BChD | Białoruska Chrześcijańska Demokracja. Bóg, rodzina, ojczyzna.


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


📢 BChD / БХД - białoruska charytatywna fundacja w Polsce / Беларускі дабрачынны фонд у Польшчы.
www.bchd.info.pl

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


СМІ пра нас: Паплечнікі Паўла Севярынца хочуць выдаць яго кнігу “Люблю Беларусь”. Вы можаце ім дапамагчы

Пра гэта піша сайт Хартыі-97

Паплечнікі аднаго з лідэраў беларускай апазіцыі, палітвязня Паўла Севярынца збіраюць грошы на выданне ягонай кнігі «Люблю Беларусь».

«Гэтая кніга пра значныя месцы і падзеі, людзей і факты пра Беларусь — пра ўсё тое, чым і кім мы, беларусы, можам ганарыцца», — распавёў паплечнік Паўла Севярынца па Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўген Дудкін.

"Мы разлічваем, што пасля продажу кніг палова сродкаў пойдзе адначасова на друк наступнай партыі кнігі, а другая частка грошай – на рэалізацыю праекта дапамогі беларусам пенсійнага ўзросту і з абмежаванымі магчымасцямі, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій пасля падзей 2020", – распавёў ён.

Каардынатар кампаніі па зборы сродкаў – Таццяна Малашчанка.

1. Нумар банкаўскага рахунку: 93102049000000800235982714 (PKO Bank Polski)

2. Мэта: Druk. P. Siewiarynieс

3. Атрымальнік: Fundacja "Białoruska Chrześcijańska Demokracja".


Кіраўнік Фонду “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Яўген Дудкін распавёў на польскім тэлебачанні пра сітуацыю ў асяроддзі беларускай эміграцыі ў Польшчы

Спадара Яўгена запрасілі ў эфір з нагоды з’езду Партыі БХД, які прайшоў у Варшаве 10 лютага.

https://fb.watch/qeNRJtY3E8/


Георгій Дзмітрук: Не бярыце дух дыктатуры з сабой у свабодную Еўропу

10 лютага ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве прайшоў з’езд Партыі БХД на эміграцыі. На ім з праграмнай прамовай выступіў сустаршыня Партыі БХД Георгій Дзмітрук.

Спадар Георгій з’яўляецца таксама сустаршынём праўлення Фонда “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. З тэкстам яго выступу можна азнаёміцца па спасылцы


Як сілавікі арганізавалі махлярам бізнес? / Фельетоны Лупача

Апошнім часам у Беларусі рэзка вырасла колькасць тэлефонных ашуканстваў. Махляры называюцца то банкаўскімі працаўнікамі, то следчымі, то міліцыянтамі. Здаецца, у Беларусі сілавыя структуры правялі татальную зачыстку ўсяго, што хоць неяк пагражае рэжыму Лукашэнкі. Чаму ж тады махляры пачуваюцца ў Беларусі як рыба ў вадзе?

https://youtu.be/4TvkN3LIcT8


Спадарыню Таісію Кабанчук віншуем з Днём нараджэння!

Жадаем моцнага здароўя, шчасця, веры, надзеі і любові! Каб хапіла сілаў прайсці ўсе выпрабаванні, якія выпалі на ўсіх нас у гэты няпросты час, і вярнуцца ў вольную Беларусь, якая абавязкова такой будзе!

Божай дапамогі на няпростым, але гераічным жыццёвым шляху! Мы ганарымся Вамі!

Жыве Беларусь!!!


Сустаршыня Партыі БХД Георгій Дзмітрук ацэньвае працу з’езду як прадуктыўную

Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю на Радыё Рацыя.


Старшыня Фонда “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Яўген Дудкін выступіў на З’ездзе Партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Варшаве


З’езд прайшоў 10 лютага ў Музеі Вольнай Беларусі.
Адзначым, што акрамя кіраўніцтва ў Фондзе, Яўген Дудкін з’яўляецца кіраўніком Варшаўскай партыйнай суполкі. Тэкст яго выступу можна прачытаць тут


Вітаем, Шаноўнае спадарства, на афіцыйнай старонцы фундацыі БХД, зарэгістраванай 31 жніўня 2023 у Польшчы.

Наша арганізацыя мае дабрачынны характар і збудавана на хрысціянскіх каштоўнасцях з беларускім духам.

Падрабязнасці на нашым сайце bchd.info.pl

Показано 8 последних публикаций.

31

подписчиков
Статистика канала