aktahon


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана



Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


Як вынішчалі сядзібна-паркавы комплекс О’Руркаў ва Уселюбе Навагрудскага раёна.
Парк былой сядзібы быў узяты пад ахову яшчэ ў савецкія часы і ўнесены ў Збор помнікаў гісторыі і культуры. Не страціў гэты статус ён і ў незалежнай Беларусі. Вось толькі ахоўваць яго сталі даволі спецыфічны. На спадарожнікавых здымках 2007 года комплекс амаль не зведаў страт, амаль усе будынкі, акрамя руін млына, захоўвалі крыццё. Усё рэзка змянілася напрыканцы 2000-х. Ужо на здымках за сакавік 2010 заўважныя значныя страты на поўначы комплексу, дзе былі пад нуль знесены гаспадарчыя пабудовы, якія фарміравалі перыметр гаспадарчага двара. Таксама нешта адбываецца з млынам, бо далей яго абрысы на здымках зусім невыразныя, а фотаздымкі адсутнічаюць увогуле (знеслі руіны?). У 2011 годзе зацвярджаецца праект зон аховы, які вызначае што можна рабіць, а што нельга ў межах гісторыка-культурнай каштоўнасці і вакол яе. Адначасова на гаспадарчым двары яшчэ ад дзвюх пабудоў застаюцца толькі контуры, што бачна на здымках за май 2012 года. Пры гэтым на схеме зон аховы адзін з іх фігуруе як страчаны, а другі - як гістарычная забудова, знос якой забаронены рэгламентамі праекта. Проста спадарыня-распрацоўшчыца ахоўных зон патрапіла паміж зносамі))) У тым жа 2012 годзе згарае дашчэнту і перабудаваны сядзібны дом. Супадзенне ці заканамернасць? На гэтым зачыстка не сканчаецца. Ужо з прынятамі зонамі аховы ў перыяд з 2012 па 2018 год знішчаюцца яшчэ два будынкі, што размяшчаліся насупраць двухпавярховай пабудовы, якая цяпер застаецца адзін цікавым для наведвання аб'ектам на тэрыторыі комплексу.

Гісторыка-культурная каштоўнасць. Ахоўваецца дзяржавай. Прычыненне шкоды караецца па законе


Псеўдагатычную паштовую станцыю ў в. Грышаны Аршанскага раёна, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, прадалі на аўкцыёне за 37 беларускіх рублёў.

#грышаны #аўкцыёны #гістарычнаязабудова


Унікальны каляровы фотаздымак 1942 года насценных роспісаў алтарнай часткі езуіцкага касцёла Святога Францыска Ксаверыя ў Магілёве, узведзенага ў пачатку XVIII стагоддзя ў стылі барока. Злева бачная жанравая сцэна, дзе паказаны, відаць, тытулярны святы ў час яго місіянерства ў Індыя і Японію. Магілёўскія фрэскі вылучаюцца мастацтвазнаўцамі ў асобную школу, але іх вывучэння ўскладзена татальным знічтажэннем культавай забудовы самога Магілёва ў час вайны і пасля яе. Захаваліся часткова роспісы ў магілёўскім кармеліцкім касцёле Святога Станіслава, цудам выратаваныя тры фрагменты з кармеліцкага касцёла ў Бялынічах, разбураюцца роспісы ў кармеліцкім касцёле ў Мсціславе, а скляпенні тамтэйшага езуіцкага касцёла нядаўна абрынуліся, не даўшы вывучыць яго аддзелку на прадмет захаванасці роспісаў.

#Магілёў #роспісы


Пластыкавыя дзверы на ўваходзе ў Белрэстаўрацыю, якая размяшчаецца ў гісторыка-культурнай каштоўнасці па Партызанскім праспекце, 31 у Мінску. Шавец без ботаў.

#мінск #дзверы


Репост из: Urban Hrodna - городская среда Гродно
Праект рэканструкцыі будынка на Будзённага, 46 (інтэрнат “Гроднаэнерга”) змянілі!

Раней будынак збіраліся разабраць, захаваўшы толькі падмурак знешняй сцяны.
Замест яго мусіў з’явіцца новы, Т-падобнай формы ў плане, вышынёй у 3 паверхі, са скатным дахам.

Зараз пры перабудове вырашылі захаваць:
▫️ фрагмент знешняй сцяны вышынёй 2 паверхі з боку вул. Будзёнага;
▫️ фрагмента тарца будынка з паўночна-ўсходняга боку.

На неабходнасць захаваць аўтэнтычную частку будынка раней звяртаў увагу краязнаўца Мечыслаў Супрон.

👥 Грамадскія абмеркаванні справаздачы АУНА ідуць з 4 сакавіка па 4 красавіка.

🗓 Меркаваны тэрмін пачатку будаўніцтва - травень 2023 года.

На фота - як будзе выглядаць будынак.
👉Па спасылцы - падрабязнасці👈


Аднаўленне Вялікай Любавіцкай сінагогі ў Віцебску. Фасад амаль вымураваны.

Крыніца
#Віцебск #сінагогі #яўрэйскаяспадчына #аднаўленне


Пачынаецца рамонт будынка Галоўпаштамта ў Мінску, помніка архітэктуры савецкага неакласіцызму. Фасады ўжо часткова ўзяты ў рыштаванні.

#рэстаўрацыя #мінск #савецкаяспадчына


Репост из: Сцежкі Беларусі
Заўвашыў па здымках у сеціве, што ў вёсцы Лебедзева (Маладзечанскага раёна), зруйнавалі цагляны дом канца 19 стагодзя. Верагодна, гістарычны будынак перашкаджаў новаму касцёлу.

📷 фота: 2005 vs 2022

🏛 крыніца: @tropinki


Што аб'ядноўвае найвядомейшы французскі замак Шэнансо з Беларуссю? Яго спраектаваў беларускі гуманіст-асветнік Васіль Цяпінскі!
Дакладней так можна палічыць, калі параўнаць партрэт архітэктара замка Філібера Дэлорма з вядомым партрэтам Цяпінскага — ну адзін твар! Рознымі шапкамі нас не падманеш!

Насамрэч у навукоўцаў даўно былі падазрэнні наконт сапраўднасці партрэта беларускага асветніка. Упершыню ён з'явіўся ў працы Вацлава Ластоўскага ў 1926 годзе. Ластоўскі, як пішуць, не спыняўся перад фальсіфікацыяй у справе ўзвялічвання беларушчыны. Яго можна зразумець: гісторыя лепш запамінаецца, калі добра праілюстраваная. Ды й за 100 гадоў так ніхто, здаецца, і не знайшоў арыгінал, нягледзячы на абгрутаваныя сумневы гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў у тым, што на гравюры адлюстраваны беларускі дзеяч.



Показано 10 последних публикаций.

69

подписчиков
Статистика канала