Афіша «Побач» 📍Кіеў


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Беларуска-ўкраінскі дзвіж Кіева тут.

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


Далучаемся да Каляднага марафону салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі ад «Майстэрні паштовак салідарнасці».

Падпішам лісты і паштоўкі 16 снежня (субота) у беларуска-ўкраінскім хабе «Сустрэча». Прыходзьце!

Пачатак а 16:00
Київ, вул. Єреванськая, 30


памяці забітых
у «ноч рассталяных паэтаў»


Вечар (не)расстралянай паэзіі ў Кіеве!

29/10 18:00
Платформа 22
Ділова, 22 (м.Олімпійська)

Чорная ноч 1937 года, калі ў падвалах мінскай турмы НКУС расстралялі больш за 100 беларускіх пісьменнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў.

29 кастрычніка ўзгадаем ахвяр бальшавісцкага й расійскага тэрору, аддадзім пашану памяці выдатных творцаў, прачытаем вершы, каб не забывалася іх паэтычная спадчына і не змаўкала яе хараство.




Репост из: Ира Лукашенко 💬
Можна шмат распавядаць пра 400 порцый халадніку, пра крутую зваротную сувязь, пра цудоўную беларускую музыку, пра кранальную падтрымку і зацікаўленасць,

але хочацца распавядаць пра лепшых людзей, без якіх нічога б не атрымалася ні зараз, ні наогул.

Мерапрыемства — гэта людзі!
(таму не дзіўна, што нашыя мерапрыемствы — заўсёды ваў 🙃)


‼️ Пярун папярэджвае пра жоўты ўзровень небяспекі і шалёны вецер, таму мы вымушаныя пасунуць свята халадніку на заўтра. Час і месца тыя ж. Чакаем усіх!

9 ліпеня
15:00-18:00
Кіеў, парк Шаўчэнкі


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram


ХАЛАДНІК-ФЭСТ
з нагоды Дня беларускай культуры!

8 ліпеня
15:00-18:00
Кіеў, парк Шаўчэнкі

Доўгія гады рабілася ўсё магчымае, каб беларусы не ведалі сваіх каранёў і сваёй культуры; прыкладаліся намаганні, каб пазбавіць беларусаў пачуцця нацыянальнай свядомасці. Але беларусы разумеюць важнасць гістарычных і культурных каштоўнасцяў.

Ладзім Дзень беларускай культуры ў Кіеве, падчас якога ўбачым, прыгатуем і пачастуемся традыцыйнай стравай беларускай кухні — халадніком.


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🇺🇦Беларусы Кіева адзначылі Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі

На імпрэзе выступілі былыя палітвязні і рэпрэсаваныя беларусы. Яны распавялі пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах, нагоды, паводле якіх беларускія улады чыняць пераслед, заклікалі ўсялякім чынам падтрымліваць тых, хто зараз несправдліва кінуты за кратамі.

Напрыканцы удзельнікі імпрэзы падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням.

Крыніца: Новы Час


Репост из: Хаб Сустрэча ў Кіеве
❤️ 21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Далучайцеся да акцыі салідарнасці ў Кіеве!

А 15:00 21 траўня збяромся ў беларуска-ўкраінскім хабе «Сустрэча», каб паразмаўляць з былымі беларускімі палітзняволенымі ды напісаць лісты падтрымкі палітвязням, якіх дыктатарскі рэжым утрымлівае за кратамі зараз.

🇺🇦 21 травня в Білорусі відзначають День політв'язнів. Долучайтеся до акції солідарності в Києві!

О 15:00 21 травня зберемося в білорусько-українському хабі «Сустрэча», щоб поспілкуватися з колишніми білоруськими політв’язнями та написати листи підтримки політв’язням, які утримуються за ґратами диктаторського режиму зараз.

15:00, 21 травня
Київ, Єреванська 30


Учора была апошняя сустрэча групы псіхалагічнай падтрымкі. Займаліся з 4 лютага.

Паспелі разабраць свае эмоцыі і рэакцыі, пагутарыць пра нервовую сістэму і крыху пра асабістыя межы. І шмат чаго яшчэ.

Дзякуй Таццяне, якая з намі займалася. Дзякуй групе за шчырасць. І ўсім за тое, што даверылі мне арганізацыю вось гэтага ўсяго.

Скончаны першы сезон. А што будзе далей — паглядзім.


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Што казалі ўкраінцы на Дзень Волі ў Кіеве. Відэа

25 сакавіка беларусы Кіева адзначылі Дзень Волі разам з украінцамі. У парку імя Шаўчэнкі яны зладзілі частаваньне мінакоў дранікамі, а таксама раздавалі налепкі, улёткі з расповедам пра БНР і слухалі беларускую музыку.

https://youtu.be/U2hV_V7zpzI


Репост из: Белсат


Частуем дранікамі з нагоды Дня Волі!

25 сакавіка
14:00-17:00
Кіеў, парк Шаўчэнкі

25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Як і бацькі-заснавальнікі БНР, сёньняшнія беларускія патрыёты працягваюць змагацца за свабодную нацыянальную дзяржаву. Бо Вольная Беларусь — частка эўрапейскага грамадзтва, надзейны паплечнік і хаўрусьнік Украіны.

❗️ Мы не праводзім мітынг ці масавае мерапрыемства. Мы запрашаем вас пачаставацца дранікамі падчас свайго суботняга шпацыру й падумаць пра Вольную Беларусь.


Апошняя магчымасць далучыцца да групы псіхалагічнай падтрымкі будзе ў гэтую суботу! Пішыце


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram


Правядзём дзень роднай мовы разам!

21 лютага
18:00-21:00
Київ, Ділова, 22 (м.Олімпійська)
Культурна платформа 22

У праграме:
• выступ-размова з Алесем Мінавым
• музыка ад Аляксея Шкурапацкага з FRAM
• квіз на тэму беларушчыны
• чытанне вершаў
• спевы

А таксама атмасфера добрага беларускага кватэрніка, якую будзем ствараць вечарам аўторка разам ✨

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!
Снэкі і напоі (і алка) — з сабой.

832 1 27 5 10

Дню роднай мовы 21 лютага ў Кіеве быць!

У нас ёсць умоўнае месца ў цэнтры і арганізатарскія здольнасці на ўзроўні "ўпэўненыя аматары".

Шукаем тых, хто хоча падключыцца да каманды: спець, станчыць, пазнаёміцца, прачытаць вершы, выпіць піва і што заўгодна яшчэ. Неабавязкова беларусы :)


Сёння адбылася першая сустрэча групы псіхалагічнай падтрымкі. Здаецца, мы знайшлі сваё месца сілы, дзе зможам зазямляцца, супакойвацца і адпачываць.

Яшчэ некалькі сустрэч будуць адкрытымі, можна будзе далучыцца да нас, а далей пераходзім у закрыты фармат з пастаянным складам удзельнікаў.

Показано 19 последних публикаций.

27

подписчиков
Статистика канала