Кацярына Дубовік.
Жыў Меша сярод людзей за цёплай печкай, а пра хвост і не думаў. А як прагналі небараку ў лес, зразумеў ён, што цяжка там жыць без хваста. Але дзе яго ўзяць?
Адпраўлена ў друк. Чакаем у канцы траўня

🔸Сабака Мані
Бода Шэфер. Пераклад на беларускую Ігар Крэбс
Самая вядомая ў свеце дзіцячая кніга пра грошы
Аднойчы Кіра знаходзіць на вуліцы параненага сабаку і забірае яго да сябе. І хто б мог падумаць, што звычайны лабрадор акажацца сапраўдным фінансавым геніям?
Яшчэ ідзе праца над кнігай.


Шукайце, калі ласка, кнігі пра Піпі ў кнігарнях, а таксама на wildberries | на oz.by | на biblio.by | замяжой на alfavit.eu


Для нашага выдавецтва кнігі перакладае таленавітая перакладчыца Алена Казлова. Яна таксама палічыла, што мы не мусім змяняць імя гераіні толькі таму, што калісьці яе назвалі «Пеппи».

На розных мовах імя гераіні гучыць так:
Pippi Longstocking — англійская
Pippi Pończoszanka — польская
Пипи Дългото чорапче — балгарская
Пеппі Довгапанчоха — украінская
Pippi Calzaslargas — іспанская


Час ад часу нам задаюць такое пытанне, таму з радасцю тлумачым.

Многія ўпершыню пазнаёміліся з гераіняй Астрыд Ліндгрэн дзякуючы перакладам на рускую мову выдатнай перакладчыцы Ліліяны Лунгіной. Яна палічыла, што «Піпі» на рускай мове гучыць крыху смешна і «Пеппи» больш пасуе рускамоўнаму чытачу.

Лілія Лунгіна нават раілася наконт замены імя з Астрыд Ліндгрэн. Яна вырашыла зрабіць такую вольнасць, яе права. І менавіта гэтае імя замацавалася ў рускамоўнай прасторы.

На падставе перакладаў Лунгіной рабіліся агучкі серыяла і мультфільма пра Піпі і пісаліся сцэнары савецкага двухсерыйнага фільма.

Аднак як правіла ўсё ж імёны персанажаў не перакладаюцца. ❗️ Па-беларуску ўпершыню кніга пра Піпі выйшла ў 2010 годзе ў перакладзе Дзмітрыя Плакса і называлася «Піпі Доўгаяпанчоха».


Сябры, у нядзелю 17 сакавіка з 13.00 да 14.00 на стэнд кнігарні «Параграф 45» на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе завітае Надзея Ясмінска.

Вы зможаце набыць і падпісаць кнігі, якія выйшлі ў выдавецтве «Папуры», сфатаграфавацца з аўтарам ці героямі кніг, а таксама задаць свае пытанні.


Запрашаем на аўтограф-сесію з Юляй Давыдавай, ілюстратаркай кнігі Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя Роспачы».

У суботу 16 сакавіка з 16.00 да 17.00 на стэндзе кнігарні «Параграф 45» на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе, якая будзе праходзіць па адрасе праспект Пераможцаў, 14


❗Нагадваем, што да 14 сакавіка кнігу можна набыць ў кнігарні «Параграф 45» (Мінск, вул. Леаніда Бяды, 45) са зніжкай 20% за 27,94 byn.   


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Юлія Давыдава расказвае аб працы над ілюстрацыямі да кнігі Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя Роспачы», якая вышла ў выдавецтве «Папуры».


Як называецца віла, на якой жыве Піпі Доўгая Панчоха ў кнігах ад выдавецтва "Папуры" ў перакладзе Алены Казловай?
Опрос
  •   Віла "Дагарынагамі"
  •   Віла "Напракудзіла"
27 голосов


Репост из: Onlíner па-беларуску
Як «Пеппи» стала Піпі. Распавядаем пра адну з найпапулярнейшых кніг Астрыд Ліндгрэн.

