BelarusWithUkraine


Гео и язык канала: не указан, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Канал кампаніі #BelarusWithUkraine пра дапамогу ўкраінцам ад беларусаў
Мы па-ўкраінску t.me/BelarusWithUkraine_UA

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Беларуская Рада культуры
2️⃣ гады і 1️⃣ тыдзень мінулі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

2️⃣ гады і 1️⃣ тыдзень @radakultury дбае пра захаванне прыязных творчых стасункаў паміж беларусамі і ўкраінцамі.

З першых дзён гэтай жудаснай вайны мы стартавалі інфакампанію #BelarusWithUkraine, у межах якой штодзень распавядалі пра супрацу беларусаў і украінцаў, тлумачылі розніцу паміж беларусамі і рэжымам. За гэта профіль кампаніі ў Instagram быў прызнаны беларускімі ўладамі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Прадстаўнікі Беларускай Рады культуры бралі ўдзел у беларуска-ўкраінскіх форумах у Луцку і Львове.

Адзін новых супольных праектаў — “РокРадыё BY” у межах “РокРадіо UA”. На гэтай хвалі — беларускамоўная незалежная музыка. У эфіры “РокРадыё BY” можна пачуць старыя хіты Лявона Вольскага, новыя трэкі Leibonik, гучаць Dymna Lotwa i Pomidor/Off.

Калі вы — музыка і хочаце, каб вашыя песні гучалі ў эфіры, дайце ведаць рэдакцыі і дасылайце трэкі ў добрай якасці сюды.

Хай гучыць вольная беларуская музыка ў вольнай Украіне!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
⚡️Сёння на мяжы з Беларуссю з ініцыятывы ваяроў Палка імя Кастуся Каліноўскага, а таксама іншых беларусаў, адбылася акцыя, прысвечаная дню бел-чырвона-белага сцяга.

"Спільними зусиллями білоруси, що змушені тікати від режиму, разом з волонтерами запустили в небо величезний стяг, розміром 5 на 10 метрів. Полетів прапор у напрямку Білорусі, де в 2020-му році став символом опору самопроголошеному диктатору. На даний момент символ свободи Білоруського народу визнаний режимом забороненим, а його використання карається кримінальною відповідальністю. Зважаючи на це багато білорусів вважає свою державу де факто окупованою", — кажуць арганізатары.

Сімвалічна, што сцяг уляцеў на тэрыторыю Беларусі пад песню ўкраінскага аўтара Івана Семесюка "Чырвонае і белае".


❗️Увага! Наш тэлеграм-канал прызнаны "экстрэмісцкім".

Пра чарговае папаўненне "Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў" паведаміў праваабарончы цэнтр @viasna96.

▪️Гэта азначае, што чытачам, падпісантам, распаўсюднікам, захавальнікам матэрыялаў пагражае адміністрацыйная адказнасць. Раім адпісацца ад нас чытачам з Беларусі. Беражыце сябе!

Падрабязней пра тое, як разабрацца ў гатунках экстрэмізму і што можа пагражаць чалавеку, які захоўвае непажаданыя матэрыялы, чытайце тут.


⚡️"Привіт! Я твій сусід із Білорусі. Ми так давно дружимо з тобою! А ти так мало знаєш про мене", — такі тэкст бачаць наведнікі сайта "Твій сусід", які стварылі беларусы для ўкраінцаў.

Аўтары онлайн-пляцоўкі — мастачка Віялета Майшук і актывіст Дзмітрый Лукомскі, разам яны ў 2020-м годзе вымушаныя былі рэлакавацца з Беларусі.

▪️"Жывучы ва Украіне ўжо 2 гады, мы сутыкнуліся з тым, што шматлікія людзі не ведаюць, што ў нас адбывалася ў Беларусі, якія ў нас пратэсныя настроі былі, які ўзровень рэпрэсіяў, чаму ў нас людзі не выходзілі на мітынгі.

Калі пачалася вайна, мы вырашылі зрабіць нейкую такую інфармацыйную кампанію, якая б адказала ўкраінцам на гэтыя пытанні.

