💚 Да ўвагі віленскіх беларусаў!
Таварыства экалагічных арганізацый і экаактывістаў «Зялёная сетка» разам з «Экадомам» запрашае ўсіх неабыякавых беларусаў і беларусак Вільні далучыцца да сымбалічнай акцыі ў падтрымку балтыйскага ласося, які ідзе на нераст у Беларусь.
Гэтая моцная і прыгожая рыба, змагаючыся з перашкодамі, у тым ліку і створанымі людзьмі, штогод вяртаецца на сваю Радзіму, каб даць жыццё новаму пакаленню.
📣 Мы запрашаем усіх ахвочых прыняць удзел у акцыі «Ласось можа, і беларусы змогуць!», якая пройдзе ў гэтую суботу на беразе віленскай рэчкі Вільняле ля маста ва Ужупіс.
Давайце падтрымаем ласося і адзін аднаго! Будзем разам рабіць транспаранты, піць гарбату і слухаць пра тое, як і чым жыве балтыйскі ласось, народжаны ў Беларусі.
❗️Сустракаемся 23 лістапада а 13:00 ля маста ва Ужупіс.