У рускамоўных выданнях вы ведаеце яе як «Пеппи Длинныйчулок». Дык чаму на беларускай гераіня стала Піпі?

Прычына ў арыгінальнай назве. На шведскай мове імя і прозвішча легендарнай дзяўчынкі гучыць як «Піпі Лонгструмп». Першую частку пакінулі, другую пераклалі. Атрымалася: Піпі Доўгаяпанчоха.

Піпі 9 гадоў, яна жыве на віле «Дагарынагамі» разам са сваёй малпачкай і канём. «Нарадзілася» яна, калі дачка Астрыд Ліндгрэн захварэла. Лежачы ў ложку, дзяўчынка папрасіла маці распавесці пра Піпі Доўгаяпанчоху. Адкуль яна ўзяла гэтае імя — невядома. Але пісьменніца пачала актыўна прадумваць вобраз і жыццё маленькай гераіні.

Кнігі пра Піпі былі і застаюцца аднымі з самых любімых дзіцячых твораў нашага сммшчыка. Ужо некалькі гадоў яны выдаюцца на беларускай мове — і гэта выдатная нагода наноў вынайсці для сябе сусвет Астрыд Ліндгрэн.

https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851546806?utm_source=tg


Звонкая, духмяная
Прыйшла вясна румяная.
На праталіне, на ўзлеску,
Мы з табой знайшлі... 🤔

шукайце, калі ласка, на biblio.by | oz.by | wildberies | набыць у Еўропе


Репост из: Onlíner па-беларуску
Як растлумачыць дзіцяці паўстанне машын? У нас ёсць для гэтага кніга.

Сёння пачнем распавядаць пра кнігі на беларускай мове, якія ёсць у Каталозе Onlíner.

«Штуковіна» — твор вядомага шведскага пісьменніка Марціна Відмарка. Некалькі гадоў таму (яшчэ да папулярнасці ўсялякіх ChatGPT!) яго пераклалі на беларускую мову.

У кнізе браты Рутгер і Вальтар стамляюцца ад хатніх спраў і ствараюць памагатар. Але той (раптоўна) аказваецца саманавучальным. Робат забараняе смакату, гоніць на прабежкі, не дае нічога зрабіць самастойна.

Ці здолеюць браты перамагчы машыну? Пакінем інтрыгу для юных чытачоў. Але кажам адразу: гісторыя не страшная. Нам нагадала дзяцінства, дзе маці замест салодкага дае на абед брокалі (ну хто гэта наогул выдумаў?), не дае залезці на падваконне і дапамагчы з мыццём шыбы (звалішся — хто будзе лавіць?), а спаць адпраўляе адразу пасля «Калыханкі» і ні хвілінай пазней.

catalog.onliner.by/books/popurri/9789851546608?utm_source=tg


Новая кніга ад выдавецтва «Папуры». Любімы многімі твор Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя роспачы» ў мастацкім аздабленні ад беларускай ілюстратаркі Юліі Давыдавай.

🔸Навела насычана глыбокімі разважаннямі над сэнсам жыцця і лёсам роднай зямлі. Караткевіч сцвярджае, что каханне, цярпенне, смех і жартаўлівасць дапамогуць выстаяць нават у царстве смерці.

❗️Набыць кнігу да 14 сакавіка можна толькі ў кнігарні «Параграф 45» са зніжкай 20%.

Мінск, вуліца Леаніда Бяды, 45
Кнігарня працуе кожны дзень з 10.00 да 20.00


Кніга Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» з шыкоўнымі ілюстрацыямі Лізаветы Лянкевіч хутка выйдзе ў выдавецтве «Папуры».

На вокладцы мастачка адлюстравала вобраз затопленай Беларускай Антлантыды. Мы бачым
руіны спадчыны на дне возера Нешчарда, роднага возера Яна Баршчэўскага, якое ён з
такой любоўю апісвае ў сваім творы. А на дне возера - героі апавяданняў, якія чакаюць цікаўнага чытача.

Ужо адправілі ў друк. Чакаем выхаду кнігі ў сярэдзіне сакавіка.



Показано 17 последних публикаций.

124

подписчиков
Статистика канала