▪️Інфармацыя пра палітвязняў часта шакуе людзей. Мы заўважалі, што калі кажаш, што 17-гадоваму хлопцу за фотаздымак КАМАЗу далі 5-10 гадоў калоніі, ён зазнаў яшчэ катаванні — гэта шакуе. Мы вырашылі дасяжнай, простай мовай паказаць, патлумачыць. Прапануем пашыраць гэтую інфармацыю", — тлумачаць стваральнікі канцэпцыю сайта.


🔻Гадавіна вайны. Вынікі пераследу беларусаў за антываенную пазіцыю:

▪️Не менш за 1575 беларусаў былі затрыманыя за выказванне антываеннай пазіцыі за год ад пачатку ўварвання Расіі ва Украіну.

▪️56 чалавек асуджаныя на тэрмін ад года да 23 гадоў пазбаўлення волі.

▪️12 "рэйкавых партызанаў" атрымалі сумарна 191,5 год пазбаўлення волі за дыверсіі на чыгунцы, каб перашкодзіць прасоўванню расійскай ваеннай тэхнікі праз Беларусь ва Украіну.

▪️Як мінімум 31 беларуса асудзілі за фота і відэа перасоўвання ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.

▪️11 чалавек абвінавачваны ў жаданні ваяваць на баку Украіны — з іх 8 ужо асуджаныя.

▪️Не менш за 20 чалавек зазналі пераслед за публічнае выказванне супраць расійскай агрэсіі.

▪️Падчас масавых антываенных акцый 27-28 лютага 2022-га ў Беларусі былі затрыманыя 1100 чалавек.

⬜️🟥⬜️ Беларусы супраць вайны! 🟦🟨 #BelarusWithUkraine

📷 Мінск, 24.02.2023, @motolkohelp


"Гэта абсурд для нас, а людзі ў гэтым жывуць".

Лідар украінскага гурта "Океан Эльзи" Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд, які вынеслі беларускай спявачцы Мэрыем Герасіменка за выкананне ў Мінску песень гурта — 3 гады "хатняй хіміі".

▪️"Гэта тыпічныя рэпрэсіўныя метады. Мне вельмі шкада гэтую дзяўчыну, якая, я спадзяюся, знойдзе сілы і годна пройдзе гэтае выпрабаванне.

Я не магу зразумець, чаму данаціць украінскай арміі — гэта парушэнне грамадскага парадку. Гэта як у кнізе Оруэла. Гэта зусім іншы свет, ад якога мы, украінцы, адышлі ў 1991 годзе і дакладна ніколі не вернемся
".

▪️Нагадаем, што Мэрыем Герасіменку затрымалі ў жніўні 2022-га з-за выканання песняў "Акіяна Эльзы" на тэрасе бару "Банкі-бутэлькі" у Мінску. Яе асудзілі па артыкуле 342 "Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак". Таксама былі затрыманыя ўладальнік бару Андрэй Жук і яго жонка Марыя, суд над імі адбудзецца 31 студзеня.

Падрабязней пра Мэрыем Герасіменку чытайце тут


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Ад «сутак» да прастрэленых каленяў: як пераследуюць беларусаў за антываенную пазіцыю

З пачаткам поўнамасштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы актыўна праяўляюць антываенную пазіцыю: ладзяць маршы і пікеты, псуюць чыгуначнае абсталяванне, каб запаволіць рух расейскай ваеннай тэхнікі, дапамагаюць у інфармацыйнай вайне, ваююць на баку Украіны.

Хутка будзе год з пачатку ўварвання расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны, а ў Беларусі налічваюцца больш за дзясятак затрыманых за дыверсіі на чыгунцы. За перадачу фота расійскай ваеннай тэхнікі ў СМІ асуджаныя не меней за 30 асобаў, за жаданне ваяваць на баку Украіны ў няволі як мінімум 7 чалавек. За першыя паўтара месяца вайны ў Беларусі за антываенныя акцыі затрымалі больш за 1500 чалавек.

