WARTA – беларускае нацыянальнае медыя


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя, створанае дзеля пашырэньня беларускага кантэнту, нацыянальнай палітычнай аналітыкі і асьветы.
YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus
Facebook: https://www.facebook.com/wartabelarus
Email: info@warta.media

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


24 лютага 1935 года нарадзіўся беларускі паэт Рыгор Барадулін


❗️Абвешчаны конкурс на памятны знак у гонар Кастуся Каліноўскага ў Кіеве

Размяшчацца знак будзе ў скверы імя Кастуся Каліноўскага.

Арганізатары конкурсу пішуць:
"У гонар Кастуся Каліноў‌скага, які быў аднім з суарганізатараў антыімперскага паўстаньня супраць Расіі 1863-1864 гг. мы ("Беларусы Кіева" — https://t.me/beldom_ua і "Беларускі Грамадзянскі цэнтр") аб'яўляем конкурс на лепшы памятны знак у скверы Каліноўскага (Кіеў). З наступным вырабам і ўсталяваньнем яго ў дадзеным скверы.

Працэдуру па пераназваньні скверу прайшлі, рашэньне Кіеўскай адміністрацыі ёсьць.

Вы можаце прыняць удзел у дадзеным конкурсе альбо донатам альбо сваёй прапановай памятнага знака.

Абмежаваньняў няма (мінімальна 1 эскіз з памерамі і матэрыялам выгатаваньня), прапановы будуць прымацца да 27.02.2025, а абрана будзе шляхам галасаваньня на адным з незалежных медыя рэсурсаў.

Пераможцу будзе чакаць прыз, які наданацяць усе зацікауленыя"

Як можна падтрымаць і далучыцца?
1) Даслаць макет памятнага знака да 27.02.2025 на пошту belaruskiev@gmail.com
2) Выслаць данат на рэквізіты https://zrzutka.pl/7e2pzx (на дадзеным этапе зьбіраем 1500 еўра для конкурсу)

«Мы можам прасіць гарадскую адміністрацыю Кіева дапамагчы з паляпшэньнем сквера, але ва Украіне ідзе вайна, і кожная грыўня ідзе на фронт. Калі гэта трэба Беларусам – мы самі павінны знайсці рэсурсы для нашай ідэі, для нашай гісторыі, для нашага героя! Мы можам сказаць гучна – нашы героі нам патрэбныя! Мы іх шануем і пра іх памятаем! На першым этапе нам неабходна сабраць 1500 еўра на конкурс для ўзгадненьня макета памятнага знака», – гаворыць арганізатар Валеры Сляпухін.

Аўтары конкурсу просяць падтрымаць ідэю распаўсюдам інфармацыі і данатамі.


🔥 Дроны СБУ абясточылі і спынілі працу нафтаперапампоўваючай станцыі «Нававялічкоўская» ў Краснадарскім краі

Гэтая станцыя зьяўляецца адной з ключавых для транспарціроўкі нафты на Кубані: яна забясьпечвае Афіпскі і Ільскі НПЗ


21 лютага – міжнародны дзень роднай (Беларускай) мовы


Кароткі рэфэрат, для школьнікаў і студэнтаў ад Галіны Пазьняк


Наша Беларуская мова – гэта наша апірышча і наша права нашай мовы быць дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь без накіданьня чужога акупацыйнага «языка». Беларуская мова мусіць мець магчымасьць свабоднага існаваньня і вольнага разьвіцья.
За часы прамаскоўскага рэжыму Лукашэнкі мы перажываем асабліва цяжкое становішча для нашай роднай мовы, гэта калі наша прыгожая пявучая мова зьнішчаецца акупантамі і калабарантамі. Але агульная гістарычная задача кожнага беларуса – захаваць нашу мову.

Чытаць рэферат цалкам: https://warta.media/2687


20 лютага ў Беларускім Доме ў Варшаве адбылася прэс-канфэрэнцыя “Магчымасьці ратаваньня жыцьцяў палітвязьняў у Беларусі”.

