У экстрэмальнай сітуацыі ў групе людзей неабходна змагацца не толькі за сваё жыццё, але і за жыццё сваіх партнёраў з гэткай жа жарсцю, з якой мы б змагаліся за сваё. Усё залежыць ад умення кіраваць сваім арганізмам. Мінімальна камфортныя ўмовы забяспечаць яго нармальнае функцыянаванне. Цёплае пітво, начлег у цяплыні, сухая вопратка дапамагаюць эканоміць энергію. І, вядома, сярод найпершых патрэб чалавека у такіх абставінах – патрэба ў харчаванні. Калі стаіць выбар між жыццём і смерцю, здараецца, што чалавеку даводзіцца есці расліны, насякомых ці жывел, якія ў звычайных абставінах наўрад ці выклікаюць апетыт.
Сёння пагаворым пра тое, дзе і як шукаць, як слушна назапашваць, як мага лягчэй і хутчэй гатаваць і ўжываць раслінную і жывёльную ежу падчас вымушанай ізаляцыі ў прыродным асяроддзі. Прыведзеныя ў нашым матэрыяле звесткі і рэкамендацыі дапамогуць больш свядома, упэўнена і абачліва дзейнічаць ў выпадку, калі магчымасці карыстацца звычайнымі спосабамі здабыць прадукты і гатаваць ежу няма і не прадбачыцца.
Калі Вы ў Беларусі, не забудзьцеся ўключыць VPN
👉 https://teletype.in/@zhyzhal/poshuk_i_hatavannie_jezhy
#малая_вайна