«Вясна» распавядае пра пераслед беларусаў за антываенную пазіцыю


❗️Затрымалі 6 чалавек, якія ў Мінску вывесілі нацыянальны сцяг Беларусі і сцяг Украіны на апоры лініі электраперадач.

На іх завялі крымінальную справу за "злоснае хуліганства", па якой можа пагражаць да 6 гадоў калоніі.


❗️Студэнт з Гродна загінуў ва Украіне.

▪️Міхаілу Шавельскаму быў 21 год, ён навучаўся ў Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Польшчы. Раней ён тры гады вучыўся на псіхолага ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, але быў адлічаны па палітычных матывах у 2021 годзе.

Калі хлопец даведаўся пра напад Расіі на Украіну, ён прыпыніў навучанне ў Польшчы і паехаў на вайну, каб падтрымаць украінскае войска.

Крыніца: Hrodna.life


❗️На 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асудзілі "рэйкавага партызана".

Аляксея Шышкаўца з Асіповічаў абвінавацілі ў тэрарызме і ва ўдзеле ва ўзброеным фарміраванні на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

Яго затрымалі ў сакавіку 2022 года. Па інфармацыі сілавікоў, Аляксей нібыта атрымаў указанні ад ByPol па блакаванні чыгуначных шляхоў, а таксама па вырабе і выкарыстанні "кактэйляў Молатава". У верасні 2022 года Шышкаўца ўключылі ў "тэрарыстычны спіс".

Пераслед і пошук "рэйкавых партызанаў" у Беларусі: што вядома на сёння.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
⚡️Аляксей Арэстовіч выказаўся пра тое, чаму нельга атаясамліваць рэжым Лукашэнкі з беларусамі.

▪️"У Беларусі рэжым у нечым нават больш бесчалавечны, чым пуцінскі. Больш жорсткі, больш эфектыўна ўсё кантралюе. Выступіць там супраць - значыць адразу стаць мішэнню. І часам гэта азначае фізічна знікнуць ці прайсці праз катаванні."

Таксама дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны расказаў, што захапляецца беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць за Украіну і праяўляюць сябе як выдатныя байцы.


❗️Спявачка Мэрыем Герасіменка, якую затрымалі ў Мінску на пачатку жніўня за выкананне песні гурта "Акіян Эльзы", не выйшла на волю пасля "сутак". Цяпер яна фігурантка крымінальнай справы.

▪️Мэрыем 28 гадоў, родам з Мінска. Вучылася ў музычнай школе, але лічыла гэта сваім хобі. Тэлефанавала сама ва ўсе рэстараны Мінска, каб там выступаць - такім чынам хацела фінансава дапамагчы сям’і. У 2018 годзе ўдзельнічала ва ўкраінскім шоў "Голас краіны" - у адборы дзяўчыну падтрымалі адразу трое сяброў журы.

▪️"Вельмі блізкая нам у Беларусі Украіна, мы, можна сказаць, браты", - казала Мэрыем ў адным з інтэрвію.

Сілавікі сцвярджаюць, што Мэрыем даўно была ў іх полі зроку. Асабліва яе грашовыя пераводы, бо спявачка ахвяравала грошы на набыццё "Байрактара".

Крыніца: Радыё Свабода


❗️Сілавікі затрымалі ў Мінску 5 чалавек, якія вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны на 19-павярховым доме. Па якім артыкуле затрыманыя жыхары сталіцы, пакуль невядома.

Сярод затрыманых мужчыны і жанчыны ва ўзросце ад 35 да 51 года. Згодна з інфармацыяй МУС, яны ўдзельнічалі ў "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналах, стасаваліся паміж сабой у раённых чатах.