Сьвятлана Мацкевіч зачытала заяву “Асацыяцыі сваякоў і колішніх палітвязьняў”:

Асацыяцыя сваякоў і колішніх палітвязьняў захоўвае сваю пазіцыю па запуску гуманітарнага трэка вызваленьня палітвязьняў праз перамовы.

Чытаць цалкам заяву: https://warta.media/2672


❗️Беларускія палітвязьні на канферэнцыі ў Варшаве заклікалі Эўропу змяніць сваю стратэгію ў дачыненьні да Беларусі

Набольшая ўвага надавалася неэфектыўнасьці санкцыйнай палітыкі, якая штурхае Беларусь у абдымкі Расеі і б'е па простых людзях. У той час, як вязьняў працягваюць катаваць і забіваць у турмах.

Відэа з канферэнцыі дасяжна на Варце:
https://youtu.be/6koKrLYUCS4


Репост из: WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы


"Дапамажыце Беларусі!" — беларускія палітвязьні заклікалі Эўропу перагледзець сваю палітыку

У Беларускім доме ў Варшаве адбылася канфэрэнцыя былых беларускіх палітвязьняў і сваякоў палітвязьняў для эўрапейскіх дыпляматаў і СМІ. Арганізатарам мерапрыемства выступіў рух “Вольная Беларусь”.

Асноўнай мэтай канфэрэнцыі стала асьвячэньне тэмы рэпрэсій у Беларусі і заклік да Эўропы выкарыстоўваць “гуманістычны падыход” дзеля вызваленьня людзей з турмаў. Асобна падкрэсьлівалася, што палітыка татальных санкцый супраць усяго насельніцтва Беларусі прадэманстравала сваю неэфектыўнасьць за апошнія 5 год.

На канфэрэнцыі выступілі з прамовамі былыя палітзьняволеныя Ірына Шчасная і Віктар Пархімчык, прадстаўніца “Асацыяцыі былых палітвязняў ды іх сем’яў” Сьвятлана Мацкевіч, жонка палітвязьня Дзяніса Івашына Вольга Івашына, беларускі адвакат, які непасрэдна працаваў з палітвязьнямі, а таксама лідар Руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк.

Прысутнічалі дыпляматы з Канады, Бельгіі, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Францыі, Румыніі, Чэхіі, Латвіі, Літвы, а таксама шэраг польскіх СМІ.

Падрабязьней:
https://warta.media/2646


Репост из: BKS Pahonia Warszawa
Калі ты плаціш падаткі ў Польшчы, можаш падтрымаць BKS Pahonia, пералічыўшы 1,5% свайго падаходнага падатку.

Як гэта зрабіць?
У сваёй падатковай дэкларацыі (PIT-37, PIT-36 і г.д.) укажы:

📌 KRS: 0000883672
📌 Фонд: Fundacja Centrum Białoruskiej Solidarności
📌 Мэта: BKS Pahonia

Твой унёсак дапаможа нам працягваць развіваць каманду, ладзіць матчы, трэніроўкi і прасоўваць беларускі спорт у Польшчы!

🤝Дзякуем Цэнтру Беларускай Салідарнасці за супрацу і падтрымку нашай ініцыятывы!

Разам мы мацнейшыя! Жыве Беларусь 🤍❤️🤍


Мінчукі заўважылі, што на маршрутах грамадскага транспарту стала больш рускай мовы

У прыватнасьці, аб’явы на рускай мове цяпер з’явіліся на маршрутах: №143 аўтобуса і №31 тралейбуса. Назіраньнямі беларусы падзяліліся ў сацсетках.

«Уважаемые пассажиры… На вашых маршрутах таксама загучала руская мова?» — занепакоіліся ўважлівыя мінчукі.

«У 143 аўтобусе так, учора загучала. Крыху непрывычна, скажу я вам».

«Тралейбус #31, сёньня, па-руску».

«Жах, цяпер увесь транспарт па-расейску будзе?» — засталіся неабыякавымі да моўнай «рэформы» ў транспарце людзі.

