ВІНШУЕМ!
ВЫСТАВА "АРТ-КІНЕМАТОГРАФ"
БРЭСЦКАЙ МАСТАЧКІ НІЛЫ ГАРЧАНЮК
АДКРЫЛАСЯ Ў САНКТ-ПЕЦЯРБУРГУ
30 чэрвеня 2022 года ў Музеі Пецярбургскага авангарду адкрылася выстава «Арт-кінематограф» брэсцкай мастачкі Нілы Гарчанюк і вучняў ўзорнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Дэкор» (г. Брэст, Беларусь).
Мудрагелісты вобразны свет жывапісу Нілы Гарчанюк натхнёны паэзіяй, музыкай і тэатрам пачатку ХХ стагоддзя. «Настальгія па сярэбраным стагоддзі», — так сама мастачка характарызуе сваю творчую накіраванасць. Кампазіцыі яе работ нагадваюць своеасаблівыя "жывапісныя калажы", у вуглаватай геаметрыі якіх узнікаюць абрысы міфалагічных і літаратурных персанажаў, элементаў архітэктуры, музычных інструментаў.
Ніла Гарчанюк нарадзілася ў Брэсце.
У 1993 г. скончыла Львоўскі Дзяржаўны інстытут дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва.
З 1997 года - выкладчык дадатковай адукацыі ўзорнай студыі "дэкор" у ГУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Брэста».
Сябра Беларускага саюза мастакоў (з 1997)