Крыніца: Медыязона




▪️"Часам зойдзеш у Фэйсбук — а там беларусы пачынаюць тлумачыць у кіламетровых каментарыях усю гісторыю Беларусі і гісторыю пратэстаў. Зараз гэта не мае сэнсу, бо ў людзей іншыя праблемы. Так, часам украінцы вельмі эмацыйныя, абражаюць і як толькі ні называюць, але калі чалавек ў стрэсе і ў цябе дома вайна, асабліва калі ў цябе нехта загінуў, не трэба казаць: "Ты не маеш рацыі". Я лічу, што зараз мінімальна трэба рэагаваць і не рэагаваць агрэсіўна. Пройдзе пэўны час — тады трэба размаўляць. Зараз не час для славесных баталій".

👉 Вялікая размова з Сяргеем Прылуцкім, беларускім паэтам, які жыве ва Украіне, перажыў жахі расійскай акупацыі ў Бучы і не збіраецца з'язджаць.

Крыніца: Новы Час


Паглядзіце, як прайшло святкаванне Дня Незалежнасці Украіны ў Вільні.

Беларускі хор "Унія»" і ўкраінская спявачка Руслана заспявалі разам 💙💛🤍♥️🤍

📷 Барыс Гарэцкі
🎥 Pavel Gonta


"Я адчула гонар ад таго, што сам прызідэнт Украіны, якім зараз ганарыцца ўвесь свет "прымае на грудзь" маю вышыўку".

Руфіна Базлова ў інтэрв'ю DW распавяла пра свае вышыўкі ў падтрымку Украіны.

▪️"Выжыванка" на тэму вайны ва Украіне зроблена сумесна з украінскім брэндам Indposhiv, які звярнуўся да Руфіны з прапановай аб калабарацыі. Значная частка грошаў, здабытых ад продажу кашуляў, ідзе на падтрымку УСУ.

👉 Глядзець інтэрв'ю


💙💛 Прэзідэнт Украіны надзеў “выжыванку” з узорам, створаным беларускай мастачкай

Руфіна Базлова, беларуская мастачка, якая цяпер жыве ў Чэхіі, заўважыла на прэзідэнце Украіны Уладзіміры Зяленскім кашулю са сваёй вышыўкай.

Гэтую выяву Руфіна распрацавала пасля пачатку вайны на знак салідарнасці з Украінай.

Робіць такія кашулі ўкраінская майстэрня Indposhiv. Значная частка ад іх продажу скіроўваецца на падтрымку ўкраінскай арміі.


У выніку рэформы ў навучальнай праграме ўкраінскіх школ застаўся толькі адзін беларускі аўтар — Сяргей Законнікаў з вершам "Бережи себе, Україно!". Гэта твор для дадатковага чытання ў 10-11 класах з філалагічным профілем.

Гэта вынікае з праграм, якія апублікавала Міністэрства адукацыі Украіны.

▪️Таксама прыбраныя творы расійскіх пісьменнікаў і руская мова. Выключэнне зрабілі для твораў Гогаля, Караленкі і Булгакава, якія нарадзіліся ва Украіне.

▪️Раней украінскія школьнікі таксама вывучалі "Альпійскую баладу" Быкава і — як творы для дадатковага чытання ў спецыялізаваныз класах — вершы Купалы "Пам'яті Шевченка", "Україна" і паэму "Тарасова доля".

▪️Беларуская Рада культуры пры ўдзеле палка Каліноўскага накіроўвала ліст у Міністэрства адукацыі і навукі Украіны з нагоды выключэння твораў беларускіх аўтараў з праграмы. Яго прынялі да разгляду, але афіцыйнага адказу не было.

▪️За захаванне ў школьнай праграме выступаў і ўкраінскі пісьменнік і дыпламат Сяргей Баршчэўскі.


⚡️Вуліца Кастуся Каліноўскага з'явілася ва ўкраінскім горадзе Роўна!

Былая вул. Віцебская цяпер носіць імя нацыянальнага героя Беларусі. Ваяры добраахвотніцкага палка Каліноўскага прынялі ўдзел у мерапрыемстве з гэтай нагоды па запрашэнні сакратара Ровенскай гарадской рады.

Крыніца: @belwarriors

Показано 20 последних публикаций.

304

подписчиков
Статистика канала