На пэўных маршрутах па-руску гучыць толькі дадатковая інфармацыя, аб’явы прыпынкаў засталіся па-беларуску.

На іншых — знаёмы ўсім зварот «Паважаныя пасажыры» ўжо загучаў на рускай мове.

Беларускамоўныя паведамленьні пакуль засталіся ў трамваях.

Крыніца: https://reformby.org


Репост из: Беларускі Дом
📢 Запрашаем на беларускую дыктоўку да Міжнароднага дня роднай мовы!

🗓 22 лютага (субота)
⏰ 14:00
📍 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6, Варшава)

💙 Беларуская мова – гэта больш, чым словы. Гэта наша гісторыя, культура і каштоўнасць.

Далучайцеся да нас, каб разам адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы!

👉 Што вас чакае?

✅ Сумеснае напісанне дыктоўкі, каб выпрабаваць сябе і адчуць прыгажосць беларускай мовы.
✅ Натхняльныя выступы пра ролю мовы ў жыцці беларусаў.
✅ Чытанні вершаў беларускіх паэтаў – ад класікаў да сучаснікаў.
✅ Утульная атмасфера, добрыя людзі і магчымасць правесці час сярод тых, хто любіць Беларусь!


Сайт для беларускіх настаўнікаў nastaunik.info прызналі "экстрэмісцкім"

Абсалютна абсурднае, на першы погляд, рашэньне ўкладаецца ў рэчышча палітыкі генацыду, якую праводзіць антыбеларускі рэжым Лукашэнкі. На сайце няма ні намёку на "эсктрэмізм", "палітыку" альбо "тэрарызм". Адзінае, што магло прыцягнуць увагу рэжыму — тое, што старонка вядзецца цалкам на беларускай мове.

Сайт Nastaunik.info (зараз працуе на старонца https://nastaunik.eu/) — грамадскі праект, створаны настаўнікамі і для настаўнікаў у 2005 годзе як пляцоўка для ўзаемадапамогі, абмену досведам, публікацыямі і педагагічнымі ідэямі.

Сайт прапануе свежыя навіны адукацыі, агляд новых тэхналогій і метадаў выкладання, распрацоўкі найлепшых беларускіх настаўнікаў і досвед калегаў з іншых краін. Урокі, школьныя святы, пазакласныя мерапрыемствы, падручнікі і метадычныя дапаможнікі, навучальныя відэа- і аўдыясродкі.


Зьявілася петыцыя ў падтрымку беларускай мовы на Amazon KDP

Беларускія актывісты зьвярнуліся да Amazon Kindle Direct Publishing з просьбай дадаць беларускую мову ў вядомы электронны сэрвіс для публікацыі і продажу кніг.

Kindle Direct Publishing – гэта платформа Amazon.com для публікацыі электронных кніг, якая дазваляе аўтарам і выдаўцам публікаваць свае кнігі без папярэдніх фінансавых укладаньняў, самастойна і любым накладам.

Amazon KDP – гэта амаль такі ж культурны прарыў, як вынаходніцтва друкарскага станка. Гэта платформа, якая робіць выданьне кніг даступным для ўсіх, акрамя беларускамоўных аўтараў, – адзначаюць аўтары петыцыі.

Падпісаць петыцыю можна на change.org


"У еўрапейцаў і ўкраінцаў на складах са зброяй "нічога няма", — кіраўнік нямецкага абароннага канцэрна Rheinmetall

Гэта стала вынікам "дзесяцігоддзяў недастатковых інвестыцый у абарону", з-за гэтага Эўропа засталася за "дзіцячым сталом" у перамовах аб будучыні Украіны.

"Калі вы не інвесціруеце, калі вы не моцныя, яны звяртаюцца з вамі як з дзецьмі. Эўрапейцам на працягу апошніх 30 гадоў было вельмі зручна гаварыць: добра, патраціце 1 працэнт [ВУП на абарону], гэта нармальна", — сказаў ён.


Дэлегацыі ЗША і Расеі распачалі двухбаковыя перамовы ў Эр-Рыядзе

Показано 15 последних публикаций.