Андрэй Хадановіч


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Похожие каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


Белыя, бялюткія анёлы,
вы чаму сабраліся наўкола?
На дрыготкіх крылах несьлі ў ясьлі
яскаркі, што ў чорнай ночы гасьлі?

*
Ці хацелі кАта зьбіць са сьледу,
што пачаў крывавую бяседу?
Нібы кветкі срэбныя, паўсталі
на магілах волатаў са сталі –
рыцараў, што ў сьцюжы без надзеі
гінулі ад куляў і завеі.

*
Цёмны змрок, анёлы, ў нашым краі,
цёмны сьнег, і зоры, і каханьне,
і пад цёмнай хмараю ў адчаі
наша сэрца цемрай хутка стане.

*
Белыя, бялюткія анёлы,
хай ад крыл сьвятлее ноч людзкая,
хай надзею ўбачыць кожны кволы,
той, хто рукі й вочы апускае.
Хай дарогу знойдзе недарэка,
хай даскача рыцар невясёлы, –
чалавек – да Бога-Чалавека,
белыя, бялюткія анёлы.

Кшыштаф Каміль Бачыньскі (1921-1944), пераклад з польскай мой.


Вучымся жыць з болем,
што прарос і пасьпеў.
Полем яго, колем
сэрца аб вечны сьпеў.

Дні – як дзесяцігодзьдзі,
а хвіліны – як дні.
Боль, супыніся, годзе.
Пашчу сваю заткні.

Радасьць у чорным сьпісе,
зьехала за мяжу.
Прэч. Сыходзь. Адчапіся.
Хопіць, каму кажу.

Простых правіл бясьпекі
больш ня будзе, стары.
Дзе вы, новыя лекі,
новыя дактары?

Вучымся жыць з болем,
сьціснуўшы між зубоў.
Полем яго, колем
сэрца аб дзіды шыпоў.

Боль не літаратура,
проста ўголас крычу.
І зелянее скура,
і чарнее ўваччу.

З клеткі сябе самога
як ні рвіся, – дарма.
Раптам – менш. Перамога.
Адступае. Няма.

Толькі радасьць, якая
закіпае ў крыві:
Госпадзе, адпускае.
Ён сыходзіць. Жыві.

Показано 2 последних публикаций.

87

подписчиков
Статистика канала