Прадстаўніцтва па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Прадстаўніцтва па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
Кіраўнік: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі.
Намеснікі кіраўніка Прадстаўніцтва: Уладзімір Астапенка, Генадзь Манько.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


Pashpart.org – актуальная інфармацыя па праязным дакументам для беларусаў за мяжою

Народныя Амбасады Беларусі пры ўдзеле Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб'яднанага Пераходнага Кабінета стварылі сайт pashpart.org, на якім змешчаны падрабязныя інструкцыі аб парадку атрымання праязнога дакумента замежніка са спасылкамі на законы краін, у якіх існуе такая магчымасць (зараз іх 29).

«Праект нацыянальнага пашпарта Беларусі ў распрацоўцы, але мы ўсведамляем, што беларусам трэба вырашаць пытанне з дакументамі тут і цяпер. Таму Прадстаўніцтва па замежных справах падтрымлівае ініцыятыву Народных Амбасадаў па стварэнню сайта pashpart.org з інфармацыяй аб магчымасцях атрымання «пашпарта замежніка» у розных краінах», – адзначыў прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі:

«Са свайго боку, акрамя праекта нацыянальнага пашпарта Беларусі, мы будзем працаваць з нацыянальнымі ўрадамі і міжнароднымі арганіазацыямі дзеля спрашчэння і паскарэння працэдураў легалізацыі і атрымання беларусамі праяздных дакументаў ў розных краінах».

ℹ️ «Пашпарт замежніка» – адзін з варыянтаў вырашэння праблемы немагчымасці абмяняць ці атрымаць дзейны «сіні» пашпарт для беларусаў замежжа пасля ўказа №278 ад 4 верасня 2023 года. У той жа час Абʼяднаны Пераходны Кабінет працягвае працу над праектам новага нацыянальнага пашпарта Беларусі.

@BelarusiSvet

Показано 1 последних публикаций.

9

подписчиков
Статистика канала