Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
З-за разбітага шкла ў будынку пракуратуры Баранавічаў праходзяць вобшукі ў анархістаў
Раніцай 13 кастрычніка стала вядома, што ў будынку пракуратуры г. Баранавічы невядомыя пашкодзілі вакно. Была узбуджаная крымінальная справа.
Увечары 13 кастрычніка тры машыны міліцэйскага спецтранспарту з супрацоўнікамі АМАП прыехала на сустрэчу жыхароў раёна Бараўкі, дадзеныя ўсіх прысутных перапісалі, двух чалавек адвезлі ў ГАУС.
А ўжо раніцай 14 кастрычніка мінімум у двух актывістаў анархісткага руху адбыліся вобшукі па месцы прапіскі. Вобшукі адбываліся ў межах крымінальнай справы па ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса – "Асабліва злоснае хуліганства".
👉https://cutt.ly/Hgdu6oM